Акіянія – частка свету, самая вялікая сукупнасць астравоў (каля 10 тыс.) у цэнтральнай і паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна, паміж Аўстраліяй і Малайскім архіпелагам на захадзе і вялікімі акіянскімі прасторамі на поўначы, усходзе і поўдні.

Тэрмін упершыню ўжыў у 1812 годзе дацка-французскі географ Конрад Мальтэ-Брун, утварыўшы яго з грэчаскага кораня ὠκεανός (ōkeanós), акіян.
Геаграфічнае становішча

Акіянія размешчана паміж субтрапічнымі шыротамі Паўночнага паўшар'я і ўмеранымі Паўднёвага. Плошча 1,26 млн. км². Найбольшыя астравы: Новая Гвінея, Паўночны востраў (Новая Зеландыя), Паўднёвы востраў (Новая Зеландыя). Гэтыя 3 астравы складаюць каля 80% агульнай плошчы Акіяніі.
Пры падзеле сушы на часткі свету Акіянію часта аб'ядноўваюць з Аўстраліяй, а часам выдзяляюць як асобную частку свету.
Паводле асаблівасцей прыродных умоў і насельніцтва ў Акіяніі выдзяляюцца рэгіёны: Меланезія, Мікранезія, Палінезія і Аўстралазія.
Прыродныя ўмовы
У Акіяніі ёсць астравы мацерыковага паходжання (Новая Гвінея, Новая Каледонія, Фіджы), гарыстыя вулканічныя (востраў Бугенвіль, Гавайскія астравы і інш.), нізінныя каралавыя (Маршалавы астравы, Науру і інш.).
Найбольш высокі пункт Акіяніі – гара Джая на Новай Гвінеі, 5029 м. Гарыстыя астравы Акіяніі размешчаны ў межах астраўных дуг геасінклінальнай вобласці заходняй ускраіны Ціхага акіяна. У цэнтральнай частцы акіяна знаходзяцца найвышэйшыя вулканы, якія ўтвараюць некаторыя з астравоў. Вулканы Маўна-Кеа і на Гавайях дасягаюць вышыні больш за 4000 м. Актыўны вулканізм і ў Новай Зеландыі.
Сярод карысных выкапняў у Акіяніі вядомы нікель і жалезныя руды (Новая Каледонія), (Науру), нафта (Новая Гвінея), золата (Новая Гвінея, Фіджы), вугаль (Новая Зеландыя), медзь (Бугенвіль, Новая Каледонія) і інш.
Клімат рэгіёна акіянскі, вільготны, пераважна субэкватарыяльны і экавтарыяльны, на поўдні субтрапічны і ўмераны. У экватарыяльным поясе сярэдняя тэмпература на працягу ўсяго года складае 26-28 ºС, а на крайнім поўдні тэмпература змяняецца ад 16 ºС у лютым да 5 ºС у жніўні. Ападкаў выпадае ад 1000 мм у год на ўсходзе да 3000-4000 мм і больш на захадзе. Асабліва шмат ападкаў на наветраных схілах гарыстых астравоў, напрыклад на Гавайскіх астравах да 14000 мм. У цэнтральнай Акіяніі і на захадзе частыя тайфуны.
Рэкі на астравах кароткія, мнагаводныя пераважна на буйных астравах. На Паўднёвым востраве Новай Зеландыі ёсць ледавікі.
Для глебавага покрыва астравoў Акіяніі характэрны і латэрыты, у раёнах сезонных дажджоў распаўсюджаны чырвона-бурыя глебы, у вільготных раёнах балотныя і забалочаныя.
На наветраных схілах гарыстых астравоў пераважаюць вечназялёныя вільготныя трапічныя лясы, на падветраных – ксерафітныя лясы, хмызняковыя фармацыі. Трапляецца расліннасць тыпу саваннаў. На нізінных каралавых астравах сустракаюцца зараснікі хмызняку, участкі лясоў, гаі какосавых пальм, хлебнага дрэва і інш. Асноўныя культурныя расліны: сагавая і какосавая пальмы, манга, цукровы трыснёг і інш.
У фаўне Акіяніі сустракаюцца аўстралійскія віды (яхідна, сумчатыя) і азіяцкія віды (дзік і інш.). Млекакормячых мала, затое мноства насякомых, каля 650 відаў птушак. Шмат эндэмікаў.
Гісторыя
У XVI стагоддзі большая частка астравоў Акеаніі належала Іспаніі і Партугаліі. У XVII стагоддзі ў рэгіён праніклі галандцы, французы і англічане, а ў XIX стагоддзі немцы і амерыканцы. У канцы XIX стагоддзя ўсе астравы Акіяніі былі каланізаваныя еўрапейскімі краінамі і Злучанымі Штатамі. У 1907 годзе атрымала незалежнасць першая краіна Акіяніі — Новая Зеландыя (да гэтага часу брытанскі дамініён). Падчас Першай сусветнай вайны нямецкія астравы былі заняты Аўстраліяй, Новай Зеландыяй і Японіяй, у 1919 годзе афіцыйна яны сталі тэрыторыямі кіраванымі Лігай Нацый. Падчас Другой сусветнай вайны тэрыторыя Акіяніі з'яўлялася арэнай баявых дзеянняў паміж амерыканскім і японскім войскамі. Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе яе тэрыторыя, падлеглая ААН, трапіла пад кіраўніцтва ЗША. У пасляваенны час большасць залежных тэрыторый атрымала незалежнасць: Заходняе Самоа (1962), Науру (1968), Тонга і Фіджы (1970), Папуа-Новая Гвінея (1975), Саламонавы астравы і Тувалу (1978), Кірыбаці (1979), Федэратыўныя штаты Мікранезіі і Маршалавы астравы(1994). Іншыя тэрыторыі (Ніуэ, астравы Кука, Паўночныя Марыянскія астравы, Гуам) маюць шырокую аўтаномію.
Эканоміка
Большасць крінаў Акіяніі мае вельмі слабую эканоміку, што звязана з некалькімі прычынамі: абмежаванасцю прыродных багацтваў, оддаленасцю ад сусветных рынкаў збыту прадукцыі, дэфіцытам высокакваліфікаваных спецыялістаў. Многія дзяржавы залежаць ад фінансавай дапамогі іншых краін.
Аснову эканомікі большасці краін Акіяніі складае сельская гаспадарка (вытворчасць копры і пальмавага масла) і рыбалоўства. Сярод найбольш важных сельскагаспадарчых культур выдзяляюцца какосавая пальма, бананы, хлебнае дрэва. Валодаючы агромністымі выключнымі эканамічнымі зонамі і не маючы буйнога рабалавецкага флота, урады кран Акіяніі выдаюць ліцэнзіі на права вылаву рыбы суднам іншых дзяржаў (у асноўным Японіі, Тайваня, ЗША), што значна папаўняе дзяржаўны бюджэт. Горназдабыўная прамысловасць найбольш развітая ў Папуа-Новай Гвінеі, Науру, Новай Каледоніі, Новай Зеландыі.
Значная частка насельніцтва занятая ў дзяржаўным сектары. У апошні час праводзяцца меры па развіцці турыстычнага сектара эканомікі.
Насельніцтва
Акіянію засяляюць каля 12,3 млн чалавек (1993), што складае 0,2% сусветнага насельніцтва. Але заселены астравы нераўнамерна: ад больш чым 250 жыхароў на км² (Тонга (500 чал/км²), Науру (476), Маршалавы астравы (287), Гуам (257), Амерыканскае Самоа (251)) да менш чым 10 жыхароў на км²: Папуа-Новая Гвінея (8). Вялікая колькасць маленькіх астравоў незаселена. Абарыгены: папуасы (каля 3,1 млн чал.), меланезійцы (каля 1 млн чал.), палінезійцы (каля 870 тысяч чал.), мікранезійцы (каля 180 тыс. чал.)
Палітычная карта
У Акіяніі размешчаны дзяржавы:
- Вануату,
- Кірыбаці,
- Маршалавы Астравы,
- Науру,
- Новая Зеландыя,
- Палау,
- Папуа - Новая Гвінея,
- Саламонавы Астравы,
- Самоа,
- Тонга,
- Тувалу,
- Федэратыўныя штаты Мікранезіі,
- Фіджы.
Да Акіяніі належаць часткова тэрыторыі ў складзе Інданезіі і ЗША (штат Гаваі).
Залежныя тэрыторыі і ўладанні іншых краін:
- Аўстраліі: Какосавыя астравы, востраў Норфалк, востраў Раства;
- Францыі: Новая Каледонія, Французская Палінезія, астравы Уоліс і Футуна;
- ЗША: Гуам, Паўночныя Марыянскія астравы, атол Уэйк, Усходняе Самоа, востраў Бэйкер, атол Джонсан, востраў Хаўленд, рыф Кінгмэн, астравы Мідуэй, атол Пальміра;
- Новай Зеландыі: востраў Ніуэ, астравы Кука, астравы Такелау;
- Чылі: востраў Пасхі;
- Вялікабрытаніі: астравы Піткэрн;
Гл. таксама
- Горад Мата-Уту
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Akiyaniya chastka svetu samaya vyalikaya sukupnasc astravoy kalya 10 tys u centralnaj i paydnyova zahodnyaj chastcy Cihaga akiyana pamizh Aystraliyaj i Malajskim arhipelagam na zahadze i vyalikimi akiyanskimi prastorami na poynachy ushodze i poydni Akiyaniya na karce svetu Termin upershynyu yzhyy u 1812 godze dacka francuzski geograf Konrad Malte Brun utvaryyshy yago z grechaskaga koranya ὠkeanos ōkeanos akiyan Geagrafichnae stanovishchaRegiyony Akiyanii Akiyaniya razmeshchana pamizh subtrapichnymi shyrotami Paynochnaga payshar ya i ymeranymi Paydnyovaga Ploshcha 1 26 mln km Najbolshyya astravy Novaya Gvineya Paynochny vostray Novaya Zelandyya Paydnyovy vostray Novaya Zelandyya Getyya 3 astravy skladayuc kalya 80 agulnaj ploshchy Akiyanii Pry padzele sushy na chastki svetu Akiyaniyu chasta ab yadnoyvayuc z Aystraliyaj a chasam vydzyalyayuc yak asobnuyu chastku svetu Pavodle asablivascej pryrodnyh umoy i naselnictva y Akiyanii vydzyalyayucca regiyony Melaneziya Mikraneziya Palineziya i Aystralaziya Pryrodnyya ymovyU Akiyanii yosc astravy macerykovaga pahodzhannya Novaya Gvineya Novaya Kaledoniya Fidzhy garystyya vulkanichnyya vostray Bugenvil Gavajskiya astravy i insh nizinnyya karalavyya Marshalavy astravy Nauru i insh Najbolsh vysoki punkt Akiyanii gara Dzhaya na Novaj Gvinei 5029 m Garystyya astravy Akiyanii razmeshchany y mezhah astraynyh dug geasinklinalnaj voblasci zahodnyaj uskrainy Cihaga akiyana U centralnaj chastcy akiyana znahodzyacca najvyshejshyya vulkany yakiya ytvarayuc nekatoryya z astravoy Vulkany Mayna Kea i na Gavajyah dasyagayuc vyshyni bolsh za 4000 m Aktyyny vulkanizm i y Novaj Zelandyi Syarod karysnyh vykapnyay u Akiyanii vyadomy nikel i zhaleznyya rudy Novaya Kaledoniya Nauru nafta Novaya Gvineya zolata Novaya Gvineya Fidzhy vugal Novaya Zelandyya medz Bugenvil Novaya Kaledoniya i insh Klimat regiyona akiyanski vilgotny peravazhna subekvataryyalny i ekavtaryyalny na poydni subtrapichny i ymerany U ekvataryyalnym poyase syarednyaya temperatura na pracyagu ysyago goda skladae 26 28 ºS a na krajnim poydni temperatura zmyanyaecca ad 16 ºS u lyutym da 5 ºS u zhniyni Apadkay vypadae ad 1000 mm u god na yshodze da 3000 4000 mm i bolsh na zahadze Asabliva shmat apadkay na navetranyh shilah garystyh astravoy napryklad na Gavajskih astravah da 14000 mm U centralnaj Akiyanii i na zahadze chastyya tajfuny Reki na astravah karotkiya mnagavodnyya peravazhna na bujnyh astravah Na Paydnyovym vostrave Novaj Zelandyi yosc ledaviki Dlya glebavaga pokryva astravoy Akiyanii harakterny i lateryty u rayonah sezonnyh dazhdzhoy raspaysyudzhany chyrvona buryya gleby u vilgotnyh rayonah balotnyya i zabalochanyya Na navetranyh shilah garystyh astravoy peravazhayuc vechnazyalyonyya vilgotnyya trapichnyya lyasy na padvetranyh kserafitnyya lyasy hmyznyakovyya farmacyi Traplyaecca raslinnasc typu savannay Na nizinnyh karalavyh astravah sustrakayucca zarasniki hmyznyaku uchastki lyasoy gai kakosavyh palm hlebnaga dreva i insh Asnoynyya kulturnyya rasliny sagavaya i kakosavaya palmy manga cukrovy trysnyog i insh U fayne Akiyanii sustrakayucca aystralijskiya vidy yahidna sumchatyya i aziyackiya vidy dzik i insh Mlekakormyachyh mala zatoe mnostva nasyakomyh kalya 650 viday ptushak Shmat endemikay GistoryyaU XVI stagoddzi bolshaya chastka astravoy Akeanii nalezhala Ispanii i Partugalii U XVII stagoddzi y regiyon pranikli galandcy francuzy i anglichane a y XIX stagoddzi nemcy i amerykancy U kancy XIX stagoddzya yse astravy Akiyanii byli kalanizavanyya eyrapejskimi krainami i Zluchanymi Shtatami U 1907 godze atrymala nezalezhnasc pershaya kraina Akiyanii Novaya Zelandyya da getaga chasu brytanski daminiyon Padchas Pershaj susvetnaj vajny nyameckiya astravy byli zanyaty Aystraliyaj Novaj Zelandyyaj i Yaponiyaj u 1919 godze aficyjna yany stali terytoryyami kiravanymi Ligaj Nacyj Padchas Drugoj susvetnaj vajny terytoryya Akiyanii z yaylyalasya arenaj bayavyh dzeyannyay pamizh amerykanskim i yaponskim vojskami Paslya kapitulyacyi Yaponii y 1945 godze yae terytoryya padleglaya AAN trapila pad kiraynictva ZShA U paslyavaenny chas bolshasc zalezhnyh terytoryj atrymala nezalezhnasc Zahodnyae Samoa 1962 Nauru 1968 Tonga i Fidzhy 1970 Papua Novaya Gvineya 1975 Salamonavy astravy i Tuvalu 1978 Kirybaci 1979 Federatyynyya shtaty Mikranezii i Marshalavy astravy 1994 Inshyya terytoryi Niue astravy Kuka Paynochnyya Maryyanskiya astravy Guam mayuc shyrokuyu aytanomiyu EkanomikaBolshasc krinay Akiyanii mae velmi slabuyu ekanomiku shto zvyazana z nekalkimi prychynami abmezhavanascyu pryrodnyh bagactvay oddalenascyu ad susvetnyh rynkay zbytu pradukcyi deficytam vysokakvalifikavanyh specyyalistay Mnogiya dzyarzhavy zalezhac ad finansavaj dapamogi inshyh krain Asnovu ekanomiki bolshasci krain Akiyanii skladae selskaya gaspadarka vytvorchasc kopry i palmavaga masla i rybaloystva Syarod najbolsh vazhnyh selskagaspadarchyh kultur vydzyalyayucca kakosavaya palma banany hlebnae dreva Valodayuchy agromnistymi vyklyuchnymi ekanamichnymi zonami i ne mayuchy bujnoga rabalaveckaga flota urady kran Akiyanii vydayuc licenzii na prava vylavu ryby sudnam inshyh dzyarzhay u asnoynym Yaponii Tajvanya ZShA shto znachna papaynyae dzyarzhayny byudzhet Gornazdabyynaya pramyslovasc najbolsh razvitaya y Papua Novaj Gvinei Nauru Novaj Kaledonii Novaj Zelandyi Znachnaya chastka naselnictva zanyataya y dzyarzhaynym sektary U aposhni chas pravodzyacca mery pa razvicci turystychnaga sektara ekanomiki NaselnictvaAkiyaniyu zasyalyayuc kalya 12 3 mln chalavek 1993 shto skladae 0 2 susvetnaga naselnictva Ale zaseleny astravy neraynamerna ad bolsh chym 250 zhyharoy na km Tonga 500 chal km Nauru 476 Marshalavy astravy 287 Guam 257 Amerykanskae Samoa 251 da mensh chym 10 zhyharoy na km Papua Novaya Gvineya 8 Vyalikaya kolkasc malenkih astravoy nezaselena Abarygeny papuasy kalya 3 1 mln chal melanezijcy kalya 1 mln chal palinezijcy kalya 870 tysyach chal mikranezijcy kalya 180 tys chal Palitychnaya kartaU Akiyanii razmeshchany dzyarzhavy Vanuatu Kirybaci Marshalavy Astravy Nauru Novaya Zelandyya Palau Papua Novaya Gvineya Salamonavy Astravy Samoa Tonga Tuvalu Federatyynyya shtaty Mikranezii Fidzhy Da Akiyanii nalezhac chastkova terytoryi y skladze Indanezii i ZShA shtat Gavai Zalezhnyya terytoryi i yladanni inshyh krain Aystralii Kakosavyya astravy vostray Norfalk vostray Rastva Francyi Novaya Kaledoniya Francuzskaya Palineziya astravy Uolis i Futuna ZShA Guam Paynochnyya Maryyanskiya astravy atol Uejk Ushodnyae Samoa vostray Bejker atol Dzhonsan vostray Haylend ryf Kingmen astravy Miduej atol Palmira Novaj Zelandyi vostray Niue astravy Kuka astravy Takelau Chyli vostray Pashi Vyalikabrytanii astravy Pitkern Gl taksamaGorad Mata Utu