Azərbaycanca  AzərbaycancaБеларуская  БеларускаяDeutsch  DeutschEnglish  EnglishFrançais  FrançaisҚазақ  ҚазақLietuvių  LietuviųРусский  Русскийภาษาไทย  ภาษาไทยTürkçe  TürkçeУкраїнська  Українська
Падтрымка
www.global-by3.nina.az
  • Галоўная
  • Вікіпедыя
  • Музыка

Хрыстафор Калумб італ Cristoforo Colombo ісп Cristóbal Colón парт Cristóvão Colombo італьянскі мараплавец родам з Генуі

Калумб

  • Галоўная старонка
  • Вікіпедыя
  • Калумб

Хрыстафор Калумб (італ.: Cristoforo Colombo, ісп.: Cristóbal Colón, парт.: Cristóvão Colombo) — італьянскі мараплавец родам з Генуі на службе Іспанскай кароны, якому звычайна прыпісваюць першаадкрыццё Амерыкі.

Хрыстафор Калумб
: Christoffa Corombo
image
image
profanador[d]
1492 — 23 жніўня 1500
Пераемнік Francisco de Bobadilla[d]
Viceroy of the Indies[d]
17 красавіка 1492 — 20 мая 1506
Нараджэнне не раней за 25 жніўня 1451 і не пазней за 31 кастрычніка 1451
  • магчыма Генуя, Генуэзская рэспубліка
Смерць 20 мая 1506[…]
  • Вальядалід, Каралеўства Кастылія, Каралеўства Кастылія і Леон
Месца пахавання
  • Севільскі кафедральны сабор
Род Columbus Family[d]
Імя пры нараджэнні лац.: Christophorus Columbus
Бацька Даменіка Каломба[d]
Маці Сузанна Фантанароса[d]
Жонка Філіпа Маніз Перэстрэла[d]
Дзеці Фернанда Калумб[d] і Дыега Калон[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Член у
  • Columbus Conquistador of America[d]
Дзейнасць марскі транспарт, marine transportation[d] і марская навігацыя[d]
Вядомы як мараплавец і адкрывальнік Амерыкі
Аўтограф image
Прыналежнасць image Іспанія
Званне almirante de la mar Océana[d]
image Медыяфайлы на Вікісховішчы
У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з прозвішчам Калумб.

Калумб першым з дакладна вядомых падарожнікаў перасек Атлантычны акіян у субтрапічнай і трапічнай паласе паўночнага паўшар'я і першым з еўрапейцаў хадзіў у Карыбскім моры. Ён адкрыў і паклаў пачатак даследаванню Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі, уключаючы іх кантынентальныя часткі і бліжэйшыя архіпелагі — Вялікія Антыльскія (Куба, Гаіці, Ямайка і Пуэрта-Рыка), Малыя Антыльскія (ад Дамінікі да Віргінскіх астравоў а таксама Трынідад) і Багамскія астравы (цэнтральная частка).

Сёння вядома, што першымі, хто дасягнуў Амерыкі, былі вікінгі яшчэ за 500 год да з'яўлення там экспедыцый Калумба. Тым не менш першаадкрывальнікам Амерыкі лічыцца Хрыстафор Калумб, таму што менавіта пасля яго падарожжаў пачалася гістарычна і колькасна значная каланізацыя гэтай часткі свету і няспыннае засяленне яе зямель людзьмі з іншых мацерыкоў.

Усяго Калумб здзейсніў 4 плаванні да Амерыкі:

  • Першае плаванне (2 жніўня 1492 — 15 сакавіка 1493).
  • Другое плаванне (25 верасня 1493 — 11 чэрвеня 1496).
  • Трэцяе плаванне (30 мая 1498 — 25 лістапада 1500).
  • Чацвёртае плаванне (9 мая 1502 — лістапад 1504).

Біяграфія

Маладосць Хрыстафора Калумба

image
Мастак . Высадка Калумба ў Амерыцы

Лічыцца, што Калумб нарадзіўся ў небагатай генуэзскай сям'і: бацька — Даменіка Каломба (італ.: Domenico Colombo), маці — Сузанна Фантанароса (італ.: Susanna Fontanarossa). Дакладная транслітарацыя яго імя з іспанскай мовы — Крыстобаль Калон, аднак сусветна вядомым ён стаў як Хрыстафор Калумб (Christophor транслітарацыя старажытнагрэчаскага імя Χριστόφορος). У сям'і апроч Хрыстафора былі яшчэ іншыя дзеці: Джавані (памёр у дзяцінстве, у 1484 годзе), , Джакама, Б'янкела (выйшла замуж за Джакама Баварэла). Традыцыйна шэсць гарадоў Італіі і Іспаніі аспрэчваюць гонар быць малой радзімай Калумба.

Знешнасць Калумба вядомая па партрэтах, якія былі напісаныя ўжо пасля яго смерці. , які бачыў Калумба ў 1493 годзе, апісвае яго так:

Ростам быў высокі, вышэй сярэдняга, твар яго быў доўгі і выклікаў павагу, нос арліны, вочы сінявата-шэрыя, скура белая з чырванню, барада і вусы ў маладосці былі рудаватыя, але ў працах пасівелі.

Вучыўся ў Павійскім універсітэце. Прыкладна ў 1470 годзе ажаніўся з доннай Феліпэ Маніс дэ Палестрэла, дачкой мараплаўца часоў прынца Энрыке. Да 1472 года Калумб жыў у Генуі, а з 1472 года — у Савоне. У 1470-я гады ўдзельнічаў у марскіх гандлёвых экспедыцыях. Мяркуюць, што яшчэ ў 1474 годзе астраном і географ паведаміў яму ў лісце, што, паводле яго меркавання, да Індыі можна дабрацца значна карацейшым марскім шляхам, калі плыць на захад. Відаць, ужо тады Калумб задумаўся пра свой праект марскога падарожжа ў Індыю. Зрабіўшы ўласныя разлікі на падставе парадаў Тасканелі, ён вырашыў, што зручней усяго плыць праз Канарскія астравы, ад якіх да Японіі, паводле яго меркавання, заставалася каля пяці тысяч кіламетраў.

З 1476 года Калумб пераязджае ў Партугалію, дзе жыве дзевяць гадоў. Вядома, што ў 1477 годзе Калумб наведаў Англію, Ірландыю і Ісландыю, дзе мог азнаёміцца са звесткамі ісландцаў пра землі на захадзе. За гэты час ён паспявае пабываць таксама ў Гвінеі ў складзе экспедыцыі , якая адправілася туды ў 1481 годзе дзеля будаўніцтва крэпасці . Першы зварот Калумба з прапановай плыць у Індыю на захад быў у 1475—1480 гадах (дакладны час невядомы). Ён адрасаваў яго да ўрада і купцоў роднай Генуі. Водгуку не было. У 1483 годзе ён прапануе свой праект партугальскаму каралю Жуану II, але пасля доўгага вывучэння праект адпрэчваецца.

У 1485 годзе Калумб з сынам пераязджае ў Іспанію (магчыма, бяжыць ад пераследу). Узімку 1485—1486 гадоў ён знаходзіць прытулак у кляштары . Плябан Хуан Перэс дэ Марчэна прыняў яго і напісаў першы ліст да , яго знаёмага — духоўніка каралевы, з кароткім выкладам ідэй Калумба. Кароль Іспаніі знаходзіўся тым часам у горадзе Кордаве, дзе праходзіла падрыхтоўка да вайны з Гранадай з асабістым удзелам манархаў.

У 1486 годзе Калумб змог зацікавіць сваім праектам . Паколькі яго ўласных фінансаў было недастаткова для арганізацыі экспедыцыі на захад, Медзіна-Селі звёў Калумба з каралеўскімі фінансавымі саветнікамі, купцамі і банкірамі і са сваім дзядзькам — .

