Куршская каса (літ.: Kuršių nerija, руск.: Куршская коса, польск.: Mierzeja Kurońska, ням.: Kurische Nehrung) — пясчаная каса, якая размешчана на ўзбярэжжы Балтыйскага мора.
Куршская каса* | |
---|---|
Curonian Spit** | |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА | |
![]() | |
Краіна | ![]() ![]() |
Тып | Культурны |
Крытэрыі | v |
Спасылка | 994 |
Рэгіён*** | Еўропа |
Каардынаты | |
Гісторыя ўключэння | |
Уключэнне | 2000 (24-я сесія) |
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА» ** Назва ў афіцыйным англ. спісе *** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА |
Даўжыня — 98 кіламетраў, шырыня вагаецца ад 400 метраў (у раёне пасёлка Лясное) да 3,8 кіламетраў (у раёне мыса Бульвікіна, паўночнее Ніды). Каса цягнецца ад горада Зеленаградска ў Калінінградскай вобласці да літоўскай Клайпеды.
Прырода
Тут у блізкім суседстве знаходзяцца вельмі розныя ландшафты: пясчана-пустынны, хваёвыя лясы, беразнякі захаду Расіі; з гэтай прычыны каса нагадвае музей прыродных зон.
Уздоўж марскіх берагоў, за паласою пляжаў, цягнуцца пясчаныя грады авандзюн, замацаваныя псамафітнай расліннасцю са шматлікімі ачагамі дэфляцыі і абразіі. Асноўныя дзюнавыя масівы размешчаны ўздоўж берагоў і ўключаюць прыродныя комплексы, што знаходзяцца на рознай стадыі стабілізацыі пясчанага субстрата. Таму яны ўяўляюць сабою спалучэнні незамацаваных і замацаваных дзюнавых град. Сустракаюцца дзюнавыя грады з несфарміраванымі глебамі і пераважна без расліннага покрыва, а месцамі з разрэджанымі расліннымі групоўкамі. Дзюны маюць пераважна вышыню да 30 — 40 м, а месцамі дасягаюць нават 70 м. У межах стабілізаваных дзюнных град на падзолістых і дзярнова-падзолістых глебах развіты пераважна хваёвыя лясы.
Сярэдзінную частку касы займаюць нізінныя дэфляцыйна-акумуляцыйныя раўніны — пальве. Найбольш падвышаныя ўчасткі пальве займаюць пераважна рознатраўна-імшыста-злакавыя хвойнікі на дзярнова-падзолістых глебах. Паніжаныя ўчасткі адрозніваюцца паўсюдна развітымі ў глебах глеевымі працэсамі, з-за чаго спектр глебаў досыць шырокі: ад дзярнова-падзолістага балотнага шэрагу да перагнойна-падзолістых і тарфяна-падзолістых глебаў. У размеркаванні расліннасці назіраецца прасторавая мазаіка. Раслінныя цэнозы прадстаўлены бярэзнікамі траўнымі і чорналешнікамі вільготнатраўнымі. У каранёвай частцы Куршскай касы шырокія ўчасткі заняты ельнікамі вільготнатраўнымі. Нярэдка дрэвастоі маюць складаны састаў, уключаюць бярозу, хвою, вольху чорную і інш. Падпарадкаванае становішча займаюць лугі з дзярнова-падзолістымі глебамі. На Куршскай касе пальве маюць галоўным чынам выцягнутую форму і займаюць вялікія плошчы. Уздоўж берагоў Куршскага заліва месцамі адзначаюцца ў відзе фрагментаў вузкія палосы прызаліўнай пальве.
На ўзмор’і пераважаюць заходнія вятры, пад уплывам якіх дрэвы растуць з нахілам на ўсход. Клімат вільготны, узімку тэмпература часта бывае дадатнай, снегавое покрыва трымаецца непрацяглы час. Куршскі заліў, аднак, зімою замярзае (ледастаў доўжыцца каля 80 сутак).
Тэрыторыя бяссцёкавая. Большая частка парослая лесам з хвоі, чорнай вольхі, з дамешкамі дуба, ліпы, вяза. Сустракаецца лось, дзік, казуля, заяц.
Ахова прыроды
Куршская каса ўваходзіць у Спіс помнікаў UNESCO. Тут створаны нацыянальны парк.
Гл. таксама
- Курсеніекі
Спасылкі
![]() | Куршская каса на Вікісховішчы |
---|
![]() | Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 994 рус. • англ. • фр. |
- Апавяданне пра вандраванне на Куршскую касу, фатаграфіі Архівавана 5 кастрычніка 2011.
- Афіцыйны сайт Нацыянальнага парку «Куршская каса» . Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 22 чэрвеня 2009.
- Фотагалерэя Куршская каса Архівавана 20 лістапада 2011.
