Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Мала ві Рэспубліка Малаві англ Republic of Malawi чычэва Dziko la Malaŵi краіна ва Усходняй Афрыцы мяжуе з Танзаніяй даў

Малаві

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Малаві

Мала́ві, Рэспубліка Малаві (англ.: Republic of Malawi, чычэва: Dziko la Malaŵi) — краіна ва Усходняй Афрыцы, мяжуе з Танзаніяй (даўжыня мяжы 475 км), Мазамбікам (1569 км) і Замбіяй (837 км). Непасрэднага выхаду да акіяну не мае. Сталіца — горад Лілонгвэ.

Малаві
Republic of Malawi
Dziko la Malaŵi
image image
Сцяг Малаві Герб Малаві
image
Дэвіз: «(англ.: Адзінства і Свабода)
Unity and Freedom»
Гімн: «Гасподзь, благаславі нашу краіну Малаві»
Дата незалежнасці 6 ліпеня 1964 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова англійская, ньянджа (нацыянальная)
Сталіца Лілонгвэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Пітэр Мутарыка
Плошча
• Агулам
• % воднай паверхні
98-я ў свеце
118 494 км²
20,6
Насельніцтва
• Ацэнка (2010)
• Шчыльнасць

15,4 млн (ацэнка на ліпень 2010). чал. (65-я)
118 чал./км²
ІРЧП  ▲ 0.493 (нізкі) (160-ы)
Валюта Малавійская квача
Інтэрнэт-дамен .mw
Код ISO (Alpha-2) MW
Код ISO (Alpha-3) MWI
Код МАК MAW
Тэлефонны код +265
Часавыя паясы +2

Геаграфія і прырода

Тэрыторыя Малаві выцягнута з поўдню на поўнач болей чым на 850 км і характарызуецца значнай разнастайнасцю ландшафтаў. Яны вызначаюцца ўваходжаннем у склад . Усход краіны ўяўляе сабою паўднёвую частку Вялікай рыфтавай даліны, занятай азёрамі Малаві (Ньяса), Маломбэ і Чылва, а таксама далінай ракі Шырэ, што злучае возера Малаві з Замбезі. Водная паверхня азёр займае плошчу каля 24,4 тысячы км². Малаві (Ньяса) — пятае па велічыні прэснаводнае возера ў свеце. Яго сцёкі праз раку Шырэ адыгрываюць выключную ролю ў забеспячэнні краіны гідраэнергіяй і вадою для абрашэння. Возера мае багатую фаўну, у тым ліку рыбныя рэсурсы.

На захадзе ад Рыфтавай даліны ўзвышаецца нагор’е, складзенае метамарфічнымі і магматычнымі пародамі, што ляжаць на старажытным крышталічным падмурку. Традыцыйна ўзвышанная частка краіны падзяляецца на паўночную цэнтральную і паўднёвую. Паўночная найбольш высокая, да 2605 м. Цэнтральная і паўднёвая адметны ўзгоркамі і так званымі «астраўнымі гарамі» ад 900 м да 1200 м. На паўднёвым усходзе Малаві вылучаецца ўсходні край рыфтавай сістэмы. Ён вызначаны горным масівам Мулан’е. Яго найвышэйшы пункт гара Салітва дасягае 3002 м.

Карысныя выкапні: парцалянавыя гліны, вермікуліт, гіпс, галіт, медзь, жалеза, рутыл, уран, рэдказямельныя элементы і інш.

Пануе трапічны клімат з некаторымі адметнасцямі ў залежнасці ад рэгіёна. Вылучаюцца спякотны, вільготны і прахалодны сезоны. Спякотны сезон доўжыцца з верасня да кастрычніка, калі дзённыя тэмпературы вагаюцца ў прамежку 25 °C — 35 °C, а ападкаў амаль няма. Аднак у лістападзе мусоны прыносяць вільгаць з Індыйскага акіяна. Тэмпература застаецца высокай, штодзень ідуць дажджы. Высокая норма ападкаў можа выклікаць паводкі. У маі пачынаецца сухі прахалодны сезон. У гэты перыяд дзённыя тэмпературы рэдка перавышаюць 25 °C — 35 °C, а ўначы ў горнай мясцовасці падаюць ніжэй за 10 °C.

Разнастайнасць ландшафтаў вызначае багацце расліннасці. У рыфтавай даліне на берагах азёр можна ўбачыць пальмы, акацыі, фікусы і баабабы. Горныя трапічныя лясы захаваліся пераважна на поўначы і паўднёвым усходзе краіны. Тут сустракаюцца кедр, хвоя, эўкаліпт, розныя папараці. Меней узвышаныя раёны займае саванна. Прэснаводная фаўна адна з найбагацейшых у свеце. Налічваецца каля 650 відаў птушак. Найбольш характэрныя наземныя жывёлы: саваннавы слон, бегемот, зебры, антылопы, леў, леапард.

