Ангілья (англ.: Anguilla) — брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім моры, складаецца з асноўнага вострава — Ангілья, а таксама з шэрагу дробных, на якіх няма сталага насельніцтва. Агульная плошча сушы — 91 км². Насельніцтва (2011 г.) — 13 452 чал. Самы буйны горад — сталіца краіны, Вэлі.
| |||||
![]() | |||||
Гімн: | |||||
Афіцыйная мова | англійская | ||||
Сталіца | Вэлі | ||||
Найбуйнейшы горад | Вэлі | ||||
Форма кіравання | Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі | ||||
Кароль Губернатар Прэм'ер-міністр | Карл III Дыліні Даніэль-Сельваратнам Эліз Вебстэр | ||||
Плошча • Агулам | 220-я ў свеце 91 км² | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2011) • Шчыльнасць | 13 452 чал. (221-я) 132 чал./км² | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2009) • На душу насельніцтва | $175 млн $12 200 | ||||
Валюта | Усходнекарыбскі долар | ||||
Інтэрнэт-дамен | .ai | ||||
Код ISO (Alpha-2) | AI | ||||
Код ISO (Alpha-3) | AIA | ||||
Тэлефонны код | +1-264 | ||||
Часавыя паясы | -4 |
Геаграфія

Ангілья з’яўляецца часткай Паўночнай Падветранай групы Малых Антыльскіх астравоў. Галоўную частку сушы складае востраў Ангілья, названы так з-за сваіх выцягнутых абрысаў (ісп.: Anguila — вугор). Востраў Скраб займае ўсяго 3 км², востраў Дог — 2 км², астатнія дробныя астравы — меней за 20 км².
Суша сфарміравалася каля 400 млн гадоў таму ў выніку вулканічнай дзейнасці і некаторы час была часткай Пангеі. На востраве Ангілья захаваліся адкладанні гліны, прынесенай са схілаў гор старажытнага кантынента. На захадзе цэнтральнай часткі вострава Ангілья таксама знаходзяць выхады бурага вугалю. Пасля расколу Пангеі сучасная суша ўяўляла сабою плыткаводдзе. На працягу мільёнаў гадоў на ім назапашваліся асадкавыя пароды біялагічнага паходжання, якія склалі вапняковае наверша з мноствам расколін і скал. Найвышэйшы пункт астравоў — пагорак Крокус (70 м) каля Вэлі. Паверхня астравоў амаль пазбаўлена глебы, паўсюдна назіраецца агаленне карсту. Сталых вадацёкаў няма.
Каля 60 % усіх раслін на астравах — дзікаросты. У асноўным, гэта хмызнякі і травы. Толькі адзін від травяністай расліны з’яўляецца эндэмікам. Чалавекам былі завезены акацыі, бавоўнік, шыпшына, фікус і інш. У наш час яны сустракаюцца як у садах, так і ў дзікай прыродзе. Фаўна бедная. Астравы насяляюць 120 відаў птушак, сустракаюцца ігуаны і чарапахі.
Клімат трапічны пасатны. Атлантычны акіян часткова асцюжае паветра, таму на Ангілье рэдка адчуваецца сапраўдная спякота. Сярэднегадавая тэмпература +26 °C — +27 °C. Сталыя вятры з Карыбскага мора ў Атлантыку не даюць затрымлівацца аблокам. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — усяго 102 мм. У самы даджлівы сезон (жнівень — лістапад) выпадае толькі 42 мм. Такім чынам, большую частку года пануе засуха.
Гісторыя

Першыя людзі з’явіліся на Ангільі прыкладна ў сярэдзіне 2 тысячагоддзя да н. э. Гэта былі так званыя індзейцы-артаіроіды, выхадцы з Паўднёвай Амерыкі, якія займаліся рыбалоўствам і зборам малюскаў на рыфах. У перыяд паміж 600 г. н. э. і 900 г. н. э. Ангілья была каланізавана індзейцамі-аравакамі, што займаліся земляробствам і выраблялі кераміку. Археолагамі знойдзена 14 месцазнаходжанняў старажытных індзейскіх вёсак. Іх насельніцтва магло складаць 50 — 250 чалавек у кожнай. У адной з пячор захаваліся індзейскія петрогліфы. Аравакі Ангільі, блізкія па культуры да таіна, былі маракамі, аб іх сталых заморскіх кантактах сведчаць шматлікія знаходкі прадметаў з іншых астравоў Карыбскага мора. Хаця не выяўлена істотных змен у археалагічнай культуры XIII — XV стст., некаторыя даследчыкі мяркуюць, што ў гэты час Ангілья магла быць заваявана карыбамі, якія прыйшлі з Паўднёвай Амерыкі праз больш паўднёвыя Малыя Антыльскія астравы і былі ўжо ў значнай ступені асіміляваны аравакамі.