- Фота Куршскай касы. Музеі Куршскай касы і Дрэва.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kurshskaya kasa lit Kursiu nerija rusk Kurshskaya kosa polsk Mierzeja Kuronska nyam Kurische Nehrung pyaschanaya kasa yakaya razmeshchana na yzbyarezhzhy Baltyjskaga mora Kurshskaya kasa Curonian Spit Susvetnaya spadchyna YuNESKAKraina Rasiya LitvaTyp KulturnyKryteryi vSpasylka 994Regiyon EyropaKaardynatyGistoryya yklyuchennyaUklyuchenne 2000 24 ya sesiya Mizhnarodnaya kanvencyya YuNESKA Nazva y aficyjnym angl spise Regiyon pa klasifikacyi YuNESKA Dayzhynya 98 kilametray shyrynya vagaecca ad 400 metray u rayone pasyolka Lyasnoe da 3 8 kilametray u rayone mysa Bulvikina paynochnee Nidy Kasa cyagnecca ad gorada Zelenagradska y Kaliningradskaj voblasci da litoyskaj Klajpedy PryrodaTut u blizkim susedstve znahodzyacca velmi roznyya landshafty pyaschana pustynny hvayovyya lyasy beraznyaki zahadu Rasii z getaj prychyny kasa nagadvae muzej pryrodnyh zon Uzdoyzh marskih beragoy za palasoyu plyazhay cyagnucca pyaschanyya grady avandzyun zamacavanyya psamafitnaj raslinnascyu sa shmatlikimi achagami deflyacyi i abrazii Asnoynyya dzyunavyya masivy razmeshchany yzdoyzh beragoy i yklyuchayuc pryrodnyya kompleksy shto znahodzyacca na roznaj stadyi stabilizacyi pyaschanaga substrata Tamu yany yyaylyayuc saboyu spaluchenni nezamacavanyh i zamacavanyh dzyunavyh grad Sustrakayucca dzyunavyya grady z nesfarmiravanymi glebami i peravazhna bez raslinnaga pokryva a mescami z razredzhanymi raslinnymi grupoykami Dzyuny mayuc peravazhna vyshynyu da 30 40 m a mescami dasyagayuc navat 70 m U mezhah stabilizavanyh dzyunnyh grad na padzolistyh i dzyarnova padzolistyh glebah razvity peravazhna hvayovyya lyasy Syaredzinnuyu chastku kasy zajmayuc nizinnyya deflyacyjna akumulyacyjnyya rayniny palve Najbolsh padvyshanyya ychastki palve zajmayuc peravazhna roznatrayna imshysta zlakavyya hvojniki na dzyarnova padzolistyh glebah Panizhanyya ychastki adroznivayucca paysyudna razvitymi y glebah gleevymi pracesami z za chago spektr glebay dosyc shyroki ad dzyarnova padzolistaga balotnaga sheragu da peragnojna padzolistyh i tarfyana padzolistyh glebay U razmerkavanni raslinnasci naziraecca prastoravaya mazaika Raslinnyya cenozy pradstayleny byareznikami traynymi i chornaleshnikami vilgotnatraynymi U karanyovaj chastcy Kurshskaj kasy shyrokiya ychastki zanyaty elnikami vilgotnatraynymi Nyaredka drevastoi mayuc skladany sastay uklyuchayuc byarozu hvoyu volhu chornuyu i insh Padparadkavanae stanovishcha zajmayuc lugi z dzyarnova padzolistymi glebami Na Kurshskaj kase palve mayuc galoynym chynam vycyagnutuyu formu i zajmayuc vyalikiya ploshchy Uzdoyzh beragoy Kurshskaga zaliva mescami adznachayucca y vidze fragmentay vuzkiya palosy pryzaliynaj palve Na yzmor i peravazhayuc zahodniya vyatry pad uplyvam yakih drevy rastuc z nahilam na yshod Klimat vilgotny uzimku temperatura chasta byvae dadatnaj snegavoe pokryva trymaecca nepracyagly chas Kurshski zaliy adnak zimoyu zamyarzae ledastay doyzhycca kalya 80 sutak Terytoryya byasscyokavaya Bolshaya chastka paroslaya lesam z hvoi chornaj volhi z dameshkami duba lipy vyaza Sustrakaecca los dzik kazulya zayac Ahova pryrodyKurshskaya kasa yvahodzic u Spis pomnikay UNESCO Tut stvorany nacyyanalny park Gl taksamaKursenieki rusk SpasylkiKurshskaya kasa na VikishovishchySusvetnaya spadchyna YuNESKA ab ekt 994 rus angl fr Apavyadanne pra vandravanne na Kurshskuyu kasu fatagrafii Arhivavana 5 kastrychnika 2011 Aficyjny sajt Nacyyanalnaga parku Kurshskaya kasa nyavyzn Arhivavana z pershakrynicy 21 zhniynya 2011 Praverana 22 chervenya 2009 Fotagalereya Kurshskaya kasa Arhivavana 20 listapada 2011 Fota Kurshskaj kasy Muzei Kurshskaj kasy i Dreva