Гісторыя

Старажытнасць

image
Наскальныя малюнкі Чангоні

Тэрыторыя Малаві — месца фарміравання продкаў сучаснага чалавека. Найстаражытнейшым сведчаннем гэтага з'яўляецца знаходка на поўначы краіны сківічнай косткі (2,4 млн гадоў таму), якая належала Homo rudolfensis.

На ўзбярэжжы возера Ньяса знойдзены рэшткі прылад працы (болей за 50 тысяч гадоў таму), што маглі належыць чалавеку сучаснага тыпу. Палеагенетычнае даследаванне рэштак найстаражытнейшых паляўнічых і збіральнікаў, што жылі 18 000 — 5 000 гадоў таму, з археалагічнага помніка Гора 1 на гары Гора паказала, што ў каменным веку дадзеная мясцовасць была прытулкам для трох розных папуляцый. Адна з іх была блізкай да пігмеяў-бамбуці, другая паходзіла з Паўднёвай Афрыкі і мела агульнае паходжанне з кайсанскімі народамі. Трэцяя мігрыравала з тэрыторыі сучаснай усходняй Эфіопіі. Яе прадстаўнікі былі блізкімі да сучаснага насельніцтва гэтага рэгіёну. У Малаві былі таксама знойдзены 127 месцаў са старажытнымі наскальнымі малюнкамі позняга каменнага — ранняга жалезнага вякоў. У 2006 г. яны былі ўнесены ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У прамежку паміж 250 г. і 1000 г. на тэрыторыю Малаві перасяліліся плямёны банту, якія былі знаёмы з апрацоўкай жалеза і бронзы, вырабам керамікі і мелі навыкі сельскай гаспадаркі. Палеагенетыкі заўважаюць, што яны не асімілявалі, а цалкам выціснулі папярэдняе насельніцтва каменнага веку. Міграцыя банту адбывалася ў выніку не адной, а розных хваль, якія працягваліся да другой паловы XIX ст. Прадстаўнікі хвалі, што пачалася ў XIII ст. з паўднёвага басейну ракі Конга, заснавалі ў XVI ст. дзяржаўнае фарміраванне Мараві, дзе правілі кланы Фіры і Банда. Першым належала духоўная, а другім — палітычная ўлада. Жыхары Мараві гандлявалі слановай косцю, а таксама славіліся як здабытчыкі і апрацоўшчыкі жалеза. Росквіт дзяржавы адбыўся ў XVII — XVIII стст., калі былі ўсталяваны сувязі з партугальскімі калоніямі на ўзбярэжжы Індыйскага акіяна. Нягледзячы на старанні партугальцаў, маравійцы здолелі захаваць сваю манаполію на гандаль ва ўнутраных раёнах. Іх прамыя нашчадкі да нашых дзён складаюць самую вялікую групу насельніцтва Малаві. Найбуйнейшы народ, што вядзе радавод ад маравійцаў, — чэва, або ньянджа.

У канцы XVIII ст. гандляр Млавока, выхадзец з усходняга берага возера Ньяса, стварыў дзяржаўнае фарміраванне на поўначы Малаві. Тут была ўсталявана ўлада дынастыі Чыкурамаембэ, якая падтрымлівала шчыльныя гандлёвыя зносіны з суседнімі рэгіёнамі. Прамымі нашчадкамі дзяржавы Чыкурамаембэ з'яўляюцца прадстаўнікі тумбука, другога па колькасці народа ў Малаві.

У XIX ст. дзяржавы Мараві і Чыкурамаембэ моцна пацярпелі ад нашэсцяў яа і нгоні. Яа замацаваліся на поўдні, захоплівалі мясцовых жыхароў у палон і прадавалі іх у рабства. Нгоні былі жывёлагадоўцамі і земляробамі з Паўднёвай Афрыкі, адкуль былі выціснутыя ў выніку заваяванняў Чакі. Яны карысталіся новымі ваеннымі навыкамі, пакуль не вядомымі ва Усходняй Афрыцы, а таму атрымоўвалі перамогу за перамогай. На тэрыторыі Малаві аселі дзве групы нгоні — масека і джэле. Яны падпарадкавалі мясцовыя кланы, якія былі вымушаны выплочваць заваёўнікам натуральную даніну і аддаваць сваіх юнакоў на службу ў іх войска.

Каланіяльны перыяд

image
Параход на возеры Ньяса, 1952 г.