Узімку 1486 года Калумб быў прадстаўлены , архібіскупу Таледа і вялікаму кардыналу Іспаніі, які, у сваю чаргу, пасадзейнічаў аўдыенцыі ў каталіцкіх каралёў. Дзеля вывучэння прапаноў Калумба была прызначана камісія багасловаў, , юрыстаў, манахаў і прыдворных на чале з Талаверам. Камісія засядала чатыры гады, але з прычыны скрытасці Калумба і яго нежадання раскрываць планы так і не вынесла канчатковага вердыкту.

20 красавіка 1488 года Калумб, які рухаўся за каралеўскім дваром з горада ў горад, нечакана атрымаў ліст ад партугальскага караля з прапановай вярнуцца ў Партугалію:

image І калі Вы асцерагаецеся Нашага правасуддзя з-за некаторых Вашых абавязацельстваў, то ведайце, што ні пасля Вашага прыбыцця, ні падчас знаходжання ў Партугаліі, ні пасля ад'езду, Вы не будзеце ані арыштаваныя, ані затрыманыя, ані абвінавачаныя, ані асуджаныя, не будзеце пераследвацца з якой-небудзь прычыны, якая вынікае з грамадзянскага, крымінальнага ці якога-небудзь іншага права. image

Калумб накіроўвае свае прапановы і па іншых адрасах: ад караля Англіі Генрыха VII у лютым 1488 года ён атрымаў добразычлівы адказ, але без якіх-небудзь пэўных прапаноў.

image
Ізабела Кастыльская і Хрыстафор Калумб. Помнік у Гранадзе

У 1491 годзе ў Севільі адбылася паўторная асабістая сустрэча з Фердынандам і Ізабелай. Вынік для Калумба быў ізноў несуцяшальны: «З прычыны велізарных выдаткаў і высілкаў, неабходных для вядзення вайны, пачатак новага прадпрыемства не ўяўляецца магчымым». Да перамоў было вырашана вярнуцца пасля заканчэння вайны.

У 1491 годзе Калумб звяртаецца да , найбуйнейшага магната, уладальніка каля ста гандлёвых караблёў, але і ад яго атрымлівае адмову.

Нарэшце, у студзені 1492 года адбылася доўгачаканая падзея — узяцце Гранады. Калумб, мабыць, моцна пераацаніў пераможны запал караля Іспаніі: калі ён сфармуляваў тыя ўмовы, на якіх ён меркаваў адкрываць і валодаць новымі землямі (прызначыць яго віцэ-каралём новых зямель, узнагародзіць яго тытулам «галоўнага адмірала мора-акіяна»), Яго вялікасць прызнаў патрабаванні Калумба «празмернымі і непрымальнымі», перамовы былі спыненыя, а кароль адбыў з Санта-Фэ.

Калумб у лютым 1492 года пераязджае ў Кордаву, а пасля дэкларуе намер эміграваць у Францыю.

Тут крок насустрач зрабіла каралева Ізабела. Ідэя будучага вызвалення Труны Гасподняй настолькі захапіла яе сэрца, што яна вырашыла не даваць гэтага шанцу ні Партугаліі, ні Францыі. Хоць Іспанскае каралеўства і было ўтворана ў выніку дынастычнага шлюбу Фердынанда Арагонскага і Ізабелы Кастыльскай, іх манархіі захавалі, аднак, асобныя самастойныя адміністрацыі, картэсы і фінансы. «Я закладу свае каштоўнасці», — сказала яна.

30 красавіка 1492 года каралеўская пара даруе Калумбу і яго спадчыннікам тытул «дон» (гэта значыць, робяць яго дваранінам) і пацвярджае, што, у выпадку поспеху заакіянскага праекта, ён будзе Адміралам Мора-Акіяна і віцэ-каралём усіх зямель, якія ён адкрые ці набудзе, і зможа перадаць гэтыя тытулы ў спадчыну. Тым не менш, грошы на падрыхтоўку экспедыцыі Калумбу трэба было шукаць самастойна за кошт недаатрыманых дзяржаўных падатковых плацяжоў Яе Вялікасці каралевы Кастыліі. Да таго ж па дагаворы восьмую частку выдаткаў павінен быў несці сам Калумб, у якога наогул не было ані гроша.

Аднак Калумбу дапамог . Адзін з караблёў, — «Пінта» — быў яго ўласным, і падрыхтаваў ён яго за свой кошт; грошай на другі карабель ён даў Хрыстафору ў пазыку, каб Калумб мог зрабіць свой фармальны ўнёсак па дагаворы.

Экспедыцыі Хрыстафора Калумба

image
Карта чатырох экспедыцый Калумба

У перыяд паміж 1492 і 1504 гадамі Хрыстафор Калумб распачаў чатыры даследчыя экспедыцыі па загадзе іспанскіх Каталіцкіх каралёў. Падзеі гэтых экспедыцый ён апісваў у сваім бартавым журнале. Нажаль, арыгінал журнала не захаваўся, але зрабіў частковую копію гэтага журнала, якая дайшла да нашых дзён і дзякуючы якой сталі вядомыя многія дэталі апісаных экспедыцый.

Першая экспедыцыя

image
Першае падарожжа

3 жніўня 1492 года флагманскі карабель «» і каравэлы «» і «Пінта» экспедыцыі Хрыстафора Калумба выйшлі з ў адкрытае мора. Каравэламі камандавалі іх уладальнікі браты і Вісентэ Яньес Пінсон. Пасля раптоўнай паломкі шчоглы на каравэле «Пінта» на трэці дзень падарожжа экспедыцыя была вымушана спыніцца на месяц на Канарскіх астравах. 6 верасня пасля адрамантавання экспедыцыя рушыла далей. У , які ў дастаткова добрым стане захаваўся да нашых дзён, Калумб адзначаў, што падарожжа было надзвычай цяжкім. Неаднойчы на караблях паўставала небяспека матросаў, неспакойна паводзілі сябе скептычныя афіцэры, і нават сам капітан каравэлы «Пінта» выступаў ініцыятарам .

12 кастрычніка маракі ўбачылі невядомую зямлю. На наступны дзень Калумб высадзіўся на невялікім востраве, які ён назваў Сан-Сальвадор (гэта адзін з Багамскіх астравоў). На востраве іспанцы сустрэлі мясцовых жыхароў, гэта былі аравакі — народ, які ў хуткім часе згінуў.

28 кастрычніка Калумб высадзіўся на паўночным усходзе Кубы. 6 снежня быў адкрыты востраў Гаіці, якому за прыгажосць і падабенства да радзімы Калумб даў назву Эспаньёла.

25 снежня «Санта-Марыя» села на рыфы. З абломкаў карабля на Эспаньёле пабудавалі форт. Калумб пакінуў тут 39 маракоў, а сам 16 студзеня 1493 павёў два ацалелых караблі ў Іспанію, куды экспедыцыя прыбыла 15 сакавіка.

Другое падарожжа

image
Другое падарожжа

Другая экспедыцыя Калумба (1493-96) складалася ўжо з 17 караблёў (флагман — «Марыя-Галантэ») і налічвала 1500—2500 чалавек. Сярод іх былі не толькі маракі, але і манахі, чыноўнікі, прыдворныя. З сабою везлі хатнюю жывёлу, вінаградную лазу, насенне.

У ходзе экспедыцыі была цалкам падпарадкавана Эспаньёла, заснаваны горад Санта-Дамінга. Пачалося адкрыццё Малых Антыльскіх астравоў, адкрытыя астравы Пуэрта-Рыка і Ямайка, даследавана паўднёвае ўзбярэжжа Кубы.

Трэцяе падарожжа

image
Трэцяе падарожжа

На трэцюю экспедыцыю (1498—1500) сродкаў было мала, і Калумб вывеў у падарожжа толькі 6 невялікіх караблёў і каля 300 чалавек каманды.