У 1493 г. Ангілья была адкрыта Х. Калумбам. У 1650 г. на Ангілью перасяліліся англійскія каланісты з вострава Сент-Кітс. У 1688 г. на поўначы Ангільі з’явіліся ірландскія ўцекачы, якія шукалі прытулак ад рэпрэсій на радзіме. У 1745 г. і 1796 г. спробу захапіць Ангілью прадпрымала Францыя.
Для працы на створаных імі плантацыях цукровага трыснягу і бавоўніка еўрапейцы ўвозілі неграў-рабоў з Афрыкі. Аднак бедныя глебы і нізкая якасць мясцовай прадукцыі не спрыялі з’яўленню буйных плантацый. Еўрапейцы аддавалі перавагу заняткам гандлем і мараходствам, а зямлю перадавалі ў карыстанне рабам. Ангільскае чарнаскурае насельніцтва наймалася на працу ў іншыя калоніі Вялікабрытаніі, часцяком выкупалася, так што да афіцыйнай адмены рабства ў 1834 г. на востраве ўзнікла праслойка свабодных неграў-землекарыстальнікаў.
У 1871 г. для зніжэння выдаткаў на кіраванне Вялікабрытанія аб’яднала Ангілью ў адзіную каланіяльную федэрацыю з Сент-Кітсам, у 1882 г. у яе склад таксама ўвайшоў Невіс. Адміністрацыя Ангільі была не задаволена гэтым і ў 1875 г. і 1958 г. звярталася з патрабаваннем увесці прамое брытанскае кіраванне. У 1967 г., калі ў федэрацыі абмяркоўвалася пытанне аб самакіраванні, Ангілья фактычна вылучылася з гэтага працэса і стварыла свой урад. У 1969 г. брытанскія ваенныя сілы высадзіліся на востраве і ўвялі прамое кіраванне з Лондана. У 1978 г. было падпісана канчатковае пагадненне аб аддзяленні ад федэрацыі Сент-Кітс і Невіс і набыцці статуса аўтаномнай брытанскай тэрыторыі.
Эканоміка
Традыцыйныя галіны эканомікі — сельская гаспадарка, рыбалоўства, здабыча солі, суднабудаванне. Да пачатку 1980-х гадоў яны прыйшлі ў заняпад і ўжо не маглі забяспечваць мясцовае насельніцтва. У гэтай сувязі ўрад Вялікабрытаніі і мясцовыя ўлады садзейнічалі ўкладанню сродкаў у сферу абслугоўвання і развіцця турызму. Другая палова 1980-х гг. была найбольш паспяховай для эканомікі Ангільі. Колькасць беспрацоўных за 1985—1991 гг. знізілася з 26 % да 1 %. Аднак з 1989 г. былі заўважаны крызісныя з’явы — рост інфляцыі і беспрацоўя. Гэта тлумачылася прыроднымі абмежаваннямі ў магчымасцях развіцця турызму, а таксама скарачэнню інвестыцый з ЗША, якія складалі каля двух трацін ад усіх укладанняў. Таму ў 1994 г. урад Ангільі прыняў новае фінансавае заканадаўства. Яно прадугледжвала значныя гандлёвыя і інвестыцыйныя палёгкі, а таксама пераўтварэнне Ангільі ў афшорную зону.
У 2009 г. ВУП краіны склаў 175,4 млн долараў. У 2012 г. 69,4 % ВУП склала сфера абслугоўвання, у тым ліку турызм, 28,5 % — прамысловасць, у тым ліку будаўніцтва і рамонт марскіх суднаў, 2,2 % — сельская гаспадарка. Залежнасць Ангільі ад замежнага фінансавага і турыстычнага рынка абумоўлівае значныя ваганні ў развіцці эканомікі. Так, з 2009 г. назіраўся значны спад, які быў спынены толькі ў 2012 г.