Даследаванні Д. Лівінгстана ў раёне Вялікіх Афрыканскіх азёр спарадзілі да яго цікавасць у еўрапейскіх краінах. У 1876 г. шатландскія прэсвітарыяне заснавалі хрысціянскую місію ў Блантайры. У 1878 г. у Глазга шатланскімі прадпрымальнікамі была створана Кампанія Афрыканскіх азёр для "развіцця камерцыйнага гандлю, каб выціснуць рабства ў Цэнтральнай Афрыцы". Хаця кампаніі не ўдалося дасягнуць дастатковай прыбытковасці, яна пачала развіваць водны транспарт, прыцягваць мясцовае насельніцтва да таварнай вытворчасці. Місіі таксама пашыраліся, пры іх ствараліся школы, дзе афрыканскія дзеці атрымоўвалі навучанне на родных мовах. У 1880-х гг. рэгіёнам вакол возера Ньяса зацікавілася на чале С. Родса. Арганізаваныя ёю ваенныя атрады нанеслі шэраг паражэнняў нгоні. Місіянеры і служачыя Кампаніі Афрыканскіх азёр выступілі супраць пашырэння ўплыву С. Родса, аднак у іх саміх узніклі праблемы з-за ваенных сутычак з гандлярамі рабамі. У немалой ступені дзякуючы іх намаганням у 1891 г. быў створаны Брытанскі Цэнтральнаафрыканскі пратэктарат, межы якога не супадалі з тагачаснымі этнічнымі і дзяржаўнымі межамі, але яны акрэслілі тэрыторю фарміравання будучай дзяржавы Малаві. У 1907 г. ён быў пераўтвораны ў пратэктарат Ньясаленд.

Фармальна пратэктарат меў самакіраванне, але месцы ў Заканадаўчым сходзе займалі белыя пасяленцы. Улады імкнуліся задаволіць інтарэсы правадыроў кланаў і прыцягнуць іх да кіравання на месцах. Таму першая апазіцыя супраць каланіяльнага панавання сфарміравалася не ў асяродзі традыцыйнай арыстакратыі, а сярод той часткі насельніцтва, што атрымала місіянерскую адукацыю, у першую чаргу сярод чарнаскурых святароў і кіраўнікоў рэлігійных абшчын. Гэтаму садзейнічала пранікненне вучэння хіліязму. У 1915 г. баптысцкі пастар Джон Чылембвэ ўзняў паўстанне супраць плантатараў, якія дапускалі злоўжыванні ў адносінах да афрыканскіх рабочых. Яно было задушана . У 1923 г. і 1930 г. каланіяльныя чыноўнікі звярталіся з прапановамі пашырыць правы чарнаскурага насельніцтва, што не падтрымлівалі каланісты еўрапейскага паходжання. Лакальныя выступленні афрыканцаў адбываліся ў 1943 г., 1945 г., 1953 г. Але сярод новай адукаванай афрыканскай эліты былі і тыя, хто лічыў, што пашырэнне правоў стане магчымым дзякуючы супрацоўніцтву з каланіяльнымі ўладамі. Так, у 1912 г. нгоні Леві Зіліла Мумба заснаваў Асацыяцыю карэнных жыхароў Паўночнай Ньясы. Яна стала правобразам іншых аб'яднанняў карэннага насельніцтва. У 1944 г. арганізацыі афрыканцаў аб'ядналіся ў Афрыканскі кангрэс Ньясаленда.

У міжваенны перыяд інфраструктура пратэктарату значна змянілася. Былі пабудаваны наземныя дарогі, чыгунка, рачныя і азёрныя порты, што палепшыла вываз мясцовай прадукцыі, аднак палегчыла пранікненне еўрапейскіх тавараў, прывяло ў заняпад традыцыйныя рамёствы накшталт металургіі, ткацтва, ганчарства і мала стымулявала развіццё каланіяльнай прамысловасці. Для Вялікабрытаніі Ньясаленд заставаўся не прыбытковым, таму перыядычна ўзнікалі праекты яго аб'яднання з Паўночнай Радэзіяй. Яны былі рэалізаваны толькі ў 1953 г., калі ўзнікла Федэрацыя Радэзіі і Ньясаленда. Такім чынам брытанцы імкнуліся стварыць жыццяздольную аўтаномную краіну, альтэрнатыву ПАС. Афрыканцы ўспрымалі яе як спробу адтэрмінаваць абвяшчэнне незалежнасці. У 1958 г. Афрыканскі кангрэс Ньясаленда ўзначаліў Хастынгс Банда, які быў настроены болей рашуча, чым яго папярэднікі. У 1959 г. пачаліся дэманстрацыі за абвяшчэнне незалежнасці. У сакавіку каланіяльныя ўлады ўвялі надзвычайнае становішча, арыштавалі лідараў афрыканскага руху і забаранілі Афрыканскі кангрэс Ньясаленда. Аднак выступленні прымусілі іх пайсці на саступкі. У 1961 г. была ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя. На першых усеагульных парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход у 1961 г. перамагла , створаная Х. Бандам. У лютым 1963 г. Ньясаленд атрымаў унутранае самакіраванне, а Х. Банда стаў прэм'ер-міністрам краіны.