Быў адкрыты востраў Трынідад, а таксама частка ўзбярэжжа мацерыка Паўднёвай Амерыкі паблізу вусця ракі Арынока. Аднак у ходзе экспедыцыі Калумб быў адхілены ад кіравання і перапраўлены ў Іспанію.

Чацвёртае падарожжа

image
Чацвёртае падарожжа

Хрыстафор Калумб усё ж хацеў знайсці новы шлях ад адкрытых ім зямель у Паўднёвую Азію, да крыніцы спецыяў. Ён быў упэўнены, што такі шлях існуе, бо назіраў ля берагоў Кубы моцнае марское цячэнне, якое ідзе на захад праз Карыбскае мора. Кароль, урэшце, даў Калумбу дазвол на новую экспедыцыю.

Цягам колькасна невялікай чацвёртай экспедыцыі (1502-04) Калумбу ўдалося дасягнуць берагоў Цэнтральнай Амерыкі ў раёне сучасных Беліза і Гандураса і даказаць, што Атлантычны акіян аддзяляе ад Паўднёвага мора, пра якое ён чуў ад індзейцаў, непераадольны бар'ер. Ён таксама першым паведаміў пра індзейскія народы, якія жывуць ля Паўднёвага мора.

Масавая каланізацыя Эспаньёлы

Тым часам у Іспанію стала паступаць золата, здабытае на Эспаньёле, і жэмчуг, сабраны на Жамчужным беразе (паўднёвае ўзбярэжжа Карыбскага мора). У Заходнюю Індыю накіраваліся сотні і тысячы ахвотнікаў атрымаць багацце. З 1502 года пачалося масавае засяленне іспанцамі Антыльскіх астравоў.

Іспанцы чынілі масавыя зверствы над мясцовым насельніцтвам. У 1515 годзе карэнных жыхароў Гаіці было ўжо меней за 15 тысяч, а да сярэдзіны XVI стагоддзя яны цалкам вымерлі. На Эспаньёлу сталі завозіць рабоў з Малых Антыльскіх астравоў, а таксама «дзікуноў» з Кубы, Ямайкі і Пуэрта-Рыка. Калі карэннае насельніцтва пачало знікаць і там, узмацнілася масавае паляванне на рабоў у Паўднёвай Амерыцы, і тады сталі завозіць рабоў з Афрыкі.

Экспедыцыі ў Паўднёвую Амерыку сучаснікаў Хрыстафора Калумба

Адразу ж пасля адмены ў 1499 годзе манапольнага права Хрыстафора Калумба на адкрыццё новых зямель у Заходняй Індыі, туды пачалі рыхтаваць свае экспедыцыі ўдзельнікі папярэдніх падарожжаў знакамітага мараплаўца. Першымі сталі (май, 1499—1500), Алонса дэ Ахеда (20 мая 1499 — люты 1500, 1502), Вісентэ Яньес Пінсон (снежань 1499—1500), (кастрычнік 1500—1502). У гэтай экспедыцыі яго суправаджалі Васка Нуньес дэ Бальбоа і ).

Педра Алонса Нінья ў 1499—1500 гг. наведаў Жамчужны бераг на захад ад заліва Парыя ў Карыбскім моры і прывез на радзіму 38 кг жэмчугу — гэта была сама багатая заморская здабыча іспанцаў у XV стагоддзі.

З Алонса Ахеда ў экспедыцыю ў 1499 годзе адправіўся таксама прадстаўнік фларэнційскіх банкіраў, якія фінансавалі прадпрыемства, — Амерыга Веспучы, у якасці лоцмана і картографа і натарыус . Ахеда прайшоў да паўднёваамерыканскага мацерыка на шыраце прыкладна 5° пн.ш. і накіраваўся на паўночны захад, прайшоў 1200 км уздоўж узбярэжжа Гвіяны і Венесуэлы да дэльты Арынока, далей — праз пралівы ў Карыбскае мора і да Жамчужнага берага.

Тым часам Амерыга Веспучы, рухаючыся на паўднёвы ўсход, адкрыў вусці рэк Амазонка і Пара. Падняўшыся на лодках на 100 кіламетраў уверх па цячэнні, ён так і не змог высадзіцца на бераг з-за густога лесу. Рух далей на паўднёвы ўсход быў вельмі ўскладнены моцным сустрэчным цячэннем. Так было выяўлена Гвіянскае цячэнне. Усяго Веспучы адкрыў каля 1200 кіламетраў паўночна-ўсходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Вяртаючыся назад на поўнач і паўночны захад, Веспучы высадзіўся на Трынідадзе, а пазней злучыўся з караблямі Ахеды. Сумесна яны абследавалі ўзбярэжжа на захад ад Жамчужнага берага, адкрылі ўсходнюю частку Карыбскіх Андаў, удзельнічалі ва ўзброеных сутычках з непрыязнымі індзейцамі, адкрылі астравы Кюрасаа і Аруба — самыя заходнія з Малых Антыльскіх.

Заліў на захадзе Ахеда назваў Венесуэла («маленькая Венецыя»). Пазней гэта назва распаўсюдзілася на ўвесь паўднёвы бераг Карыбскага мора да . Усяго Ахеда абследаваў больш за 3000 кіламетраў паўночнага берага невядомай сушы і так і не знайшоў ёй канца, а гэта азначала, што такая зямля павінна быць мацерыком.

У снежні 1499 года за акіян адправіўся яшчэ адзін удзельнік першай экспедыцыі Калумба — Вісентэ Яньес Пінсон. Ён першым з іспанцаў перасек экватар, а 26 студзеня 1500 года выйшаў, як пазней высветлілася, да самага ўсходняга ўскрайка паўднёваамерыканскага кантынента — мыса Сан-Рокі. Пінсон высадзіўся на бераг і аформіў акт уступлення ў валоданне краінай, якая пасзней атрымае назву Бразілія. Рухаючыся адсюль на паўночны захад, Пінсон другі раз пасля Веспучы адкрыў вусце Пары, Амазонкі, дасягнуў Гвіяны і вусця Арынока.

У кастрычніку 1500 года адплыў з Кадыса на двух караблях. Пасля дасягнення берагоў Паўднёвай Амерыкі Бастыдас даследаваў каля 1000 км узбярэжжа Карыбскага мора, адкрыў вусце ракі Магдалены, а таксама Дар'енскі заліў і заліў Ураба (паўночнае ўзбярэжжа Калумбіі). Удзельнікі экспедыцыі першымі даследавалі ўнутраныя землі кантынента ў раёне Сьера-Невада-дэ-Санта-Марта. Быў вымушаны вярнуцца ў Санта-Дамінга, перад тым як першы з еўрапейцаў ступіў на Панамскі перашыек. Цягам плавання ў 1502 годзе Бастыдас знайшоў шмат золата, але пасля абвінавачвання ў незаконным гандлі быў арыштаваны губернатарам Эспаньёлы Франсіскам дэ Бабадылья і адпраўлены ў Іспанію.

У гэты ж час адбылося яшчэ некалькі не толькі іспанскіх (асноўная мэта якіх складалася ў пошуках золата, жэмчугу і захопе рабоў для продажу ў Іспаніі), але і партугальскіх экспедыцый (Адкрыццё 24 красавіка 1500 года Бразіліі Педру Алварыш Кабралам, дзве экспедыцыі да бразільскіх берагоў 1501—1502 і 1503—1504 гадоў з удзелам Амерыга Веспучы), у выніку якіх сталі вымалёўвацца абрысы паўночнага і ўсходняга ўзбярэжжаў новага кантынента, прычым высветлілася, што значная яго частка знаходзіцца на поўдзень ад экватара, а значыць, ён не можа быць Азіяй.

Апошнія гады жыцця

Цяжка хворага Калумба перавезлі ў Севілью. Ён не змог дамагчыся аднаўлення дараваных яму правоў і прывілеяў, а ўсе грошы выдаткаваў на таварышаў па падарожжах.