Кіраванне
Ангілья з’яўляецца брытанскай заморскай тэрыторыяй. Главой краіны лічыцца каралева Вялікабрытаніі. Яна прадстаўлена губернатарам. Асноўныя палажэнні аб кіраванні зацверджаны ў Канстытуцыйным законе, упершыню прынятым 1 красавіка 1982 г. і потым перагледжаным 14 сакавіка 1990 г. (дзейнічае з 30 мая 1990 г.). Паводле Канстытуцыйнага закона ўлада мае падзел на заканадаўчую, выканаўчую і судовую галіны.
Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Палатай Сходаў, якая складаецца з 11 дэпутатаў. 7 з іх выбіраюцца шляхам прамога галасавання жыхарамі Ангільі на тэрмін 5 гадоў. 2 дэпутаты прызначаюцца губернатарам. 2 выбіраюцца самой Палатай Сходаў з былых афіцыйных прадстаўнікоў. У краіне дзейнічае некалькі палітычных партый і рухаў. Падчас выбараў яны звычайна складаюць супольныя аб’яднанні.
Выканаўчая ўлада прадстаўлена ўрадам на чале галоўнага міністра, які прызначаецца губернатарам з ліку дэпутатаў Палаты Сходаў. Урад падзелены на 3 міністэрствы.
Судовая ўлада абмежавана мясцовымі судовымі ўстановамі, якія падпарадкоўваюцца Вярхоўнаму Суду Усходніх Карыбаў у Кастры і Прававому Камітэту ў Лондане.
Насельніцтва
Згодна дадзеным перапіса несельніцтва 2011 г., на Ангілье жыло 13 452 чал. Большасць з іх былі людзмі сярэдняга ўзросту ад 25 да 55 гадоў (45,2 %). Толькі 12,7 % былі выхадцамі з іншых краін (ЗША, Вялікабрытаніі, Індыі, іншых астравоў Карыбскага мора і г. д.). Больш за 90 % ангільцаў — нашчадкі афрыканскага насельніцтва, 4,6 % — ад змяшаных шлюбаў, 3,7 % — нашчадкі еўрапейцаў. Большасць веруючых складалі хрысціяне (з іх 83,1 % — пратэстанты).
У 2011 г. сярэдняя працягласць жыцця — 81,09 гадоў (78,51 для мужчын і 83,74 для жанчын). На 1 жанчыну прыходзілася 0,93 мужчыны. Кожная сям'я выхоўвала 1 — 2 дзяцей (1,75 у сярэнім). 60 % ад усяго насельніцтва складалі гараджане.
Культура
Ангільцы выразна адчуваюць сябе адрознай нацыяй. Афіцыйнай мовай з’яўляецца англійская, якую вывучаюць у школе. Шырока распаўсюджаны мясцовы дыялект, падобны на дыялект Сент-Кітса. Умовы і ўзровень жыцця неістотна адрозніваюцца ад суседніх краін. Характэрнай асаблівасцю Ангільі з’яўляецца паважнае стаўленне да знаёмых і незнаёмых людзей. Мясцовы этыкет забараняе хадзіць у пляжнай вопратцы ў грамадскіх месцах, гучна размаўляць, спяшацца. Нават сярод блізкіх сваякоў прынята ў зваротах перад імем або прозвішчам ставіць «спадар» або «спадарыня». Некаторыя даследчыкі тлумачаць гэта ўплывам царквы. Але з іншага боку на Ангільі шырока распаўсюджана традыцыя неафіцыйных шлюбаў.
Найбольш адметнай культурнай падзеяй з’яўляецца карнавал, які штогод арганізуецца ў першы тыдзень жніўня.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ангілья
- Government of Anguilla
- Anguilla’s Guide Архівавана 4 ліпеня 2014.
- Anguilla’s Flora & Fauna Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Don Mitchell, GEOLOGY AND BOTANY OF ANGUILLA Архівавана 5 сакавіка 2016.
- History of Anguilla Архівавана 5 мая 2014.
- Countries and Their Cultures: Anguilla
- Anguilla Economic Summary
- Anguilla Economy Profile
- Anguilla Constitution
- Anguilla Census 2011 Архівавана 17 студзеня 2013.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Angilya angl Anguilla brytanskaya zamorskaya terytoryya y Karybskim mory skladaecca z asnoynaga vostrava Angilya a taksama z sheragu drobnyh na yakih nyama stalaga naselnictva Agulnaya ploshcha sushy 91 km Naselnictva 2011 g 13 452 chal Samy bujny gorad stalica krainy Veli Angilya Anguilla Scyag AngiliGimn Aficyjnaya mova anglijskayaStalica VeliNajbujnejshy gorad VeliForma kiravannya Kanstytucyjnaya manarhiya zamorskaya terytoryya VyalikabrytaniiKarol Gubernatar Prem er ministr Karl III Dylini Daniel Selvaratnam Eliz VebsterPloshcha Agulam 220 ya y svece 91 km Naselnictva Acenka 2011 Shchylnasc 13 452 chal 221 ya 132 chal km VUP PPZ Razam 2009 Na dushu naselnictva 175 mln 12 200Valyuta Ushodnekarybski dolarInternet damen aiKod ISO Alpha 2 AIKod ISO Alpha 3 AIATelefonny kod 1 264Chasavyya payasy 4GeagrafiyaKarta Angilya z yaylyaecca chastkaj Paynochnaj Padvetranaj grupy Malyh Antylskih astravoy Galoynuyu chastku sushy skladae vostray Angilya nazvany tak z za svaih vycyagnutyh abrysay isp Anguila vugor Vostray Skrab zajmae ysyago 3 km vostray Dog 2 km astatniya drobnyya astravy menej za 20 km Susha sfarmiravalasya kalya 400 mln gadoy tamu y vyniku vulkanichnaj dzejnasci i nekatory chas byla chastkaj Pangei Na vostrave Angilya zahavalisya adkladanni gliny prynesenaj sa shilay gor starazhytnaga kantynenta Na zahadze centralnaj chastki vostrava Angilya taksama znahodzyac vyhady buraga vugalyu Paslya raskolu Pangei suchasnaya susha yyaylyala saboyu plytkavoddze Na pracyagu milyonay gadoy na im nazapashvalisya asadkavyya parody biyalagichnaga pahodzhannya yakiya sklali vapnyakovae naversha z mnostvam raskolin i skal Najvyshejshy punkt astravoy pagorak Krokus 70 m kalya Veli Paverhnya astravoy amal pazbaylena gleby paysyudna naziraecca agalenne karstu Stalyh vadacyokay nyama Kalya 60 usih raslin na astravah dzikarosty U asnoynym geta hmyznyaki i travy Tolki adzin vid travyanistaj rasliny z yaylyaecca endemikam Chalavekam byli zavezeny akacyi bavoynik shypshyna fikus i insh U nash chas yany sustrakayucca yak u sadah tak i y dzikaj pryrodze Fayna bednaya Astravy nasyalyayuc 120 viday ptushak sustrakayucca iguany i charapahi Klimat trapichny pasatny Atlantychny akiyan chastkova ascyuzhae pavetra tamu na Angile redka adchuvaecca sapraydnaya spyakota Syarednegadavaya temperatura 26 C 27 C Stalyya vyatry z Karybskaga mora y Atlantyku ne dayuc zatrymlivacca ablokam Syarednegadavaya kolkasc apadkay usyago 102 mm U samy dadzhlivy sezon zhniven listapad vypadae tolki 42 mm Takim chynam bolshuyu chastku goda panue zasuha GistoryyaStary mayak kalya 1880 g Pershyya lyudzi z yavilisya na Angili prykladna y syaredzine 2 tysyachagoddzya da n e Geta byli tak zvanyya indzejcy artairoidy vyhadcy z Paydnyovaj Ameryki yakiya zajmalisya rybaloystvam i zboram malyuskay na ryfah U peryyad pamizh 600 g n e i 900 g n e Angilya byla kalanizavana indzejcami aravakami shto zajmalisya zemlyarobstvam i vyrablyali keramiku Arheolagami znojdzena 14 mescaznahodzhannyay starazhytnyh indzejskih