Незалежнасць

6 ліпеня 1964 г. абвешчана незалежная дзяржава Малаві ў складзе Садружнасці. Амаль адразу пасля гэтага ўзнік палітычны крызіс, выкліканы нежаданнем прэм'ер-міністра Х. Банды кансультавацца з іншымі міністрамі і пагрозамі ў адносінах да іх. Да канца 1964 г. амаль усе чальцы першапачатковага ўраду выехалі з краіны. У 1965 г. і 1967 г. яны арганізоўвалі ўзброенае супраціўленне, якое скончылася паражэннем. Згодна Канстытуцыі 1966 г., Малаві пераўтваралася ў аднапартыйную рэспубліку з кіруючай . У 1971 г. Х. Банда быў абвешчаны пажыццёвым прэзідэнтам.

Дыктатура Х. Банды суправаджалася пераследам іншадумства, кантролем за паводзінамі і нават вопраткай грамадзян і іншаземцаў, што прыязджалі ў Малаві, падтрымкай сельскагаспадарчай вытворчасці і даволі сціплымі дасягненнямі ў развіцці энергетыкі і прамысловасці. У гэты перыяд Малаві падтрымлівала эканамічныя і палітычныя адносіны з ПАР, за што не аднойчы крытыкавалася з боку іншых афрыканскіх дзяржаў. У перыяд Халоднай вайны Х. Банда прыняў бок заходніх краін, таму на яго злоўжыванні ў адносінах да асабістага народа там амаль не звярталі ўвагі. Сітуацыя рэзка змянілася пасля падзення рэжыму апартэіда ў ПАР, і міжнародныя групы дапамогі навязалі палітычную рэформу. У 1993 г. на рэферэндуме было прынята рашэнне аб шматпартыйных выбарах. Х. Банда быў упэўнены ў сваёй перамозе, але на выбарах 1994 г. перамогу атрымаў лідар апазіцыі Бакілі Мулузі. З 1994 г. дзейнічае Канстытуцыя (з папраўкамі 2017 г.), якая абвяшчае грамадзянскую роўнасць, дэмакратычныя каштоўнасці, адказнасць дзяржавы за правы грамадзян і навакольнае асяродзе.

Дзяржаўны лад і палітыка

Асноўны артыкул:

Малаві — прэзідэнцкая рэспубліка. Дзейнічае часовая Канстытуцыя 1994. Кіраўнік дзяржавы і ўрада — прэзідэнт, выбіраецца усеагульным і прамым галасаваннем тэрмінам на пяць гадоў. Заканадаўчая ўлада належыць аднапалатнаму парламенту — Нацыянальны сход, які складаецца з 193 дэпутатаў, якія выбіраюцца усеагульным галасаваннем на пяць гадоў. Выканаўчую ўладу ажыццяўляе ўрад, які прызначаецца прэзідэнтам.

Беларуска-малавійскія адносіны

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 232 «Аб устанаўленні дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Малаві» быў падпісаны 3 мая 2001 г.

Зноскі

  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/africa
  2. Uraha Hill
  3. Lipson, M., Sawchuk, E.A., Thompson, J.C. et al. Ancient DNA and deep population structure in sub-Saharan African foragers. Nature 603, 290–296 (2022)
  4. Chongoni Rock-Art Area
  5. Malawi yields oldest-known DNA from Africa
  6. The Maravi Confederacy
  7. TUMBUKA NKHAMANGA KINGDOM
  8. Ngoni Migration - History of Ngoni tribe
  9. THE CLANS OF THE NGONI ACCORDING TO GT NURSE
  10. African Lakes Company
  11. European and African interaction in the 19th century
  12. Anti-colonial challenges to the British Empire: The Chilembwe Uprising of 1915
  13. Nyasaland Colony
  14. Federation of Rhodesia and Nyasaland
  15. British Nyasaland (1907-1964)
  16. Chipembere, Henry Blasius Masauko (1930–1975)
  17. Sebastian Pampuch Struggling Against “The Exilic Condition of the Postcolonial World”: The Socialist League of Malawi
  18. HASTINGS BANDA (CA. 1896-1997)
  19. The cult of Hastings Banda takes hold
  20. Hastings Banda, Life President of Malawi
  21. Malawi 1994 (rev. 2017)

Літаратура

  • Анціпава, К. Малаві // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 548 — 550. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).