20 мая 1506 года ў Вальядалідзе Калумб прамовіў свае апошнія словы: «У твае рукі, Божа, я аддаю мой дух». Пахаваны ў Севільі, але сучаснікі амаль не заўважылі яго смерці. Велізарнае значэнне адкрыццяў Калумба для Іспаніі было прызнана толькі ў сярэдзіне XVI стагоддзя, пасля заваявання , і дзяржаў на поўначы Андаў, калі ў Еўропу пайшлі судны з срэбрам і золатам.

Лёс парэшткаў

Пасля смерці Калумба ў 1506 годзе яго прах спачатку быў пахаваны ў Севільі (Іспанія), але потым імператар Карл V вырашыў выканаць яго перадсмяротнае жаданне і пахаваць яго на зямлі Вест-Індыі. Парэшткі Калумба ў 1540 годзе адвезлі на востраў Эспаньёла (так называлі ў той час Гаіці) і пахавалі ў Санта-Дамінга. Калі на мяжы XVIII і XIX стагоддзяў частка Эспаньёлы перайшла ад іспанцаў да французаў (і стала называцца Гаіці), прах быў перавезены на Кубу ў . Пасля выгнання з гэтага вострава іспанцаў у 1898 годзе прах мараплаўца зноў вярнулі ў Санта-Дамінга, а потым — у Севілью.

Магіла Калумба ў Севільскім кафедральным саборы

Аднак у канцы XIX стагоддзя падчас рэстаўрацыі , найстарэйшага ў Новым Свеце, была выяўлена скрыня з касцьмі, на якой было напісана, што яны належаць Калумбу. Пасля гэтага паміж Севільяй і Санта-Дамінга ўзнікла спрэчка за права лічыцца месцам, дзе пахаваны вялікі мараплавец.

У 2003 годзе даследаваннем гэтага пытання занялася група генетыкаў і антраполагаў на чале з прафесарам судовай медыцыны Гранадскага ўніверсітэта і Акадэміі ФБР у Квантыка Хасэ Антоніа Ларэнтэ. Аналіз меркаваных парэшткаў Калумба, эксгумаваных у Севільі, паказаў, аднак, што яны належаць даволі кволаму 45-гадоваму мужчыну, тады як Хрыстафор Калумб, наадварот, быў вельмі дужага складу, а памёр ва ўзросце ад 55 да 60 гадоў.

Цяпер чарга за даследаваннем іншых парэшткаў, якія былі эксгумаваны ў кастрычніку 2003 года ля падножжа ў Санта-Дамінга. Да таго ж нельга выключыць, што рэшткі Хрыстафора Калумба наогул былі згублены падчас шматлікіх пераездаў.

Спадчына

Галоўныя дасягненні

У выніку чатырох удалых падарожжаў праз Атлантычны акіян у 1492—1504 Калумб першым сярод еўрапейцаў пераплыў i апісаў рэгіён Карыбскага мора, у тым ліку Багамскія астравы, Кубу, Гаіці (1492), большую частку Малых Антыльскіх астравоў, Ямайку (1493), а таксама мацярык Паўднёвая Амерыка паблізу вусця ракі Арынока (1498) i берагі Паўночнай Амерыкі на паўднёва-заходнім узбярэжжы Карыбскага мора (1502). Вяртаючыся ў Еўропу, дастаўляў невядомыя ў Старым Свеце расліны (у тым ліку, кукурузу, бульбу, тытунь i какаву), залатыя ўпрыгожанні, каштоўныя камяні і шмат іншага багацця Новага Свету.

У ходзе экспедыцый Калумба з'явіліся першыя еўрапейскія паселішчы ў Цэнтральнай Амерыцы. Калумб таксама стварыў першыя карты, апісанні Карыбскага рэгіёна і яго насельнікаў, якіх падчас першага падарожжа ён назваў індзейцамі, памылкова звязаўшы іх з Індыяй.

З падарожжаў Калумба распачаліся адкрыцці і даследаванні Паўночнай і Цэнтральнай Амерыкі, а таксама крывавая канкіста, грабежніцкая эксплуатацыя, прымусовая хрысціянізацыя абарыгенаў.

Герб Хрыстафора Калумба

Калумбу за яго вялікія адкрыцці каталіцкімі манархамі быў падараваны дваранскі герб, на якім « і (ісп.: castillo — замак, ісп.: león — леў) суседнічалі з выявамі адкрытых ім астравоў, а таксама якараў — сімвалаў адміральскага тытулу». Яго сын Дыега ажаніўся з пляменніцай і запатрабаваў ад іспанскай кароны перадачы Панамскага перашыйка (краіны ), адкрытага яго бацькам падчас апошняга падарожжа. Спрэчкі наконт статусу гэтых зямель і права нашчадкаў Калумба на іх зацягнуліся амаль на 30 гадоў. У 1536 г. унук Калумба абвясціў пра адмову ад прэтэнзіяў на адкрытыя дзедам землі і на прыбыткі ад іх, за што кароль Карлас I узнагародзіў яго вялікай пенсіяй з тытуламі маркіза Ямайкі і герцага Верагуа. У далейшым гэтыя тытулы насілі нашчадкі старэйшай дачкі Дыега — малодшыя , а пасля Фітцджэймсы (нашчадкі ). У XIX стагоддзі носьбіт тытулу «герцаг Верагуа» ў знак свайго паходжання ад Калумба змяніў прозвішча «Фітцджэймс» на «Крыстобаль Колан» (Cristóbal Colón). Ад малодшай дачкі Дыега паходзіць галіна каталонскага роду .

Крытыка

Хрыстафор Калумб быў выдатным мараплаўцам, амбітным арганізатарам, але ж зрабіў вялікую памылку, калі занізіў даўжыню экватара i памеры Зямлі. У выніку ён паверыў у магчымасць хуткага дасягнення Індыі і іншых азіяцкіх краінаў, рухаючыся праз Атлантычны акіян на захад. Падчас першай экспедыцыі, да канца няўпэўнены ў сваёй задуме, махляваў з картамі і запісамі пройдзеных адлегласцяў.

Пры жыцці крытыкаваны за сціплую здабычу, якую ён дастаўляў у Іспанію, няўдалае і аўтакратычнае кіраванне новымі калоніямі. У 1500 г. быў арыштаваны каралеўскімі ўладамі пасля скаргаў іспанскіх каланістаў з Эспаньёлы. У 2006 г. у Вальядалідзе была знойдзеная судовая справаздача з паведамленнямі сведкаў. У ёй Хрыстафор Калумб абвінавачваўся ў занадта жорсткіх пакараннях каланістаў і індзейцаў, продажы свабодных людзей у рабства. Хаця ў выніку манархі Іспаніі памілавалі яго, ён вёў шматгадовыя спрэчкі дзеля захавання ўлады і абяцаных яму прывілеяў.

Крыніцы

  1. Union List of Artist Names — 2011. Праверана 25 кастрычніка 2018.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q110250907"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q2494649"></a>
  2. Каралеўская акадэмія гісторыі — 1738.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q3100331"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q2720582"></a>
  3. Valerie I.J. Flint Christopher Columbus // Encyclopædia Britannica Праверана 22 лютага 2015.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q5375741"></a>
  4. Encyclopédie Larousse en ligne Праверана 22 лютага 2015.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q17329836"></a>
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329"></a><a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326"></a>
  6. Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
    <a href="https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863"></a>
  7. . Том 3. География. М.: , 1994, с. 82
  8. Христофор Колумб – мореплаватель, работорговец и садист Архівавана 8 чэрвеня 2017.

Спасылкі

  • image На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрыстафор Калумб
  • Быкаў У. Адкрыццё Новага Свету // Беларускі гістарычны часопіс. № 4 (пачатак арт.), № 5 (заканчэнне арт.). 2003.

Аўтар: www.NiNa.Az

Дата публікацыі: 23 Май, 2025 / 14:43

Hrystafor Kalumb ital Cristoforo Colombo isp Cristobal Colon part Cristovao Colombo italyanski maraplavec rodam z Genui na sluzhbe Ispanskaj karony yakomu zvychajna prypisvayuc pershaadkryccyo Ameryki Hrystafor Kalumb Christoffa Coromboprofanador d 1492 23 zhniynya 1500Peraemnik Francisco de Bobadilla d Viceroy of the Indies d 17 krasavika 1492 20 maya 1506Naradzhenne ne ranej za 25 zhniynya 1451 i ne paznej za 31 kastrychnika 1451 magchyma Genuya Genuezskaya respublikaSmerc 20 maya 1506 Valyadalid Karaleystva Kastyliya Karaleystva Kastyliya i LeonMesca pahavannya Sevilski kafedralny saborRod Columbus Family d Imya pry naradzhenni lac Christophorus ColumbusBacka Damenika Kalomba d Maci Suzanna Fantanarosa d Zhonka Filipa Maniz Perestrela d Dzeci Fernanda Kalumb d i Dyega Kalon d Veravyznanne Katalickaya CarkvaChlen u Columbus Conquistador of America d Dzejnasc marski transpart marine transportation d i marskaya navigacyya d Vyadomy yak maraplavec i adkryvalnik AmerykiAytografPrynalezhnasc IspaniyaZvanne almirante de la mar Oceana d Medyyafajly na VikishovishchyU Vikipedyi yosc artykuly pra inshyh lyudzej z prozvishcham Kalumb Kalumb pershym z dakladna vyadomyh padarozhnikay perasek Atlantychny akiyan u subtrapichnaj i trapichnaj palase paynochnaga payshar ya i pershym z eyrapejcay hadziy u Karybskim mory Yon adkryy i paklay pachatak dasledavannyu Paydnyovaj i Centralnaj Ameryki uklyuchayuchy ih kantynentalnyya chastki i blizhejshyya arhipelagi Vyalikiya Antylskiya Kuba Gaici Yamajka i Puerta Ryka Malyya Antylskiya ad Daminiki da Virginskih astravoy a taksama Trynidad i Bagamskiya astravy centralnaya chastka Syonnya vyadoma shto pershymi hto dasyagnuy Ameryki byli vikingi yashche za 500 god da z yaylennya tam ekspedycyj Kalumba Tym ne mensh pershaadkryvalnikam Ameryki lichycca Hrystafor Kalumb tamu shto menavita paslya yago padarozhzhay pachalasya gistarychna i kolkasna znachnaya kalanizacyya getaj chastki svetu i nyaspynnae zasyalenne yae zyamel lyudzmi z inshyh macerykoy Usyago Kalumb zdzejsniy 4 plavanni da Ameryki Pershae plavanne 2 zhniynya 1492 15 sakavika 1493 Drugoe plavanne 25 verasnya 1493 11 chervenya 1496 Trecyae plavanne 30 maya 1498 25 listapada 1500 Chacvyortae plavanne 9 maya 1502 listapad 1504 BiyagrafiyaMaladosc Hrystafora Kalumba Mastak Vysadka Kalumba y Amerycy Lichycca shto Kalumb naradziysya y nebagataj genuezskaj syam i backa Damenika Kalomba ital Domenico Colombo maci Suzanna Fantanarosa ital Susanna Fontanarossa Dakladnaya translitaracyya yago imya z ispanskaj movy Krystobal Kalon adnak susvetna vyadomym yon stay yak Hrystafor Kalumb Christophor translitaracyya starazhytnagrechaskaga imya Xristoforos U syam i aproch Hrystafora byli yashche inshyya dzeci Dzhavani pamyor u dzyacinstve u 1484 godze Dzhakama B yankela vyjshla zamuzh za Dzhakama Bavarela Tradycyjna shesc garadoy Italii i Ispanii asprechvayuc gonar byc maloj radzimaj Kalumba Zneshnasc Kalumba vyadomaya pa partretah yakiya byli napisanyya yzho paslya yago smerci yaki bachyy Kalumba y 1493 godze apisvae yago tak Rostam byy vysoki vyshej syarednyaga tvar yago byy doygi i vyklikay pavagu nos arliny vochy sinyavata sheryya skura belaya z chyrvannyu barada i vusy y maladosci byli rudavatyya ale y pracah pasiveli Vuchyysya y Pavijskim universitece Prykladna y 1470 godze azhaniysya z donnaj Felipe Manis de Palestrela dachkoj maraplayca chasoy prynca Enryke Da 1472 goda Kalumb zhyy u Genui a z 1472 goda u Savone U 1470 ya gady ydzelnichay u marskih gandlyovyh ekspedycyyah Myarkuyuc shto yashche y 1474 godze astranom i geograf pavedamiy yamu y lisce shto pavodle yago merkavannya da Indyi mozhna dabracca znachna karacejshym marskim shlyaham kali plyc na zahad Vidac uzho tady Kalumb zadumaysya pra svoj praekt marskoga padarozhzha y Indyyu Zrabiyshy ylasnyya razliki na padstave paraday Taskaneli yon vyrashyy shto zruchnej usyago plyc praz Kanarskiya astravy ad yakih da Yaponii pavodle yago merkavannya zastavalasya kalya pyaci tysyach kilametray Z 1476 goda Kalumb perayazdzhae y Partugaliyu dze zhyve dzevyac gadoy Vyadoma shto y 1477 godze Kalumb naveday Angliyu Irlandyyu i Islandyyu dze mog aznayomicca sa zvestkami islandcay pra zemli na zahadze Za gety chas yon paspyavae pabyvac taksama y Gvinei y skladze ekspedycyi yakaya adpravilasya tudy y 1481 godze dzelya budaynictva krepasci Pershy zvarot Kalumba z prapanovaj plyc u Indyyu na zahad byy u 1475 1480 gadah dakladny chas nevyadomy Yon adrasavay yago da yrada i kupcoy rodnaj Genui Vodguku ne bylo U 1483 godze yon prapanue svoj praekt partugalskamu karalyu Zhuanu II ale paslya doygaga vyvuchennya praekt adprechvaecca U 1485 godze Kalumb z synam perayazdzhae y Ispaniyu magchyma byazhyc ad perasledu Uzimku 1485 1486 gadoy yon znahodzic prytulak u klyashtary Plyaban Huan Peres de Marchena prynyay yago i napisay pershy list da yago znayomaga duhoynika karalevy z karotkim vykladam idej Kalumba Karol Ispanii znahodziysya tym chasam u goradze Kordave dze prahodzila padryhtoyka da vajny z Granadaj z asabistym udzelam manarhay U 1486 godze Kalumb zmog zacikavic svaim praektam Pakolki yago ylasnyh finansay bylo nedastatkova dlya arganizacyi ekspedycyi na zahad Medzina Seli zvyoy Kalumba z karaleyskimi finansavymi savetnikami kupcami i bankirami i sa svaim dzyadzkam Uzimku 1486 goda Kalumb byy pradstayleny arhibiskupu Taleda i vyalikamu kardynalu Ispanii yaki u svayu chargu pasadzejnichay aydyencyi y katalickih karalyoy Dzelya vyvuchennya prapanoy Kalumba byla pryznachana kamisiya bagaslovay yurystay manahay i prydvornyh na chale z Talaveram Kamisiya zasyadala chatyry gady ale z prychyny skrytasci Kalumba i yago nezhadannya raskryvac plany tak i ne vynesla kanchatkovaga verdyktu 20 krasavika 1488 goda Kalumb yaki ruhaysya za karaleyskim dvarom z gorada y gorad nechakana atrymay list ad partugalskaga karalya z prapanovaj vyarnucca y Partugaliyu I kali Vy asceragaecesya Nashaga pravasuddzya z za nekatoryh Vashyh abavyazacelstvay to vedajce shto ni paslya Vashaga prybyccya ni padchas znahodzhannya y Partugalii ni paslya ad ezdu Vy ne budzece ani aryshtavanyya ani zatrymanyya ani abvinavachanyya ani asudzhanyya ne budzece perasledvacca z yakoj nebudz prychyny yakaya vynikae z gramadzyanskaga kryminalnaga ci yakoga nebudz inshaga prava Kalumb nakiroyvae svae prapanovy i pa inshyh adrasah ad karalya Anglii Genryha VII u lyutym 1488 goda yon atrymay dobrazychlivy adkaz ale bez yakih nebudz peynyh prapanoy Izabela Kastylskaya i Hrystafor Kalumb Pomnik u Granadze U 1491 godze y Sevili adbylasya paytornaya asabistaya sustrecha z Ferdynandam i Izabelaj Vynik dlya Kalumba byy iznoy nesucyashalny Z prychyny velizarnyh vydatkay i vysilkay neabhodnyh dlya vyadzennya vajny pachatak novaga pradpryemstva ne yyaylyaecca magchymym Da peramoy bylo vyrashana vyarnucca paslya zakanchennya vajny U 1491 godze Kalumb zvyartaecca da najbujnejshaga magnata uladalnika kalya sta gandlyovyh karablyoy ale i ad yago atrymlivae admovu Nareshce u studzeni 1492 goda adbylasya doygachakanaya padzeya uzyacce Granady Kalumb mabyc mocna peraacaniy peramozhny zapal karalya Ispanii kali yon sfarmulyavay tyya ymovy na yakih yon merkavay adkryvac i valodac novymi zemlyami pryznachyc yago vice karalyom novyh zyamel uznagarodzic yago tytulam galoynaga admirala mora akiyana Yago vyalikasc pryznay patrabavanni Kalumba prazmernymi i neprymalnymi peramovy byli spynenyya a karol adbyy z Santa Fe Kalumb u lyutym 1492 goda perayazdzhae y Kordavu a paslya deklarue namer emigravac u Francyyu Tut krok nasustrach zrabila karaleva Izabela Ideya buduchaga vyzvalennya Truny Gaspodnyaj nastolki zahapila yae serca shto yana vyrashyla ne davac getaga shancu ni Partugalii ni Francyi Hoc Ispanskae karaleystva i bylo ytvorana y vyniku dynastychnaga shlyubu Ferdynanda Aragonskaga i Izabely Kastylskaj ih manarhii zahavali adnak asobnyya samastojnyya administracyi kartesy i finansy Ya zakladu svae kashtoynasci skazala yana 30 krasavika 1492 goda karaleyskaya para darue Kalumbu i yago spadchynnikam tytul don geta znachyc robyac yago dvaraninam i pacvyardzhae shto u vypadku pospehu zaakiyanskaga praekta yon budze Admiralam Mora Akiyana i vice karalyom usih zyamel yakiya yon adkrye ci nabudze i zmozha peradac getyya tytuly y spadchynu Tym ne mensh groshy na padryhtoyku ekspedycyi Kalumbu treba bylo shukac samastojna za kosht nedaatrymanyh dzyarzhaynyh padatkovyh placyazhoy Yae Vyalikasci karalevy Kastylii Da tago zh pa dagavory vosmuyu chastku vydatkay pavinen byy nesci sam Kalumb u yakoga naogul ne bylo ani grosha Adnak Kalumbu dapamog Adzin z karablyoy Pinta byy yago ylasnym i padryhtavay yon yago za svoj kosht groshaj na drugi karabel yon day Hrystaforu y pazyku kab Kalumb mog zrabic svoj farmalny ynyosak pa dagavory Ekspedycyi Hrystafora Kalumba Karta chatyroh ekspedycyj Kalumba U peryyad pamizh 1492 i 1504 gadami Hrystafor Kalumb raspachay chatyry dasledchyya ekspedycyi pa zagadze ispanskih Katalickih karalyoy Padzei getyh ekspedycyj yon apisvay u svaim bartavym zhurnale Nazhal aryginal zhurnala ne zahavaysya ale zrabiy chastkovuyu kopiyu getaga zhurnala yakaya dajshla da nashyh dzyon i dzyakuyuchy yakoj stali vyadomyya mnogiya detali apisanyh ekspedycyj Pershaya ekspedycyya Pershae padarozhzha 3 zhniynya 1492 goda flagmanski karabel i karavely i Pinta ekspedycyi Hrystafora Kalumba vyjshli z y adkrytae mora Karavelami kamandavali ih uladalniki braty i Visente Yanes Pinson Paslya raptoynaj palomki shchogly na karavele Pinta na treci dzen padarozhzha ekspedycyya byla vymushana spynicca na mesyac na Kanarskih astravah 6 verasnya paslya adramantavannya ekspedycyya rushyla dalej U yaki y dastatkova dobrym stane zahavaysya da nashyh dzyon Kalumb adznachay shto padarozhzha bylo nadzvychaj cyazhkim Neadnojchy na karablyah paystavala nebyaspeka matrosay nespakojna pavodzili syabe skeptychnyya aficery i navat sam kapitan karavely Pinta vystupay inicyyataram 12 kastrychnika maraki ybachyli nevyadomuyu zyamlyu Na nastupny dzen Kalumb vysadziysya na nevyalikim vostrave yaki yon nazvay San Salvador geta adzin z Bagamskih astravoy Na vostrave ispancy sustreli myascovyh zhyharoy geta byli aravaki narod yaki y hutkim chase zginuy 28 kastrychnika Kalumb vysadziysya na paynochnym ushodze Kuby 6 snezhnya byy adkryty vostray Gaici yakomu za prygazhosc i padabenstva da radzimy Kalumb day nazvu Espanyola 25 snezhnya Santa Maryya sela na ryfy Z ablomkay karablya na Espanyole pabudavali fort Kalumb pakinuy tut 39 marakoy a sam 16 studzenya 1493 pavyoy dva acalelyh karabli y Ispaniyu kudy ekspedycyya prybyla 15 sakavika Drugoe padarozhzha Drugoe padarozhzha Drugaya ekspedycyya Kalumba 1493 96 skladalasya yzho z 17 karablyoy flagman Maryya Galante i nalichvala 1500 2500 chalavek Syarod ih byli ne tolki maraki ale i manahi chynoyniki prydvornyya Z saboyu vezli hatnyuyu zhyvyolu vinagradnuyu lazu nasenne U hodze ekspedycyi byla calkam padparadkavana Espanyola zasnavany gorad Santa Daminga Pachalosya adkryccyo Malyh Antylskih astravoy adkrytyya astravy Puerta Ryka i Yamajka dasledavana paydnyovae yzbyarezhzha Kuby Trecyae padarozhzha Trecyae padarozhzha Na trecyuyu ekspedycyyu 1498 1500 srodkay bylo mala i Kalumb vyvey u padarozhzha tolki 6 nevyalikih karablyoy i kalya 300 chalavek kamandy Byy adkryty vostray Trynidad a taksama chastka yzbyarezhzha maceryka Paydnyovaj Ameryki pablizu vuscya raki Arynoka Adnak u hodze ekspedycyi Kalumb byy adhileny ad kiravannya i peraprayleny y Ispaniyu Chacvyortae padarozhzha Chacvyortae padarozhzha Hrystafor Kalumb usyo zh hacey znajsci novy shlyah ad adkrytyh im zyamel u Paydnyovuyu Aziyu da krynicy specyyay Yon byy upeyneny shto taki shlyah isnue bo naziray lya beragoy Kuby mocnae marskoe cyachenne yakoe idze na zahad praz Karybskae mora Karol ureshce day Kalumbu dazvol na novuyu ekspedycyyu Cyagam kolkasna nevyalikaj chacvyortaj ekspedycyi 1502 04 Kalumbu ydalosya dasyagnuc beragoy Centralnaj Ameryki y rayone suchasnyh Beliza i Gandurasa i dakazac shto Atlantychny akiyan addzyalyae ad Paydnyovaga mora pra yakoe yon chuy ad indzejcay neperaadolny bar er Yon taksama pershym pavedamiy pra indzejskiya narody yakiya zhyvuc lya Paydnyovaga mora Masavaya kalanizacyya Espanyoly Tym chasam u Ispaniyu stala pastupac zolata zdabytae na Espanyole i zhemchug sabrany na Zhamchuzhnym beraze paydnyovae yzbyarezhzha Karybskaga mora U Zahodnyuyu Indyyu nakiravalisya sotni i tysyachy ahvotnikay atrymac bagacce Z 1502 goda pachalosya masavae zasyalenne ispancami Antylskih astravoy Ispancy chynili masavyya zverstvy nad myascovym naselnictvam U 1515 godze karennyh zhyharoy Gaici bylo yzho menej za 15 tysyach a da syaredziny XVI stagoddzya yany calkam vymerli Na Espanyolu stali zavozic raboy z Malyh Antylskih astravoy a taksama dzikunoy z Kuby Yamajki i Puerta Ryka Kali karennae naselnictva pachalo znikac i tam uzmacnilasya masavae palyavanne na raboy u Paydnyovaj Amerycy i tady stali zavozic raboy z Afryki Ekspedycyi y Paydnyovuyu Ameryku suchasnikay Hrystafora Kalumba Adrazu zh paslya admeny y 1499 godze manapolnaga prava Hrystafora Kalumba na adkryccyo novyh zyamel u Zahodnyaj Indyi tudy pachali ryhtavac svae ekspedycyi ydzelniki papyarednih padarozhzhay znakamitaga maraplayca Pershymi stali maj 1499 1500 Alonsa de Aheda 20 maya 1499 lyuty 1500 1502 Visente Yanes Pinson snezhan 1499 1500 kastrychnik 1500 1502 U getaj ekspedycyi yago supravadzhali Vaska Nunes de Balboa i Pedra Alonsa Ninya y 1499 1500 gg naveday Zhamchuzhny berag na zahad ad zaliva Paryya y Karybskim mory i pryvez na radzimu 38 kg zhemchugu geta byla sama bagataya zamorskaya zdabycha ispancay u XV stagoddzi Z Alonsa Aheda y ekspedycyyu y 1499 godze adpraviysya taksama pradstaynik flarencijskih bankiray yakiya finansavali pradpryemstva Ameryga Vespuchy u yakasci locmana i kartografa i nataryus Aheda prajshoy da paydnyovaamerykanskaga maceryka na shyrace prykladna 5 pn sh i nakiravaysya na paynochny zahad prajshoy 1200 km uzdoyzh uzbyarezhzha Gviyany i Venesuely da delty Arynoka dalej praz pralivy y Karybskae mora i da Zhamchuzhnaga beraga Tym chasam Ameryga Vespuchy ruhayuchysya na paydnyovy yshod adkryy vusci rek Amazonka i Para Padnyayshysya na lodkah na 100 kilametray uverh pa cyachenni yon tak i ne zmog vysadzicca na berag z za gustoga lesu Ruh dalej na paydnyovy yshod byy velmi yskladneny mocnym sustrechnym cyachennem Tak bylo vyyaylena Gviyanskae cyachenne Usyago Vespuchy adkryy kalya 1200 kilametray paynochna yshodnyaga yzbyarezhzha Paydnyovaj Ameryki Vyartayuchysya nazad na poynach i paynochny zahad Vespuchy vysadziysya na Trynidadze a paznej zluchyysya z karablyami Ahedy Sumesna yany absledavali yzbyarezhzha na zahad ad Zhamchuzhnaga beraga adkryli yshodnyuyu chastku Karybskih Anday udzelnichali va yzbroenyh sutychkah z nepryyaznymi indzejcami adkryli astravy Kyurasaa i Aruba samyya zahodniya z Malyh Antylskih Zaliy na zahadze Aheda nazvay Venesuela malenkaya Venecyya Paznej geta nazva raspaysyudzilasya na yves paydnyovy berag Karybskaga mora da Usyago Aheda absledavay bolsh za 3000 kilametray paynochnaga beraga nevyadomaj sushy i tak i ne znajshoy yoj kanca a geta aznachala shto takaya zyamlya pavinna byc macerykom U snezhni 1499 goda za akiyan adpraviysya yashche adzin udzelnik pershaj ekspedycyi Kalumba Visente Yanes Pinson Yon pershym z ispancay perasek ekvatar a 26 studzenya 1500 goda vyjshay yak paznej vysvetlilasya da samaga yshodnyaga yskrajka paydnyovaamerykanskaga kantynenta mysa San Roki Pinson vysadziysya na berag i aformiy akt ustuplennya y valodanne krainaj yakaya pasznej atrymae nazvu Braziliya Ruhayuchysya adsyul na paynochny zahad Pinson drugi raz paslya Vespuchy adkryy vusce Pary Amazonki dasyagnuy Gviyany i vuscya Arynoka U kastrychniku 1500 goda adplyy z Kadysa na dvuh karablyah Paslya dasyagnennya beragoy Paydnyovaj Ameryki Bastydas dasledavay kalya 1000 km uzbyarezhzha Karybskaga mora adkryy vusce raki Magdaleny a taksama Dar enski zaliy i zaliy Uraba paynochnae yzbyarezhzha Kalumbii Udzelniki ekspedycyi pershymi dasledavali ynutranyya zemli kantynenta y rayone Sera Nevada de Santa Marta Byy vymushany vyarnucca y Santa Daminga perad tym yak pershy z eyrapejcay stupiy na Panamski perashyek Cyagam plavannya y 1502 godze Bastydas znajshoy shmat zolata ale paslya abvinavachvannya y nezakonnym gandli byy aryshtavany gubernataram Espanyoly Fransiskam de Babadylya i adprayleny y Ispaniyu U gety zh chas adbylosya yashche nekalki ne tolki ispanskih asnoynaya meta yakih skladalasya y poshukah zolata zhemchugu i zahope raboy dlya prodazhu y Ispanii ale i partugalskih ekspedycyj Adkryccyo 24 krasavika 1500 goda Brazilii Pedru Alvarysh Kabralam dzve ekspedycyi da brazilskih beragoy 1501 1502 i 1503 1504 gadoy z udzelam Ameryga Vespuchy u vyniku yakih stali vymalyoyvacca abrysy paynochnaga i yshodnyaga yzbyarezhzhay novaga kantynenta prychym vysvetlilasya shto znachnaya yago chastka znahodzicca na poydzen ad ekvatara a znachyc yon ne mozha byc Aziyaj Aposhniya gady zhyccya Cyazhka hvoraga Kalumba peravezli y Sevilyu Yon ne zmog damagchysya adnaylennya daravanyh yamu pravoy i pryvileyay a yse groshy vydatkavay na tavaryshay pa padarozhzhah 20 maya 1506 goda y Valyadalidze Kalumb pramoviy svae aposhniya slovy U tvae ruki Bozha ya addayu moj duh Pahavany y Sevili ale suchasniki amal ne zayvazhyli yago smerci Velizarnae znachenne adkryccyay Kalumba dlya Ispanii bylo pryznana tolki y syaredzine XVI stagoddzya paslya zavayavannya i dzyarzhay na poynachy Anday kali y Eyropu pajshli sudny z srebram i zolatam Lyos pareshtkay Paslya smerci Kalumba y 1506 godze yago prah spachatku byy pahavany y Sevili Ispaniya ale potym imperatar Karl V vyrashyy vykanac yago peradsmyarotnae zhadanne i pahavac yago na zyamli Vest Indyi Pareshtki Kalumba y 1540 godze advezli na vostray Espanyola tak nazyvali y toj chas Gaici i pahavali y Santa Daminga Kali na myazhy XVIII i XIX stagoddzyay chastka Espanyoly perajshla ad ispancay da francuzay i stala nazyvacca Gaici prah byy peravezeny na Kubu y Paslya vygnannya z getaga vostrava ispancay u 1898 godze prah maraplayca znoy vyarnuli y Santa Daminga a potym u Sevilyu Magila Kalumba y Sevilskim kafedralnym sabory Adnak u kancy XIX stagoddzya padchas restayracyi najstarejshaga y Novym Svece byla vyyaylena skrynya z kascmi na yakoj bylo napisana shto yany nalezhac Kalumbu Paslya getaga pamizh Sevilyaj i Santa Daminga yznikla sprechka za prava lichycca mescam dze pahavany vyaliki maraplavec U 2003 godze dasledavannem getaga pytannya zanyalasya grupa genetykay i antrapolagay na chale z prafesaram sudovaj medycyny Granadskaga yniversiteta i Akademii FBR u Kvantyka Hase Antonia Larente Analiz merkavanyh pareshtkay Kalumba eksgumavanyh u Sevili pakazay adnak shto yany nalezhac davoli kvolamu 45 gadovamu muzhchynu tady yak Hrystafor Kalumb naadvarot byy velmi duzhaga skladu a pamyor va yzrosce ad 55 da 60 gadoy Cyaper charga za dasledavannem inshyh pareshtkay yakiya byli eksgumavany y kastrychniku 2003 goda lya padnozhzha y Santa Daminga Da tago zh nelga vyklyuchyc shto reshtki Hrystafora Kalumba naogul byli zgubleny padchas shmatlikih peraezday SpadchynaGaloynyya dasyagnenniU vyniku chatyroh udalyh padarozhzhay praz Atlantychny akiyan u 1492 1504 Kalumb pershym syarod eyrapejcay peraplyy i apisay regiyon Karybskaga mora u tym liku Bagamskiya astravy Kubu Gaici 1492 bolshuyu chastku Malyh Antylskih astravoy Yamajku 1493 a taksama macyaryk Paydnyovaya Ameryka pablizu vuscya raki Arynoka 1498 i beragi Paynochnaj Ameryki na paydnyova zahodnim uzbyarezhzhy Karybskaga mora 1502 Vyartayuchysya y Eyropu dastaylyay nevyadomyya y Starym Svece rasliny u tym liku kukuruzu bulbu tytun i kakavu zalatyya yprygozhanni kashtoynyya kamyani i shmat inshaga bagaccya Novaga Svetu U hodze ekspedycyj Kalumba z yavilisya pershyya eyrapejskiya paselishchy y Centralnaj Amerycy Kalumb taksama stvaryy pershyya karty apisanni Karybskaga regiyona i yago naselnikay yakih padchas pershaga padarozhzha yon nazvay indzejcami pamylkova zvyazayshy ih z Indyyaj Z padarozhzhay Kalumba raspachalisya adkrycci i dasledavanni Paynochnaj i Centralnaj Ameryki a taksama kryvavaya kankista grabezhnickaya ekspluatacyya prymusovaya hrysciyanizacyya abarygenay Gerb Hrystafora KalumbaKalumbu za yago vyalikiya adkrycci katalickimi manarhami byy padaravany dvaranski gerb na yakim i isp castillo zamak isp leon ley susednichali z vyyavami adkrytyh im astravoy a taksama yakaray simvalay admiralskaga tytulu Yago syn Dyega azhaniysya z plyamennicaj i zapatrabavay ad ispanskaj karony peradachy Panamskaga perashyjka krainy adkrytaga yago backam padchas aposhnyaga padarozhzha Sprechki nakont statusu getyh zyamel i prava nashchadkay Kalumba na ih zacyagnulisya amal na 30 gadoy U 1536 g unuk Kalumba abvyasciy pra admovu ad pretenziyay na adkrytyya dzedam zemli i na prybytki ad ih za shto karol Karlas I uznagarodziy yago vyalikaj pensiyaj z tytulami markiza Yamajki i gercaga Veragua U dalejshym getyya tytuly nasili nashchadki starejshaj dachki Dyega malodshyya a paslya Fitcdzhejmsy nashchadki U XIX stagoddzi nosbit tytulu gercag Veragua y znak svajgo pahodzhannya ad Kalumba zmyaniy prozvishcha Fitcdzhejms na Krystobal Kolan Cristobal Colon Ad malodshaj dachki Dyega pahodzic galina katalonskaga rodu KrytykaHrystafor Kalumb byy vydatnym maraplaycam ambitnym arganizataram ale zh zrabiy vyalikuyu pamylku kali zaniziy dayzhynyu ekvatara i pamery Zyamli U vyniku yon paveryy u magchymasc hutkaga dasyagnennya Indyi i inshyh aziyackih krainay ruhayuchysya praz Atlantychny akiyan na zahad Padchas pershaj ekspedycyi da kanca nyaypeyneny y svayoj zadume mahlyavay z kartami i zapisami projdzenyh adleglascyay Pry zhycci krytykavany za scipluyu zdabychu yakuyu yon dastaylyay u Ispaniyu nyaydalae i aytakratychnae kiravanne novymi kaloniyami U 1500 g byy aryshtavany karaleyskimi yladami paslya skargay ispanskih kalanistay z Espanyoly U 2006 g u Valyadalidze byla znojdzenaya sudovaya spravazdacha z pavedamlennyami svedkay U yoj Hrystafor Kalumb abvinavachvaysya y zanadta zhorstkih pakarannyah kalanistay i indzejcay prodazhy svabodnyh lyudzej u rabstva Hacya y vyniku manarhi Ispanii pamilavali yago yon vyoy shmatgadovyya sprechki dzelya zahavannya ylady i abyacanyh yamu pryvileyay KrynicyUnion List of Artist Names 2011 Praverana 25 kastrychnika 2018 lt a href https wikidata org wiki Track Q110250907 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q2494649 gt lt a gt Karaleyskaya akademiya gistoryi 1738 lt a href https wikidata org wiki Track Q3100331 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q2720582 gt lt a gt Valerie I J Flint Christopher Columbus Encyclopaedia Britannica Praverana 22 lyutaga 2015 lt a href https wikidata org wiki Track Q5375741 gt lt a gt Encyclopedie Larousse en ligne Praverana 22 lyutaga 2015 lt a href https wikidata org wiki Track Q17329836 gt lt a gt Pas L v Genealogics 2003 lt a href https wikidata org wiki Track Q19847329 gt lt a gt lt a href https wikidata org wiki Track Q19847326 gt lt a gt Narodni autority Ceske republiky Praverana 7 listapada 2022 lt a href https wikidata org wiki Track Q13550863 gt lt a gt Tom 3 Geografiya M 1994 s 82 Hristofor Kolumb moreplavatel rabotorgovec i sadist Arhivavana 8 chervenya 2017 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Hrystafor Kalumb Bykay U Adkryccyo Novaga Svetu Belaruski gistarychny chasopis 4 pachatak art 5 zakanchenne art 2003

Апошнія артыкулы
  • Май 22, 2025

    Трыкатаж

  • Май 20, 2025

    Трыкалор

  • Май 20, 2025

    Трыесцкі заліў

  • Май 20, 2025

    Трыест

  • Май 22, 2025

    Трыдэнцкі сабор

www.NiNa.Az - Студыя

  • Вікіпедыя
  • Музыка
Звяжыцеся з намі
Мовы
Звязацца з намі
DMCA Sitemap
© 2019 nina.az - Усе правы абаронены.
Аўтарскія правы: Dadash Mammadov
Бясплатны сайт для абмену дадзенымі і файламі з усяго свету.
Верхняя частка