vyosak Ih naselnictva maglo skladac 50 250 chalavek u kozhnaj U adnoj z pyachor zahavalisya indzejskiya petroglify Aravaki Angili blizkiya pa kultury da taina byli marakami ab ih stalyh zamorskih kantaktah svedchac shmatlikiya znahodki pradmetay z inshyh astravoy Karybskaga mora Hacya ne vyyaylena istotnyh zmen u arhealagichnaj kultury XIII XV stst nekatoryya dasledchyki myarkuyuc shto y gety chas Angilya magla byc zavayavana karybami yakiya pryjshli z Paydnyovaj Ameryki praz bolsh paydnyovyya Malyya Antylskiya astravy i byli yzho y znachnaj stupeni asimilyavany aravakami U 1493 g Angilya byla adkryta H Kalumbam U 1650 g na Angilyu perasyalilisya anglijskiya kalanisty z vostrava Sent Kits U 1688 g na poynachy Angili z yavilisya irlandskiya ycekachy yakiya shukali prytulak ad represij na radzime U 1745 g i 1796 g sprobu zahapic Angilyu pradprymala Francyya Dlya pracy na stvoranyh imi plantacyyah cukrovaga trysnyagu i bavoynika eyrapejcy yvozili negray raboy z Afryki Adnak bednyya gleby i nizkaya yakasc myascovaj pradukcyi ne spryyali z yaylennyu bujnyh plantacyj Eyrapejcy addavali peravagu zanyatkam gandlem i marahodstvam a zyamlyu peradavali y karystanne rabam Angilskae charnaskurae naselnictva najmalasya na pracu y inshyya kalonii Vyalikabrytanii chascyakom vykupalasya tak shto da aficyjnaj admeny rabstva y 1834 g na vostrave yznikla praslojka svabodnyh negray zemlekarystalnikay U 1871 g dlya znizhennya vydatkay na kiravanne Vyalikabrytaniya ab yadnala Angilyu y adzinuyu kalaniyalnuyu federacyyu z Sent Kitsam u 1882 g u yae sklad taksama yvajshoy Nevis Administracyya Angili byla ne zadavolena getym i y 1875 g i 1958 g zvyartalasya z patrabavannem uvesci pramoe brytanskae kiravanne U 1967 g kali y federacyi abmyarkoyvalasya pytanne ab samakiravanni Angilya faktychna vyluchylasya z getaga pracesa i stvaryla svoj urad U 1969 g brytanskiya vaennyya sily vysadzilisya na vostrave i yvyali pramoe kiravanne z Londana U 1978 g bylo padpisana kanchatkovae pagadnenne ab addzyalenni ad federacyi Sent Kits i Nevis i nabycci statusa aytanomnaj brytanskaj terytoryi EkanomikaTradycyjnyya galiny ekanomiki selskaya gaspadarka rybaloystva zdabycha soli sudnabudavanne Da pachatku 1980 h gadoy yany pryjshli y zanyapad i yzho ne magli zabyaspechvac myascovae naselnictva U getaj suvyazi yrad Vyalikabrytanii i myascovyya ylady sadzejnichali ykladannyu srodkay u sferu abslugoyvannya i razviccya turyzmu Drugaya palova 1980 h gg byla najbolsh paspyahovaj dlya ekanomiki Angili Kolkasc bespracoynyh za 1985 1991 gg znizilasya z 26 da 1 Adnak z 1989 g byli zayvazhany kryzisnyya z yavy rost inflyacyi i bespracoyya Geta tlumachylasya pryrodnymi abmezhavannyami y magchymascyah razviccya turyzmu a taksama skarachennyu investycyj z ZShA yakiya skladali kalya dvuh tracin ad usih ukladannyay Tamu y 1994 g urad Angili prynyay novae finansavae zakanadaystva Yano pradugledzhvala znachnyya gandlyovyya i investycyjnyya palyogki a taksama peraytvarenne Angili y afshornuyu zonu U 2009 g VUP krainy sklay 175 4 mln dolaray U 2012 g 69 4 VUP sklala sfera abslugoyvannya u tym liku turyzm 28 5 pramyslovasc u tym liku budaynictva i ramont marskih sudnay 2 2 selskaya gaspadarka Zalezhnasc Angili ad zamezhnaga finansavaga i turystychnaga rynka abumoylivae znachnyya vaganni y razvicci ekanomiki Tak z 2009 g naziraysya znachny spad yaki byy spyneny tolki y 2012 g KiravanneAngilya z yaylyaecca brytanskaj zamorskaj terytoryyaj Glavoj krainy lichycca karaleva Vyalikabrytanii Yana pradstaylena gubernataram Asnoynyya palazhenni ab kiravanni zacverdzhany y Kanstytucyjnym zakone upershynyu prynyatym 1 krasavika 1982 g i potym peragledzhanym 14 sakavika 1990 g dzejnichae z 30 maya 1990 g Pavodle Kanstytucyjnaga zakona ylada mae padzel na zakanadaychuyu vykanaychuyu i sudovuyu galiny Zakanadaychaya ylada pradstaylena Palataj Shoday yakaya skladaecca z 11 deputatay 7 z ih vybirayucca shlyaham pramoga galasavannya zhyharami Angili na termin 5 gadoy 2 deputaty pryznachayucca gubernataram 2 vybirayucca samoj Palataj Shoday z bylyh aficyjnyh pradstaynikoy U kraine dzejnichae nekalki palitychnyh partyj i ruhay Padchas vybaray yany zvychajna skladayuc supolnyya ab yadnanni Vykanaychaya ylada pradstaylena yradam na chale galoynaga ministra yaki pryznachaecca gubernataram z liku deputatay Palaty Shoday Urad padzeleny na 3 ministerstvy Sudovaya ylada abmezhavana myascovymi sudovymi ystanovami yakiya padparadkoyvayucca Vyarhoynamu Sudu Ushodnih Karybay u Kastry i Pravavomu Kamitetu y Londane NaselnictvaZgodna dadzenym perapisa neselnictva 2011 g na Angile zhylo 13 452 chal Bolshasc z ih byli lyudzmi syarednyaga yzrostu ad 25 da 55 gadoy 45 2 Tolki 12 7 byli vyhadcami z inshyh krain ZShA Vyalikabrytanii Indyi inshyh astravoy Karybskaga mora i g d Bolsh za 90 angilcay nashchadki afrykanskaga naselnictva 4 6 ad zmyashanyh shlyubay 3 7 nashchadki eyrapejcay Bolshasc veruyuchyh skladali hrysciyane z ih 83 1 pratestanty U 2011 g syarednyaya pracyaglasc zhyccya 81 09 gadoy 78 51 dlya muzhchyn i 83 74 dlya zhanchyn Na 1 zhanchynu pryhodzilasya 0 93 muzhchyny Kozhnaya syam ya vyhoyvala 1 2 dzyacej 1 75 u syarenim 60 ad usyago naselnictva skladali garadzhane KulturaAngilcy vyrazna adchuvayuc syabe adroznaj nacyyaj Aficyjnaj movaj z yaylyaecca anglijskaya yakuyu vyvuchayuc u shkole Shyroka raspaysyudzhany myascovy dyyalekt padobny na dyyalekt Sent Kitsa Umovy i yzroven zhyccya neistotna adroznivayucca ad susednih krain Harakternaj asablivascyu Angili z yaylyaecca pavazhnae staylenne da znayomyh i neznayomyh lyudzej Myascovy etyket zabaranyae hadzic u plyazhnaj vopratcy y gramadskih mescah guchna razmaylyac spyashacca Navat syarod blizkih svayakoy prynyata y zvarotah perad imem abo prozvishcham stavic spadar abo spadarynya Nekatoryya dasledchyki tlumachac geta yplyvam carkvy Ale z inshaga boku na Angili shyroka raspaysyudzhana tradycyya neaficyjnyh shlyubay Najbolsh admetnaj kulturnaj padzeyaj z yaylyaecca karnaval yaki shtogod arganizuecca y pershy tydzen zhniynya SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Angilya Government of Anguilla Anguilla s Guide Arhivavana 4 lipenya 2014 Anguilla s Flora amp Fauna Arhivavana 5 sakavika 2016 Don Mitchell GEOLOGY AND BOTANY OF ANGUILLA Arhivavana 5 sakavika 2016 History of Anguilla Arhivavana 5 maya 2014 Countries and Their Cultures Anguilla Anguilla Economic Summary Anguilla Economy Profile Anguilla Constitution Anguilla Census 2011 Arhivavana 17 studzenya 2013