Спасылкі

image Малаві на Вікісховішчы
  • Урадавая інфармацыя і сервісы
  • Прадстаўніцтва ў ААН
  • Кароткая гісторыя
  • Культура
  • Турыстычны даведнік

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 21 Май, 2025 / 01:44

Mala vi Respublika Malavi angl Republic of Malawi chycheva Dziko la Malaŵi kraina va Ushodnyaj Afrycy myazhue z Tanzaniyaj dayzhynya myazhy 475 km Mazambikam 1569 km i Zambiyaj 837 km Nepasrednaga vyhadu da akiyanu ne mae Stalica gorad Lilongve Malavi Republic of Malawi Dziko la Malaŵi Scyag Malavi Gerb MalaviDeviz angl Adzinstva i Svaboda Unity and Freedom Gimn Gaspodz blagaslavi nashu krainu Malavi Data nezalezhnasci 6 lipenya 1964 ad Vyalikabrytanii Aficyjnaya mova anglijskaya nyandzha nacyyanalnaya Stalica LilongveForma kiravannya Prezidenckaya respublikaPrezident Piter MutarykaPloshcha Agulam vodnaj paverhni 98 ya y svece 118 494 km 20 6Naselnictva Acenka 2010 Shchylnasc 15 4 mln acenka na lipen 2010 chal 65 ya 118 chal km IRChP 0 493 nizki 160 y Valyuta Malavijskaya kvachaInternet damen mwKod ISO Alpha 2 MWKod ISO Alpha 3 MWIKod MAK MAWTelefonny kod 265Chasavyya payasy 2Geagrafiya i pryrodaTerytoryya Malavi vycyagnuta z poydnyu na poynach bolej chym na 850 km i haraktaryzuecca znachnaj raznastajnascyu landshaftay Yany vyznachayucca yvahodzhannem u sklad Ushod krainy yyaylyae saboyu paydnyovuyu chastku Vyalikaj ryftavaj daliny zanyataj azyorami Malavi Nyasa Malombe i Chylva a taksama dalinaj raki Shyre shto zluchae vozera Malavi z Zambezi Vodnaya paverhnya azyor zajmae ploshchu kalya 24 4 tysyachy km Malavi Nyasa pyatae pa velichyni presnavodnae vozera y svece Yago scyoki praz raku Shyre adygryvayuc vyklyuchnuyu rolyu y zabespyachenni krainy gidraenergiyaj i vadoyu dlya abrashennya Vozera mae bagatuyu faynu u tym liku rybnyya resursy Na zahadze ad Ryftavaj daliny yzvyshaecca nagor e skladzenae metamarfichnymi i magmatychnymi parodami shto lyazhac na starazhytnym kryshtalichnym padmurku Tradycyjna yzvyshannaya chastka krainy padzyalyaecca na paynochnuyu centralnuyu i paydnyovuyu Paynochnaya najbolsh vysokaya da 2605 m Centralnaya i paydnyovaya admetny yzgorkami i tak zvanymi astraynymi garami ad 900 m da 1200 m Na paydnyovym ushodze Malavi vyluchaecca yshodni kraj ryftavaj sistemy Yon vyznachany gornym masivam Mulan e Yago najvyshejshy punkt gara Salitva dasyagae 3002 m Karysnyya vykapni parcalyanavyya gliny vermikulit gips galit medz zhaleza rutyl uran redkazyamelnyya elementy i insh Panue trapichny klimat z nekatorymi admetnascyami y zalezhnasci ad regiyona Vyluchayucca spyakotny vilgotny i prahalodny sezony Spyakotny sezon doyzhycca z verasnya da kastrychnika kali dzyonnyya temperatury vagayucca y pramezhku 25 C 35 C a apadkay amal nyama Adnak u listapadze musony prynosyac vilgac z Indyjskaga akiyana Temperatura zastaecca vysokaj shtodzen iduc dazhdzhy Vysokaya norma apadkay mozha vyklikac pavodki U mai pachynaecca suhi prahalodny sezon U gety peryyad dzyonnyya temperatury redka peravyshayuc 25 C 35 C a ynachy y gornaj myascovasci padayuc nizhej za 10 C Raznastajnasc landshaftay vyznachae bagacce raslinnasci U ryftavaj daline na beragah azyor mozhna ybachyc palmy akacyi fikusy i baababy Gornyya trapichnyya lyasy zahavalisya peravazhna na poynachy i paydnyovym ushodze krainy Tut sustrakayucca kedr hvoya eykalipt roznyya paparaci Menej uzvyshanyya rayony zajmae savanna Presnavodnaya fayna adna z najbagacejshyh u svece Nalichvaecca kalya 650 viday ptushak Najbolsh harakternyya nazemnyya zhyvyoly savannavy slon begemot zebry antylopy ley leapard GistoryyaStarazhytnasc Naskalnyya malyunki Changoni Terytoryya Malavi mesca farmiravannya prodkay