Уйгу́ры (уйг.: ئۇيغۇر, уйғурлар, uyghurlar) — народ, карэнныя насельнікі Цэнтральнай Азіі. Жывуць пераважна ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне КНР (8399393 чал. у 2000 г.), Казахстане (223100 чал. у 2009 г.) і Кыргызстане (49000 чал. у 2009 г.). Уйгурскія абшчыны ёсць таксама ва Узбекістане, Пакістане, Афганістане і іншых краінах. У 2009 г. у Беларусі жыло 29 уйгураў.
Уйгуры (ئۇيغۇر) | |
![]() | |
Агульная колькасць | каля 11 млн. чал. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён КНР, Казахстан, Кыргызстан |
Мова | уйгурская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | карлукі, узбекі, салары, югуры |
Гісторыя
Уйгуры як качавое ўсходняе цюркскае аб’яднанне вядомы з III ст. да н. э. З VII ст. н. э. яны паслядоўна засноўвалі дзяржавы на тэрыторыі сучасных Манголіі, Паўночна-Заходняга Кітая і Паўднёвай Сібіры, аднак каля 840—860 гг. пацярпелі паразу ад енісейскіх кіргізаў і адкачавалі на тэрыторыю сучаснага Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна. Частка ўйгураў аб’ядналася з іншымі цюркскімі плямёнамі карлукаў і цюргешаў, каб заснаваць дзяржаву з цэнтрам у Кашгары. У 934 г. іх уладар Сутук Бугра-хан прыняў іслам. Другая частка заваявала Турфанскі аазіс, стварыла дзяржаву Караходжа, саюзную Кітаю, і прыняла будызм. Насельнікі заваяваных гэтымі дзвюма групамі ўйгураў зямель былі ў большасці індаеўрапейцамі і займаліся пераважна земляробствам. Трэцяя частка ўйгураў спынілася ў перадгор’ях Тыбета, дзе ўтварылася дзяржава Канчоу, якая дала сваё імя сучаснай правінцыі Ганьсу.
У XIII ст. Кашгарская і Турфанская дзяржавы былі падначалены манголамі. У 1347 г. яны ўвайшлі ў склад дзяржавы Хізр-Хаджы (да 1363—1399 гг.), нашчадка Чынгісхана. Ён і яго спадкаемцы спрыялі далейшаму распаўсюджанню ісламу сярод падданых. Гэтая новая дзяржава, якую ў тагачасных крыніцах называлі Уйгурскай, праіснавала да 1759 г., пакуль не была захоплена маньчжурскай дынастыяй Цын. Насельніцтва дзяржавы мела змяшаны характар: яно спавядала іслам, размаўляла на цюркскіх гаворках, карысталася літаратурнай чагатайскай мовай цюркскага паходжання, але захавала аселы лад жыцця, падобны да таго, што вялі іх продкі-індаеўрапейцы да ўйгурскага заваявання.
Доўгі час аселыя ўйгуры не мелі агульнай саманазвы, называлі сябе па месцы жыхарства (кашгарлык, хатанлык, турпанлык і г. д.). Адселеныя маньчжурамі на раку Ілі ўйгуры жылі сярод качэўнікаў і называлі сябе земляробамі-таранчы.
Дзяржава Канчоу спыніла сваё існаванне ў XIII ст., але частка мясцовых уйгураў ацалела і працягвала качавы лад жыцця. Пазней яны сталі вядомы як так званыя «жоўтыя ўйгуры»-югуры, што адрозніваліся ад аселых уйгураў заходніх аазісаў.
У XIX ст. аб’яднальным фактарам стаў іслам. У 1864—1878 гг. успыхнула мусульманскае паўстанне на чале з эмірам Якуб-бекам, які вёў перагаворы з Вялікабрытаніяй і Асманскай імперыяй. Але пасля яго смерці маньчжуры задушылі паўстанне. Многія ўйгуры былі вымушаны ратавацца ў Сярэдняй Азіі, Афганістане і Брытанскай Індыі (зараз Пакістан). У 1921 г. адбыўся сход уйгураў у Ташкенце, які пастанавіў адрадзіць старажытную назву «уйгур» для ўсяго народа. На тэрыторыі Сіньцзяна яна прыжылася пазней.
Пасля Кітайскай рэвалюцыі 1911 г. аднавіўся рух за незалежнасць. У 1933 г. была абвешчана Усходне-Туркестанская Ісламская Рэспубліка, а ў 1944 г. — Усходне-Туркестанская Рэспубліка. У жніўні 1949 г. урад Усходне-Туркестанскай Рэспублікі загінуў пад час палёту ў Пекін для перагавораў над тэрыторыяй СССР. У 1955 г. быў створаны Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён у складзе КНР.
У 1990-я гг. узнік новы ўйгурскі рух за адраджэнне, аднак уйгурскія нацыянальныя арганізацыі значна раз’яднаны, да таго ж існуюць культурная, рэлігійная і нацыяналістычная плыні, якія дамагаюцца ці то большай аўтаноміі, ці то поўнай незалежнасці ўйгураў. У 2009 г. кітайскія ўлады жорстка падавілі выступленні ўйгураў ва Урумчы.
У 2021 годзе Еўрасаюз увёў санкцыі супраць Кітая за парушэнне правоў чалавека ў Сіньцзяне, дзе кітайскія ўлады праводзілі рэпрэсіўную палітыку ў адносінах да ўйгураў і іншых этнічных меншасцяў рэгіёна пераважна мусульманскага веравызнання. Па словах праваабаронцаў, рэпрэсіі ўключаюць у сябе затрыманні без суда і прымусовую працу на дзяржаўных фабрыках. Кітай адмаўляе ўсе абвінавачванні ў парушэнні правоў чалавека і адзначае, што лагеры для інтэрніраваных з’яўляюцца цэнтрамі прафесійнай падрыхтоўкі, накіраванымі на барацьбу з тэрарызмам і рэлігійным экстрэмізмам.
- Уйгурская прынцэса. Сярэднявечны кітайскі малюнак на вазе
- Бітва паміж маньчжурамі і ўйгурамі ў 1759 г.
- Уйгурскія ісламскія святары. Фота 1920-х гг.
- Хаджа Ніяз, адзін са стваральнікаў Усходне-Туркестанскай Ісламскай Рэспублікі
- Уйгурскі нацыянальны сцяг
Народная культура
Галоўны традыцыйны занятак — сельская гаспадарка. Жыхары аазісаў і перадгор’яў займаліся пераважна паліўным ворыўным земляробствам. Вырошчвалі зерневыя і алейныя культуры, садавіну і гародніну. Галоўныя прылады працы земляробаў — драўляная саха сапан, серп агак, малатарня тулук і інш. Сістэма ірыгацыі захоўвалася стагоддзямі. Палеткі падзяляліся на невялікія прамавугольныя або квадратныя ўчасткі, вакол якіх рылі канавы, па якіх бегла з крыніцы вада. У Турфанскім і Хамійскім аазісах рылі калодзежы да 100 м глыбінёй.
У аселых уйгураў жывёлагадоўля мела дадатковы характар. Трымалі рабочую жывёлу (аслоў, валоў, коней) і кароў для атрымання малака і мяса. Уйгуры-качэўнікі практыкавалі адгонную жывёлагадоўлю, трымалі вярблюдаў, коней, авечак. Гаспадарамі статкаў часцяком выступалі жыхары аазісаў, якія расплочваліся з пастухамі воўнай і маслам. У гарах займаліся ловам рыбы. Былі вядомы і паляванне. Яшчэ ў XIX ст. узімку палявалі на дзікіх вярблюдаў. Для палявання на антылоп, зайцоў і ліс выкарыстоўвалі сабак і спецыяльна навучаных драпежных птушак.
Рамёствамі займаліся як гараджане, так і сельскія жыхары. Адным з найбольш прыбытковых заняткаў лічылася ткацтва. У некаторых мясцовасцях ім было занята да паловы насельніцтва. Да нашых дзён славяцца хатанскія дываны. Звычайна іх робяць з авечай воўны, працуюць па мануфактурнаму прынцыпу, калі ў адной майстэрні занята 10-15 чалавек, якія выконваюць розныя аперацыі. Іншыя распаўсюджаныя рамёствы: выраб керамікі, апрацоўка нефрыту, промысел і інш.
Цэнтрамі аазісаў былі гарады, якія акружалі глінянай або цаглянай сцяной. На плошчы ўзводзілася мячэць. Гараджане жылі ў замкнёных будынках, дзе пасярэдзіне ладзіўся двор. Дахі будынкаў звычайна злучаліся адзін з адным. Зверху іх накрывалі саламянымі матамі для абароны ад спякотнага сонца ці дажджу. У маньчжурскую эпоху каля горада таксама будавалася крэпасць янгі-шаар («новы горад»), каля якой жылі толькі кітайцы.
Сельскія паселішчы адрозніваліся больш раскіданай забудовай. Жытлы рабілі з цэглы або гліны, змешанай з саломай, часцяком без фундамента або замянялі яго . У багатых аазісах меліся каркасныя хаціны. Плоскі дах ладзіўся з жэрдак, крытых саломай. Улетку на даху сушылі зерне. У старажытныя часы вокнамі служылі адтуліны пасярэдзіне дахаў. Пазней пад уплывам кітайцаў узніклі рашэцістыя вокны з наклеенай паперай. Багатыя ўйгуры ладзілі шматпакаёвыя жытлы, якія маглі складацца з мноства памяшканняў. Асабліва вылучаліся летнія памяшканні, кухня ашхана і гасцёўня міхманхана. Амаль кожнае жытло мела крытую тэрасу айван.
Качавыя ўйгуры жылі ў простых каркасных хацінах сатма, дзе сцены і дах крыліся чаротам.
Распаўсюджаная вопратка — халат з падшэўкай, кашулі з доўгімі шырокімі рукавамі, шырокія штаны, камізэлькі, барановыя футры, скураныя боты і галошы. Жанчыны насілі вялікую колькасць ювелірных упрыгожванняў, а таксама вышываныя капялюшыкі, валасы запляталі ў касічкі.
Асновай традыцыйнай ежы была мука. Пяклі праснакі і аладкі розных формаў, піражкі самса з начыннем з гарбузоў, луку і мяса, варылі лапшу і вялікія пельмені манту. Звычайнай ежай лічылася зацірка з кукурузы, якую елі з аладкамі і кіслым малаком. На святы гатавалі барановы шашлык кэвап, плоў. Ежа багата прыпраўлялася. Яе запівалі кіпячоным або кіслым малаком і чаем.
Шлюбы патрылакальныя. Вяселле гуляецца ў доме жаніха і нявесты адначасова, прычым ежай і прадметамі для вяселля сям’ю нявесты забяспечвае сям’я жаніха. Перад уваходам у дом мужа маладых абводзяць вакол вогнішча. Пераважаюць малыя нуклеарныя сем’і, аднак сувязь са сваякамі мужа надзвычай моцная.
Сярод уйгураў папулярны спеўныя і танцавальныя вечарыны, казкі, гістарычныя паданні. Уйгуры маюць развітыя літаратурныя традыцыі.
- У сельскай мясцовасці
- Цырульнік з Кашгара
- Выраб шоўку
- Выраб хатанскіх дываноў
- Ткач
- Уйгурскі плоў
Мова
Уйгурская мова адносіцца да цюркскай сям’і моў, блізкая да ўзбекскай і саларскай. Большасць уйгураў карыстаюцца так званай сагдыйскай пісьмовасцю на аснове арабскага алфавіта. У СССР была распаўсюджана ўйгурская пісьмовасць таксама на аснове лацінкі і кірыліцы.
Рэлігія
Старажытныя качэўнікі-уйгуры былі шаманістамі, шанавалі неба, верылі ў шматлікіх духаў. Пазней спавядалі будызм і хрысціянства. У 762 г. прынялі маніхейства. У X — XIV стст. — іслам.
Зноскі
- belstat.gov.by
- West B. A. Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania. — New York, 2009. — P. 848—852.
- EXPLORING THE NATURE OF UIGHUR NATIONALISM: FREEDOM FIGHTERS OR TERRORISTS? Архівавана 13 снежня 2012.
- Henryk Szadziewski, 2009 — The Uyghur Human Rights Year in Review
- У Кітаі наехалі на H&M за тое, што брэнд уступіўся за ўйгураў // Наша Ніва, 28.03.2021.
- Народы Восточной Азии / Под ред. Н. Н. Чебоксарова, С. И. Брука, Р. Ф. Итса, Г. Г. Стратановича. — М.-Л.: Наука, 1965. — С. 618—623.
- Решетов А. Уйгуры // Народы России: Энциклопедия / Главный редактор В. А. Тишков. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1994. — C. 357.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Ujgu ry ujg ئۇيغۇر ujgurlar uyghurlar narod karennyya naselniki Centralnaj Azii Zhyvuc peravazhna y Sinczyan Ujgurskim aytanomnym rayone KNR 8399393 chal u 2000 g Kazahstane 223100 chal u 2009 g i Kyrgyzstane 49000 chal u 2009 g Ujgurskiya abshchyny yosc taksama va Uzbekistane Pakistane Afganistane i inshyh krainah U 2009 g u Belarusi zhylo 29 ujguray Ujgury ئۇيغۇر Agulnaya kolkasc kalya 11 mln chal Regiyony prazhyvannya Sinczyan Ujgurski aytanomny rayon KNR Kazahstan KyrgyzstanMova ujgurskayaReligiya islamBlizkiya etnichnyya grupy karluki uzbeki salary yuguryGistoryyaUjgury yak kachavoe yshodnyae cyurkskae ab yadnanne vyadomy z III st da n e Z VII st n e yany paslyadoyna zasnoyvali dzyarzhavy na terytoryi suchasnyh Mangolii Paynochna Zahodnyaga Kitaya i Paydnyovaj Sibiry adnak kalya 840 860 gg pacyarpeli parazu ad enisejskih kirgizay i adkachavali na terytoryyu suchasnaga Sinczyan Ujgurskaga aytanomnaga rayona Chastka yjguray ab yadnalasya z inshymi cyurkskimi plyamyonami karlukay i cyurgeshay kab zasnavac dzyarzhavu z centram u Kashgary U 934 g ih uladar Sutuk Bugra han prynyay islam Drugaya chastka zavayavala Turfanski aazis stvaryla dzyarzhavu Karahodzha sayuznuyu Kitayu i prynyala budyzm Naselniki zavayavanyh getymi dzvyuma grupami yjguray zyamel byli y bolshasci indaeyrapejcami i zajmalisya peravazhna zemlyarobstvam Trecyaya chastka yjguray spynilasya y peradgor yah Tybeta dze ytvarylasya dzyarzhava Kanchou yakaya dala svayo imya suchasnaj pravincyi Gansu U XIII st Kashgarskaya i Turfanskaya dzyarzhavy byli padnachaleny mangolami U 1347 g yany yvajshli y sklad dzyarzhavy Hizr Hadzhy da 1363 1399 gg nashchadka Chyngishana Yon i yago spadkaemcy spryyali dalejshamu raspaysyudzhannyu islamu syarod paddanyh Getaya novaya dzyarzhava yakuyu y tagachasnyh krynicah nazyvali Ujgurskaj praisnavala da 1759 g pakul ne byla zahoplena manchzhurskaj dynastyyaj Cyn Naselnictva dzyarzhavy mela zmyashany haraktar yano spavyadala islam razmaylyala na cyurkskih gavorkah karystalasya litaraturnaj chagatajskaj movaj cyurkskaga pahodzhannya ale zahavala asely lad zhyccya padobny da tago shto vyali ih prodki indaeyrapejcy da yjgurskaga zavayavannya Doygi chas aselyya yjgury ne meli agulnaj samanazvy nazyvali syabe pa mescy zhyharstva kashgarlyk hatanlyk turpanlyk i g d Adselenyya manchzhurami na raku Ili yjgury zhyli syarod kacheynikay i nazyvali syabe zemlyarobami taranchy Dzyarzhava Kanchou spynila svayo isnavanne y XIII st ale chastka myascovyh ujguray acalela i pracyagvala kachavy lad zhyccya Paznej yany stali vyadomy yak tak zvanyya zhoytyya yjgury yugury shto adroznivalisya ad aselyh ujguray zahodnih aazisay U XIX st ab yadnalnym faktaram stay islam U 1864 1878 gg uspyhnula musulmanskae paystanne na chale z emiram Yakub bekam yaki vyoy peragavory z Vyalikabrytaniyaj i Asmanskaj imperyyaj Ale paslya yago smerci manchzhury zadushyli paystanne Mnogiya yjgury byli vymushany ratavacca y Syarednyaj Azii Afganistane i Brytanskaj Indyi zaraz Pakistan U 1921 g adbyysya shod ujguray u Tashkence yaki pastanaviy adradzic starazhytnuyu nazvu ujgur dlya ysyago naroda Na terytoryi Sinczyana yana pryzhylasya paznej Paslya Kitajskaj revalyucyi 1911 g adnaviysya ruh za nezalezhnasc U 1933 g byla abveshchana Ushodne Turkestanskaya Islamskaya Respublika a y 1944 g Ushodne Turkestanskaya Respublika U zhniyni 1949 g urad Ushodne Turkestanskaj Respubliki zaginuy pad chas palyotu y Pekin dlya peragavoray nad terytoryyaj SSSR U 1955 g byy stvorany Sinczyan Ujgurski aytanomny rayon u skladze KNR U 1990 ya gg uznik novy yjgurski ruh za adradzhenne adnak ujgurskiya nacyyanalnyya arganizacyi znachna raz yadnany da tago zh isnuyuc kulturnaya religijnaya i nacyyanalistychnaya plyni yakiya damagayucca ci to bolshaj aytanomii ci to poynaj nezalezhnasci yjguray U 2009 g kitajskiya ylady zhorstka padavili vystuplenni yjguray va Urumchy U 2021 godze Eyrasayuz uvyoy sankcyi suprac Kitaya za parushenne pravoy chalaveka y Sinczyane dze kitajskiya ylady pravodzili represiynuyu palityku y adnosinah da yjguray i inshyh etnichnyh menshascyay regiyona peravazhna musulmanskaga veravyznannya Pa slovah pravaabaroncay represii yklyuchayuc u syabe zatrymanni bez suda i prymusovuyu pracu na dzyarzhaynyh fabrykah Kitaj admaylyae yse abvinavachvanni y parushenni pravoy chalaveka i adznachae shto lagery dlya interniravanyh z yaylyayucca centrami prafesijnaj padryhtoyki nakiravanymi na baracbu z teraryzmam i religijnym ekstremizmam Ujgurskaya pryncesa Syarednyavechny kitajski malyunak na vaze Bitva pamizh manchzhurami i yjgurami y 1759 g Ujgurskiya islamskiya svyatary Fota 1920 h gg Hadzha Niyaz adzin sa stvaralnikay Ushodne Turkestanskaj Islamskaj Respubliki Ujgurski nacyyanalny scyagNarodnaya kulturaGaloyny tradycyjny zanyatak selskaya gaspadarka Zhyhary aazisay i peradgor yay zajmalisya peravazhna paliynym voryynym zemlyarobstvam Vyroshchvali zernevyya i alejnyya kultury sadavinu i garodninu Galoynyya prylady pracy zemlyarobay draylyanaya saha sapan serp agak malatarnya tuluk i insh Sistema irygacyi zahoyvalasya stagoddzyami Paletki padzyalyalisya na nevyalikiya pramavugolnyya abo kvadratnyya ychastki vakol yakih ryli kanavy pa yakih begla z krynicy vada U Turfanskim i Hamijskim aazisah ryli kalodzezhy da 100 m glybinyoj U aselyh ujguray zhyvyolagadoylya mela dadatkovy haraktar Trymali rabochuyu zhyvyolu asloy valoy konej i karoy dlya atrymannya malaka i myasa Ujgury kacheyniki praktykavali adgonnuyu zhyvyolagadoylyu trymali vyarblyuday konej avechak Gaspadarami statkay chascyakom vystupali zhyhary aazisay yakiya rasplochvalisya z pastuhami voynaj i maslam U garah zajmalisya lovam ryby Byli vyadomy i palyavanne Yashche y XIX st uzimku palyavali na dzikih vyarblyuday Dlya palyavannya na antylop zajcoy i lis vykarystoyvali sabak i specyyalna navuchanyh drapezhnyh ptushak Ramyostvami zajmalisya yak garadzhane tak i selskiya zhyhary Adnym z najbolsh prybytkovyh zanyatkay lichylasya tkactva U nekatoryh myascovascyah im bylo zanyata da palovy naselnictva Da nashyh dzyon slavyacca hatanskiya dyvany Zvychajna ih robyac z avechaj voyny pracuyuc pa manufakturnamu pryncypu kali y adnoj majsterni zanyata 10 15 chalavek yakiya vykonvayuc roznyya aperacyi Inshyya raspaysyudzhanyya ramyostvy vyrab keramiki apracoyka nefrytu promysel i insh Centrami aazisay byli garady yakiya akruzhali glinyanaj abo caglyanaj scyanoj Na ploshchy yzvodzilasya myachec Garadzhane zhyli y zamknyonyh budynkah dze pasyaredzine ladziysya dvor Dahi budynkay zvychajna zluchalisya adzin z adnym Zverhu ih nakryvali salamyanymi matami dlya abarony ad spyakotnaga sonca ci dazhdzhu U manchzhurskuyu epohu kalya gorada taksama budavalasya krepasc yangi shaar novy gorad kalya yakoj zhyli tolki kitajcy Selskiya paselishchy adroznivalisya bolsh raskidanaj zabudovaj Zhytly rabili z cegly abo gliny zmeshanaj z salomaj chascyakom bez fundamenta abo zamyanyali yago U bagatyh aazisah melisya karkasnyya haciny Ploski dah ladziysya z zherdak krytyh salomaj Uletku na dahu sushyli zerne U starazhytnyya chasy voknami sluzhyli adtuliny pasyaredzine dahay Paznej pad uplyvam kitajcay uznikli rashecistyya vokny z nakleenaj paperaj Bagatyya yjgury ladzili shmatpakayovyya zhytly yakiya magli skladacca z mnostva pamyashkannyay Asabliva vyluchalisya letniya pamyashkanni kuhnya ashhana i gascyoynya mihmanhana Amal kozhnae zhytlo mela krytuyu terasu ajvan Kachavyya yjgury zhyli y prostyh karkasnyh hacinah satma dze sceny i dah krylisya charotam Raspaysyudzhanaya vopratka halat z padsheykaj kashuli z doygimi shyrokimi rukavami shyrokiya shtany kamizelki baranovyya futry skuranyya boty i galoshy Zhanchyny nasili vyalikuyu kolkasc yuvelirnyh uprygozhvannyay a taksama vyshyvanyya kapyalyushyki valasy zaplyatali y kasichki Asnovaj tradycyjnaj ezhy byla muka Pyakli prasnaki i aladki roznyh formay pirazhki samsa z nachynnem z garbuzoy luku i myasa varyli lapshu i vyalikiya pelmeni mantu Zvychajnaj ezhaj lichylasya zacirka z kukuruzy yakuyu eli z aladkami i kislym malakom Na svyaty gatavali baranovy shashlyk kevap ploy Ezha bagata prypraylyalasya Yae zapivali kipyachonym abo kislym malakom i chaem Shlyuby patrylakalnyya Vyaselle gulyaecca y dome zhaniha i nyavesty adnachasova prychym ezhaj i pradmetami dlya vyasellya syam yu nyavesty zabyaspechvae syam ya zhaniha Perad uvahodam u dom muzha maladyh abvodzyac vakol vognishcha Peravazhayuc malyya nuklearnyya sem i adnak suvyaz sa svayakami muzha nadzvychaj mocnaya Syarod ujguray papulyarny speynyya i tancavalnyya vecharyny kazki gistarychnyya padanni Ujgury mayuc razvityya litaraturnyya tradycyi U selskaj myascovasci Cyrulnik z Kashgara Vyrab shoyku Vyrab hatanskih dyvanoy Tkach Ujgurski ployMovaUjgurskaya mova adnosicca da cyurkskaj syam i moy blizkaya da yzbekskaj i salarskaj Bolshasc ujguray karystayucca tak zvanaj sagdyjskaj pismovascyu na asnove arabskaga alfavita U SSSR byla raspaysyudzhana yjgurskaya pismovasc taksama na asnove lacinki i kirylicy ReligiyaStarazhytnyya kacheyniki ujgury byli shamanistami shanavali neba veryli y shmatlikih duhay Paznej spavyadali budyzm i hrysciyanstva U 762 g prynyali manihejstva U X XIV stst islam Znoskibelstat gov by West B A Encyclopedia of the Peoples of Asia and Oceania New York 2009 P 848 852 EXPLORING THE NATURE OF UIGHUR NATIONALISM FREEDOM FIGHTERS OR TERRORISTS Arhivavana 13 snezhnya 2012 Henryk Szadziewski 2009 The Uyghur Human Rights Year in Review U Kitai naehali na H amp M za toe shto brend ustupiysya za yjguray Nasha Niva 28 03 2021 Narody Vostochnoj Azii Pod red N N Cheboksarova S I Bruka R F Itsa G G Stratanovicha M L Nauka 1965 S 618 623 Reshetov A Ujgury Narody Rossii Enciklopediya Glavnyj redaktor V A Tishkov M Bolshaya Rossijskaya Enciklopediya 1994 C 357