suchasnaga chalaveka Najstarazhytnejshym svedchannem getaga z yaylyaecca znahodka na poynachy krainy skivichnaj kostki 2 4 mln gadoy tamu yakaya nalezhala Homo rudolfensis Na yzbyarezhzhy vozera Nyasa znojdzeny reshtki prylad pracy bolej za 50 tysyach gadoy tamu shto magli nalezhyc chalaveku suchasnaga typu Paleagenetychnae dasledavanne reshtak najstarazhytnejshyh palyaynichyh i zbiralnikay shto zhyli 18 000 5 000 gadoy tamu z arhealagichnaga pomnika Gora 1 na gary Gora pakazala shto y kamennym veku dadzenaya myascovasc byla prytulkam dlya troh roznyh papulyacyj Adna z ih byla blizkaj da pigmeyay bambuci drugaya pahodzila z Paydnyovaj Afryki i mela agulnae pahodzhanne z kajsanskimi narodami Trecyaya migryravala z terytoryi suchasnaj ushodnyaj Efiopii Yae pradstayniki byli blizkimi da suchasnaga naselnictva getaga regiyonu U Malavi byli taksama znojdzeny 127 mescay sa starazhytnymi naskalnymi malyunkami poznyaga kamennaga rannyaga zhaleznaga vyakoy U 2006 g yany byli yneseny y spis Susvetnaj spadchyny YuNESKA U pramezhku pamizh 250 g i 1000 g na terytoryyu Malavi perasyalilisya plyamyony bantu yakiya byli znayomy z apracoykaj zhaleza i bronzy vyrabam keramiki i meli navyki selskaj gaspadarki Paleagenetyki zayvazhayuc shto yany ne asimilyavali a calkam vycisnuli papyarednyae naselnictva kamennaga veku Migracyya bantu adbyvalasya y vyniku ne adnoj a roznyh hval yakiya pracyagvalisya da drugoj palovy XIX st Pradstayniki hvali shto pachalasya y XIII st z paydnyovaga basejnu raki Konga zasnavali y XVI st dzyarzhaynae farmiravanne Maravi dze pravili klany Firy i Banda Pershym nalezhala duhoynaya a drugim palitychnaya ylada Zhyhary Maravi gandlyavali slanovaj koscyu a taksama slavilisya yak zdabytchyki i apracoyshchyki zhaleza Roskvit dzyarzhavy adbyysya y XVII XVIII stst kali byli ystalyavany suvyazi z partugalskimi kaloniyami na yzbyarezhzhy Indyjskaga akiyana Nyagledzyachy na staranni partugalcay maravijcy zdoleli zahavac svayu manapoliyu na gandal va ynutranyh rayonah Ih pramyya nashchadki da nashyh dzyon skladayuc samuyu vyalikuyu grupu naselnictva Malavi Najbujnejshy narod shto vyadze radavod ad maravijcay cheva abo nyandzha U kancy XVIII st gandlyar Mlavoka vyhadzec z ushodnyaga beraga vozera Nyasa stvaryy dzyarzhaynae farmiravanne na poynachy Malavi Tut byla ystalyavana ylada dynastyi Chykuramaembe yakaya padtrymlivala shchylnyya gandlyovyya znosiny z susednimi regiyonami Pramymi nashchadkami dzyarzhavy Chykuramaembe z yaylyayucca pradstayniki tumbuka drugoga pa kolkasci naroda y Malavi U XIX st dzyarzhavy Maravi i Chykuramaembe mocna pacyarpeli ad nashescyay yaa i ngoni Yaa zamacavalisya na poydni zahoplivali myascovyh zhyharoy u palon i pradavali ih u rabstva Ngoni byli zhyvyolagadoycami i zemlyarobami z Paydnyovaj Afryki adkul byli vycisnutyya y vyniku zavayavannyay Chaki Yany karystalisya novymi vaennymi navykami pakul ne vyadomymi va Ushodnyaj Afrycy a tamu atrymoyvali peramogu za peramogaj Na terytoryi Malavi aseli dzve grupy ngoni maseka i dzhele Yany padparadkavali myascovyya klany yakiya byli vymushany vyplochvac zavayoynikam naturalnuyu daninu i addavac svaih yunakoy na sluzhbu y ih vojska Kalaniyalny peryyad Parahod na vozery Nyasa 1952 g Dasledavanni D Livingstana y rayone Vyalikih Afrykanskih azyor sparadzili da yago cikavasc u eyrapejskih krainah U 1876 g shatlandskiya presvitaryyane zasnavali hrysciyanskuyu misiyu y Blantajry U 1878 g u Glazga shatlanskimi pradprymalnikami byla stvorana Kampaniya Afrykanskih azyor dlya razviccya kamercyjnaga gandlyu kab vycisnuc rabstva y Centralnaj Afrycy Hacya kampanii ne ydalosya dasyagnuc dastatkovaj prybytkovasci yana pachala razvivac vodny transpart prycyagvac myascovae naselnictva da tavarnaj vytvorchasci Misii taksama pashyralisya pry ih stvaralisya shkoly dze afrykanskiya dzeci atrymoyvali navuchanne na rodnyh movah U 1880 h gg regiyonam vakol vozera Nyasa zacikavilasya na chale S Rodsa Arganizavanyya yoyu vaennyya atrady nanesli sherag parazhennyay ngoni Misiyanery i sluzhachyya Kampanii Afrykanskih azyor vystupili suprac pashyrennya yplyvu S Rodsa adnak u ih samih uznikli prablemy z za vaennyh sutychak z gandlyarami rabami U nemaloj stupeni dzyakuyuchy ih namagannyam u 1891 g byy stvorany Brytanski Centralnaafrykanski pratektarat mezhy yakoga ne supadali z tagachasnymi etnichnymi i dzyarzhaynymi mezhami ale yany akreslili terytoryu farmiravannya buduchaj dzyarzhavy Malavi U 1907 g yon byy peraytvorany y pratektarat Nyasalend Farmalna pratektarat mey samakiravanne ale mescy y Zakanadaychym shodze zajmali belyya pasyalency Ulady imknulisya zadavolic intaresy pravadyroy klanay i prycyagnuc ih da kiravannya na mescah Tamu pershaya apazicyya suprac kalaniyalnaga panavannya sfarmiravalasya ne y asyarodzi tradycyjnaj arystakratyi a syarod toj chastki naselnictva shto atrymala misiyanerskuyu adukacyyu u pershuyu chargu syarod charnaskuryh svyataroy i kiraynikoy religijnyh abshchyn Getamu sadzejnichala praniknenne vuchennya hiliyazmu U 1915 g baptyscki pastar Dzhon Chylembve yznyay paystanne suprac plantataray yakiya dapuskali zloyzhyvanni y adnosinah da afrykanskih rabochyh Yano bylo zadushana U 1923 g i 1930 g kalaniyalnyya chynoyniki zvyartalisya z prapanovami pashyryc pravy charnaskuraga naselnictva shto ne padtrymlivali kalanisty eyrapejskaga pahodzhannya Lakalnyya vystuplenni afrykancay adbyvalisya y 1943 g 1945 g 1953 g Ale syarod novaj adukavanaj afrykanskaj elity byli i tyya hto lichyy shto pashyrenne pravoy stane magchymym dzyakuyuchy supracoynictvu z kalaniyalnymi yladami Tak u 1912 g ngoni Levi Zilila Mumba zasnavay Asacyyacyyu karennyh zhyharoy Paynochnaj Nyasy Yana stala pravobrazam inshyh ab yadnannyay karennaga naselnictva U 1944 g arganizacyi afrykancay ab yadnalisya y Afrykanski kangres Nyasalenda U mizhvaenny peryyad infrastruktura pratektaratu znachna zmyanilasya Byli pabudavany nazemnyya darogi chygunka rachnyya i azyornyya porty shto palepshyla vyvaz myascovaj pradukcyi adnak palegchyla praniknenne eyrapejskih tavaray pryvyalo y zanyapad tradycyjnyya ramyostvy nakshtalt metalurgii tkactva gancharstva i mala stymulyavala razviccyo kalaniyalnaj pramyslovasci Dlya Vyalikabrytanii Nyasalend zastavaysya ne prybytkovym tamu peryyadychna yznikali praekty yago ab yadnannya z Paynochnaj Radeziyaj Yany byli realizavany tolki y 1953 g kali yznikla Federacyya Radezii i Nyasalenda Takim chynam brytancy imknulisya stvaryc zhyccyazdolnuyu aytanomnuyu krainu alternatyvu PAS Afrykancy ysprymali yae yak sprobu adterminavac abvyashchenne nezalezhnasci U 1958 g Afrykanski kangres Nyasalenda yznachaliy Hastyngs Banda yaki byy nastroeny bolej rashucha chym yago papyaredniki U 1959 g pachalisya demanstracyi za abvyashchenne nezalezhnasci U sakaviku kalaniyalnyya ylady yvyali nadzvychajnae stanovishcha aryshtavali lidaray afrykanskaga ruhu i zabaranili Afrykanski kangres Nyasalenda Adnak vystuplenni prymusili ih pajsci na sastupki U 1961 g byla yvedzena y dzeyanne Kanstytucyya Na pershyh useagulnyh parlamenckih vybarah u Zakanadaychy shod u 1961 g peramagla stvoranaya H Bandam U lyutym 1963 g Nyasalend atrymay unutranae samakiravanne a H Banda stay prem er ministram krainy Nezalezhnasc 6 lipenya 1964 g abveshchana nezalezhnaya dzyarzhava Malavi y skladze Sadruzhnasci Amal adrazu paslya getaga yznik palitychny kryzis vyklikany nezhadannem prem er ministra H Bandy kansultavacca z inshymi ministrami i pagrozami y adnosinah da ih Da kanca 1964 g amal use chalcy pershapachatkovaga yradu vyehali z krainy U 1965 g i 1967 g yany arganizoyvali yzbroenae supraciylenne yakoe skonchylasya parazhennem Zgodna Kanstytucyi 1966 g Malavi peraytvaralasya y adnapartyjnuyu respubliku z kiruyuchaj U 1971 g H Banda byy abveshchany pazhyccyovym prezidentam Dyktatura H Bandy supravadzhalasya perasledam inshadumstva kantrolem za pavodzinami i navat vopratkaj gramadzyan i inshazemcay shto pryyazdzhali y Malavi padtrymkaj selskagaspadarchaj vytvorchasci i davoli sciplymi dasyagnennyami y razvicci energetyki i pramyslovasci U gety peryyad Malavi padtrymlivala ekanamichnyya i palitychnyya adnosiny z PAR za shto ne adnojchy krytykavalasya z boku inshyh afrykanskih dzyarzhay U peryyad Halodnaj vajny H Banda prynyay bok zahodnih krain tamu na yago zloyzhyvanni y adnosinah da asabistaga naroda tam amal ne zvyartali yvagi Situacyya rezka zmyanilasya paslya padzennya rezhymu aparteida y PAR i mizhnarodnyya grupy dapamogi navyazali palitychnuyu reformu U 1993 g na referendume bylo prynyata rashenne ab shmatpartyjnyh vybarah H Banda byy upeyneny y svayoj peramoze ale na vybarah 1994 g peramogu atrymay lidar apazicyi Bakili Muluzi Z 1994 g dzejnichae Kanstytucyya z papraykami 2017 g yakaya abvyashchae gramadzyanskuyu roynasc demakratychnyya kashtoynasci adkaznasc dzyarzhavy za pravy gramadzyan i navakolnae asyarodze Dzyarzhayny lad i palitykaAsnoyny artykul Malavi prezidenckaya respublika Dzejnichae chasovaya Kanstytucyya 1994 Kiraynik dzyarzhavy i yrada prezident vybiraecca useagulnym i pramym galasavannem terminam na pyac gadoy Zakanadaychaya ylada nalezhyc adnapalatnamu parlamentu Nacyyanalny shod yaki skladaecca z 193 deputatay yakiya vybirayucca useagulnym galasavannem na pyac gadoy Vykanaychuyu yladu azhyccyaylyae yrad yaki pryznachaecca prezidentam Belaruska malavijskiya adnosinyUkaz Prezidenta Respubliki Belarus 232 Ab ustanaylenni dyplamatychnyh adnosin pamizh Respublikaj Belarus i Respublikaj Malavi byy padpisany 3 maya 2001 g Znoskihttps data iana org time zones tzdb 2021e africa Uraha Hill Lipson M Sawchuk E A Thompson J C et al Ancient DNA and deep population structure in sub Saharan African foragers Nature 603 290 296 2022 Chongoni Rock Art Area Malawi yields oldest known DNA from Africa The Maravi Confederacy TUMBUKA NKHAMANGA KINGDOM Ngoni Migration History of Ngoni tribe THE CLANS OF THE NGONI ACCORDING TO GT NURSE African Lakes Company European and African interaction in the 19th century Anti colonial challenges to the British Empire The Chilembwe Uprising of 1915 Nyasaland Colony Federation of Rhodesia and Nyasaland British Nyasaland 1907 1964 Chipembere Henry Blasius Masauko 1930 1975 Sebastian Pampuch Struggling Against The Exilic Condition of the Postcolonial World The Socialist League of Malawi HASTINGS BANDA CA 1896 1997 The cult of Hastings Banda takes hold Hastings Banda Life President of Malawi Malawi 1994 rev 2017 LitaraturaAncipava K Malavi Belaruskaya encyklapedyya U 18 t T 9 Kulibin Malaita Redkal G P Pashkoy i insh Mn BelEn 1999 T 9 S 548 550 10 000 ekz ISBN 985 11 0035 8 ISBN 985 11 0155 9 t 9 SpasylkiMalavi na VikishovishchyUradavaya infarmacyya i servisy Pradstaynictva y AAN Karotkaya gistoryya Kultura Turystychny davednik

Апошнія артыкулы
  • Май 19, 2025

    Рэты

  • Май 21, 2025

    Рэстаран

  • Май 19, 2025

    Рэспубліка Кіпр

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Комі

  • Май 20, 2025

    Рэспубліка Ірак

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка