Кіргі́зы (кірг.: кыргыздар) — народ, асноўнае насельніцтва Кыргызстана. Кампактна жывуць у Таджыкістане, Узбекістане, крайнім паўночным усходзе Афганістана і на захадзе Кітая. У выніку міграцыйных працэсаў склалася значная абшчына кіргізаў у Расіі, значна меншыя па колькасці — у Турцыі, Туркменістане, Украіне і іншых краінах. Агульная колькасць (2013 г.) — 4 527 тыс.
(кыргыздар) | |
![]() | |
Сям'я кіргізаў з поўдня Кыргызстана | |
Агульная колькасць | 4 527 тыс. |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]()
|
Мова | кіргізская |
Рэлігія | іслам |
Блізкія этнічныя групы | шорцы, хакасы, тувінцы, алтайцы |
Паходжанне і гісторыя
У другой палове 3 тысячагоддзя да н. э. — першай палове 1 тысячагоддзя н. э. аснову насельніцтва заходняй часткі Цянь-Шань складалі прадстаўнікі індаіранскіх народаў, што пацвярджаецца шматлікімі археалагічнымі знаходкамі, а таксама сучаснымі генетычнымі даследаваннямі, якія выявілі, што 63 % кіргізаў маюць ДНК-спадчыну, характэрную для ўсходніх індаеўрапейскіх народаў. З другой паловы 1 тысячагоддзя да н. э. з усходу на тэрыторыю Кыргызстана мігрыравалі цюркскія плямёны цюркітаў, вусуняў, карлукаў і інш.
Назва кіргізаў паходзіць з цюркскіх моў, і, як мяркуецца, утворана ад кораня кырк («сорак») або кырг («светлы», «паўднёвы») і канчатка -ыз, які можа значыць прыналежнасць да цюркаў-агузаў. Упершыню кіргізы ўзгадваліся кітайскім гісторыкам Сымам Цянем (каля 145 г. да н. э. — 90 г. да н. э.) як племя ва Усходняй Манголіі, падначаленае гунамі. У другой палове 1 тысячагоддзя да н. э. енісейскія кіргізы стварылі на поўдні Сібіры магутную дзяржаву, якая ў 840 г. знішчыла дзяржаву старажытных уйгураў, і падчас паходу супраць іх дасягнулі Цэнтральнай Азіі.
Да нашага часу створана некалькі навуковых гіпотэз аб паходжанні цянь-шаньскіх кіргізаў:
- Кіргізы з’яўляюцца прамымі нашчадкамі енісейскіх кіргізаў, частка якіх была адсунута на паўднёвы захад з Сібіры падчас мангольскага заваявання (XIII ст.) або ў пазнейшы час — джунгарамі.
- Кіргізы сфарміраваліся на аснове сярэднявечнага цюркскага насельніцтва і перанялі назву енісейскіх кіргізаў, якія з’явіліся тут у IX ст.
- Продкамі кіргізаў з’яўляюцца старажытныя насельнікі Цянь-Шань, а таксама нашчадкі енісейскіх кіргізаў, якія ў XIII — XV стст. займалі землі ўсходняй часткі Цянь-Шань і ў далейшым прасунуліся на захад.
- Кіргізы сфарміраваліся на ўсходзе Цянь-Шань пасля мангольскага заваявання на аснове цюркскай кіпчакскай супольнасці, а ў XVI ст. прасунуліся на захад, дзе асімілявалі мясцовых жыхароў.
Згодна вусным паданням і назвам некаторых кыргызскіх плямёнаў, іх продкамі былі кіпчакі, калмыкі або джунгары (калмак), казахі (чала-казак), манголы і інш.
У пісьмовых крыніцах кіргізы на тэрыторыі Кыргызстана фіксуюцца не раней за XVI ст. У 1685 г. яны былі заваяваны джунгарамі. Пасля разгрому джунгарскай дзяржавы ў сярэдзіне XVIII ст. маньчжурамі паўночная частка кіргізскіх плямёнаў трапіла пад уплыў імперыі Цын, а паўднёвая — у склад Какандскага ханства. Да 1831 г. какандскія ханы падпарадкавалі паўночных кіргізаў.
У 1855—1876 гг. Какандскае ханства было далучана да Расійскай імперыі. Захопу расійскімі войскамі Чуйскай даліны садзейнічала моцнае паўстанне мясцовых кіргізаў супраць какандцаў. З пачатку XX ст. адбывалася перасяленне рускага цывільнага насельніцтва (пераважна рабочых) на тэрыторыю Кыргызстана. Расійскія імперскія ўлады ўжывалі назву «кіргізы» не толькі ў дачыненні да саміх кіргізаў, але і іх суседзяў-казахаў (руск.: киргиз-кайсаки), што часам выклікала пэўную блытаніну. У 1916 г. адбылося паўстанне кіргізаў супраць расійскай адміністрацыі. Яно было жорстка задушана. Частка насельніцтва была вымушана мігрыраваць ў суседнія раёны Кітая.
У 1918—1924 гг. тэрыторыя былой Расійскай імперыі, населеная кіргізамі, уваходзіла ў склад . У 1924 г. была створана Кіргізская аўтаномная вобласць у складзе РСФСР. У 1926 г. яна была пераўтворана ў Кіргізскую АССР у складзе РСФСР. У 1936 г. была абвешчана Кіргізская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка ў складзе СССР. 31 жніўня 1991 г. была абвешчана незалежная Кыргызская Рэспубліка.
Традыцыйная культура

Гаспадарка
Асноўным заняткам кіргізаў доўгі час заставалася качавая жывёлагадоўля. Трымалі пераважна коней, курдзючных авечак, нізкарослых кароў, двухгорбых вярблюдаў, на Паміры — якаў. Кожнае племя і род качавалі на вызначанай для іх тэрыторыі ў вертыкальным кірунку з нізкіх горных далін да высакагорных альпійскіх паш жайлоа і зваротна. Зімовыя пашы падзяляліся на набліжаныя для жытла кыгітоа і аддаленыя атор. На апошніх пасвілі большую частку жывёлы. На кыгітоа трымалі толькі кароў і неабходных коней. Багатыя наймалі ў зімовы перыяд пастухоў звонку. Астатнія сямейныя гаспадаркі былі вымушаны аб’ядноўваць свае намаганні. Авечак і кароў трымалі на паўднёвых схілах гор, не замеценых снегам, а коней, якія ўмелі здабываць траву з-пад гурбаў, — на паўночных. На пашу жывёлу пускалі па парадку. Першымі ішлі коні, потым каровы і толькі за імі — авечкі. Увесну статкі пераганялі ў нізкія месцы, улетку — да жайлоа, увосень — на асобныя восеньскія пашы. Даўжыня качавых шляхоў у розных раёнах была неаднолькавая, яна вагалася ад некалькіх дзясяткаў да 100—120 км, а месцамі дасягала 150—200 км. З XIX ст. класічная качавая гаспадарка пачала змяняцца адгоннай. У нашы дні адгонам жывёлы ў Кыргызстане займаецца да 700 тысяч чалавек.
Земляробства вядома ў кіргізаў з XVII — XVIII стст. У асноўным засявалі збожжавыя культуры, за якімі назіралі на працягу цёплых сезонаў. На поўдні вырошчвалі рыс, бавоўнік, гародніну і г. д. Каля Ферганскай даліны меліся даволі складаныя ірыгацыйныя збудаванні. Доўгі час земляробства захоўвала дапаможны характар. Пасля далучэння земляў кіргізаў да Расіі царскі ўрад садзейнічаў пашырэнню аселасці, але імкнуўся захаваць састарэлыя формы землекарыстання. У пачатку XX ст. у раёне Бішкека жыло ўсяго 15,1 % аселых. Аднак у савецкі час земляробства стала адыгрываць вызначальную ролю ў развіцці сельскай гаспадаркі. З’явіліся пчалярства, птушкагадоўля, вырошчванне садавіны, шаўкаводства.
Багатая прырода дазваляла кіргізам займацца паляваннем. У кіргізскім народным каляндары пяць месяцаў носяць назовы прамысловых жывёл. Палявалі з лоўчымі птушкамі і са стрэльбамі, ставілі жалезныя капканы і пасткі. На горных бараноў і казлоў арганізоўвалі калектыўныя аблавы. З дапамогай навучаных беркутаў і сабак здабывалі лісіц, ваўкоў, казуль. Рыбалоўства ўзнікла позна пад уздзеяннем рускіх перасяленцаў. У нашы дні лоў рыбы мае вялікае значэнне для жыхароў возера Ісык-Куль.
Традыцыйныя рамёствы звязаны ў першую чаргу з забеспячэннем гаспадаркі і прадстаўлены апрацоўкай воўны, драўніны, металаў, шыццём вопраткі і г. д.
Жытло
Асноўным тыпам паселішча кіргізаў доўгі час быў аіл, качавы стан, які складалася з пераносных юрт уй. Кіргізскія аілы былі вялікамі, да 200 жытлаў. Чальцамі кожнага качавога паселішча звычайна былі сваякі па мужчынскай лініі. Жывёла і юрты належалі асобным сем’ям, але землі, на якіх пасвілі статкі і спыняліся качэўнікі, лічыліся абшчыннымі. Юрты заставаліся асноўным жытлом нават аселых кіргізаў амаль да сярэдзіны XX ст. Іх можна бачыць паабапал дарог у Кыргызстане і ў нашы дні.
Юрта складаецца з драўляных рашэцістых сцен керэге, якія ставяцца па колу, на яго ў форме купала ставяцца драўляныя жэрдкі уук, умацаваныя зверху вобадам тундук з мацаваннямі чэгір. Вобад падпіраюць тычкамі бакан. На спецыяльную ўваходную раму вешаюць двухстворкавыя дзверы або цыноўку. Сцены накрываюцца лямцам ора кіііз і цыноўкамі, потым сцягваліся вяроўкамі чалма бао і кырчао.
Іншымі распаўсюджанымі тыпамі жытла былі буданы, малыя юрты алачык або кош, падстрэшкі, крытыя загоны, з канца XIX ст. — цагляныя будынкі на фундаменце і г. д.
Народная вопратка
Кіргізскія народныя строі захоўваюць прыстасаванасць да качавога ладу жыцця і верхавой язды. Яны доўгія, шырокія, з запашнымі крысамі, абцягнутыя на стане тканым поясам або скураным рамянём. Раней вопратку шылі з тонкага лямцу, ваўняных тканін. Традыцыйная жаночая вопратка — сукенкі кайнок, распашная спадніца белдэмчы, галаўны ўбор элечэк, капялюшыкі шакуло і кеп такыя, мяккія скураныя боты з лёгкай падэшвай ічыг або маас. Мужчынскае традыцыйнае адзенне ўключае штаны са скуры або замшы чалбар, кандагай, жаргак шым, лямцавы халат кементай, футра ічык, галаўны ўбор цебецей, калпак, малакай, паўботы чакой і чарык, пайчэк з недубленай скуры.
Кухня
Для харчавання кіргізаў-качэўнікаў былі характэрны малочныя і мясныя стравы. Мяса звычайна варылі без спецый. Конскае мяса і ў нашы дні выкарыстоўваецца пераважна як рытуальная ежа, з яго робяць каўбасу з тлушчам чучук. Старадаўняй стравай лічыцца бешбармак — вараная бараніна з булёнам і лапшой. Малако кіпяцілі або кіслілі, дадавалі да іншай ежы, рабілі сухі тварог. З прадуктаў расліннага паходжання пераважалі проса, ячмень, пшаніца. Проса, якое вырошчвалі здаўна, ішло на прыгатаванне кашы, заціркі, здробненай масы талкан. З мукі гатавалі смажаныя кавалкі цеста баарсок.
З другой паловы XIX ст. у кіргізскай кухні з’явіліся стравы, запазычаныя ў суседніх народаў: плоў, лагман, суп шарпо, пельмені манты, шашлык, розныя салаты і г. д. Развіццё земляробства і пчалярства садзейнічала абагачэнню кулінарных традыцый стравамі з садавіны і гародніны, бульбы, яек, мёду, птушынага мяса, у меншай ступені — рыбы. На поўдні Кыргызстана асаблівай папулярнасцю карыстаюцца гарбузы. У нашы дні выкарыстоўваюцца разнастайныя метады прыгатавання. Нягледзячы на значныя змены, у наш час захоўваецца звычай есці сытныя мясныя стравы ўвечары.
Найбольш папулярны напой — чай, які п’юць некалькі разоў на дзень з закускамі, малаком і вяршкамі. З проса робяць напой базо, з малака — кымыз, са спецыямі — бал. З алкагольных напояў найчасцей ужываецца гарэлка.
Сацыяльная арганізацыя
Да XIX ст. у кіргізаў склалася вельмі складаная сацыяльная і племянная арганізацыя. Яны падзяляліся на тры значныя групы племянных аб’яднанняў атуз уул, канурат і ічкілік, якія адрознівалі сябе па паходжанню. Знутры іх вылучаліся галіны плямёнаў і асобныя плямёны. Апошнія падзяляліся на роды. Кожнае аб’яднанне, галіна племені і род мелі свой сацыяльны статус, часцяком адрозніваліся месцам пражывання або заняткамі. У наш час гэты падзел мала ўздзейничае на штодзённае жыццё, аднак працягвае аказваць істотны ўплыў на палітычны і эканамічны лад.
Асноўнай малой сацыяльнай адзінкай была малая нуклеарная сям'я з бацькі, маці, дзяцей, часам старых бацькоў. У багатых сем’ях практыкавалася палігінія. Існавалі розныя формы сватаўства і шлюбнай дамовы, у тым ліку дамова аб шлюбе нованароджаных, выдача ўдавы замуж за малодшага брата яе памерлага мужа і жаніцьба ўдаўца на малодшай сястры памерлай жонкі, абмен сёстрамі або сваячніцамі без выплаты, але найчасцей шлюбу папярэднічала дамова, згодна з якой бацькі нявесты атрымоўвалі ад жаніха выкуп. Перавагай карысталіся шлюбы з сваякамі па лініі маці, у тым ліку шлюбы дзяцей сясцёр і нават шлюбы з сястрой маці. Брат жанчыны адыгрываў значную ролю ў выхаванні дзяцей. Нявеста прыходзіла ў сям’ю мужа з пасагам. Главой кіргізскай сям’і лічыцца бацька. Маёмасць у мінулым перадавалася толькі па мужчынскай лініі. У наш час закон гарантуе роўныя правы спадкаемцаў, незалежна ад полу.
Вялікую сацыяльную важнасць у асяроддзі качэўнікаў мелі пэўныя звычаі — гасціннасці, падарункаў і ўзаемадапамогі. Госця гаспадар заўсёды сустракаў каля юрты, прапаноўвалі найлепшую ежу і начлег. Слава пра гасціннасць гаспадара падвышала яго статус у вачах іншых. Звычай падарункаў белек злучаў розныя катэгорыі насельніцтва. Даравалі жывёлу, паляўнічых птушак, конскую збрую, музычныя інструменты, ювелірныя вырабы і іншыя каштоўнасці. Абавязковую ўзаемадапамогу аказвалі ў першую чаргу бліжэйшыя сваякі і чальцы рода.
Фальклор
Кіргізская вусная народная творчасць уключае вялікую колькасць міфаў, легенд, казак, самы аб’ёмны ў свеце эпас «Манас», некаторыя малыя эпічныя творы. Вылучаецца прафесія казачнікаў-манасчы. Акрамя таго, у мінулым было папулярна мастацтва народных паэтаў акынаў, якія падзяляліся на імправізатараў і пісьменнікаў. Яны складалі працяжныя песні. Народная музыка мае дыятанічную аснову. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — варган камуз, флейта чаор, смычковы інструмент кыяк і г. д.
Мова
Кіргізская мова адносіцца да кыпчакскай групы цюркскіх моў, з’яўляецца дзяржаўнай у Кыргызстане. Падзяляецца на шэраг мясцовых дыялектаў. Да 1928 г. у Кыргызстане, а ў Кітаі і ў нашы дні — пісьмовасць на аснове арабскай графікі. У 1928—1940 гг. у Кыргызстане выкарыстоўвалася лацінка. Сучасная літаратурная мова на аснове кірыліцы.
Рэлігія
У сучасных кіргізаў захаваліся толькі некаторыя звычаі і вераванні, звязаныя з іх старажытнай рэлігіяй — шаманізмам, у форме шанавання гор, рэк, астранамічных аб’ектаў, вера ў магію і духаў.
Іслам на тэрыторыі сучаснага Кыргызстана вядомы з VIII — X стст. Адным з першых распаўсюджвальнікаў ісламу непасрэдна сярод саміх кіргізаў быў суфій Хаджы Ісхак (XVI ст.). У XVII — XVIII стст. пад ціскам джунгараў частка кіргізаў перасялілася ў Ферганскую даліну, дзе сталыя кантакты з мясцовымі мусульманамі садзейнічалі ўкараненню новай веры. Барацьба супраць джунгараў таксама праходзіла як змаганне з «нявернымі». Аднак мусульманскія аўтары з іншых краін доўгі час сумняваліся ў шчырым спавяданні ісламу большасцю кіргізаў. Умацаванне мусульманскіх традыцый адбылося толькі ў перыяд панавання Какандскага ханства.
Большасць сучасных вернікаў-кіргізаў з’яўляюцца мусульманамі-сунітамі. Хаця дзяржава захоўвае нейтралітэт у дачыненні да рэлігіі, пасля 1991 г. адбылося імклівае адраджэнне суніцкай абшчыны. Канстытуцыя Кыргызстана 1993 г. прызнае мусульманскую спадчыну народа.
Памірскія кіргізы
Памірскія кіргізы — група кіргізаў з аддзялення ічкілік, якія насяляюць адносна ізаляваныя высакагорныя землі Усходняга Паміра з XVI — XVIII стст.Генетычна яны бліжэй да сібірскіх продкаў, чым цянь-шаньскія кіргізы. У 1892 г. колькасць кіргізаў на Паміры, які трапіў у склад Расійскай імперыі, — 10 тысяч чал. Усталяванне савецкай улады на Паміры ў 1920-ыя гг. вымусіла частку качэўнікаў перасяліцца на поўдзень, на тэрыторыю суседняга Афганістана. У 2010 г. у Таджыкістане жыло ўсяго 60 715 кіргізаў. Аднак большасць іх прадстаўляюць кіргізы поўначы гэтай краіны. У Афганістане ў наш час жыве каля 1100 кіргізаў.
У адрозненне ад народаў Заходняга Паміра, кіргізы займаюцца выключна жывёлагадоўляй, трымаюць якаў, авечак, радзей коней, вярблюдаў і аслоў. Важную ролю адыгрывае паляванне. Мясцовы лад жыцця, прыстасаваны да суровых умоў пустынных горных далін, найлепей захаваўся сярод памірскіх кіргізаў Афганістана. У зімовы сезон яны будуюць зямлянкі з тоўстымі сценамі ў цёплай паўднёвай частцы даліны, улетку перамяшчаюцца разам з жывёлай на поўнач, дзе жывуць у часовых юртах. Вядуць менавы гандаль з суседзямі з Афганістана, Пакістана і Таджыкістана. Адзінкай абмену звычайна з’яўляецца авечка. У другой палове XX ст. для памірскіх кіргізаў Афганістана важным з’яўляўся гандаль з савецкімі і расійскімі памежнікамі. У мясцовай кухні адсутнічаюць многія стравы, характэрныя для Кыргызстана. Звычайнай ежай лічацца вараны рыс, прэсны жытні хлеб, вяршкі, цвёрды сыр курут, зрэдку мяса. У таджыкскім Паміры распаўсюджаны сталыя паселішчы з дамамі, якія будуюць з і гліны, дахі з-за малой колькасці ападкаў робяць плоскімі. Жывёлагадоўля мае сезонны адгонны характар, пастухі жывуць як у юртах, так і часовых хацінах з каменю.
Кіргізы ў Беларусі
У 2009 г. у Беларусі жыло 95 кіргізаў. 33 з іх лічылі сваёй роднай мовай кіргізскую, 7 — беларускую. Найбольш вядомым кіргізам-жыхаром Беларусі з’яўляецца Курманбек Бакіеў, зрынуты прэзідэнт Кыргызстана, які атрымаў у 2010 г. у Беларусі прытулак і грамадзянства.
Славутыя кіргізы
- Аскар Акаеў — вучоны і палітычны дзеяч, першы прэзідэнт Кыргызстана.
- Роза Атунбаева — кіргізскі палітык і дыпламат, прэзідэнт Кыргызстана.
- Чынгіз Айтматаў — кіргізскі пісьменнік.
Зноскі
- Kyrgyz
- History of Kyrgyzstan Архівавана 6 снежня 2014.
- Этноним «кыргыз» и этнические корни кыргызов(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 верасня 2017. Праверана 25 верасня 2013.
- Енисейские кыргызы. Кыргызский каганат
- Т. Акеров: Енисейские кыргызы и Великий Кыргызский каганат (VIII—X века) Архівавана 2 ліпеня 2012.
- Рустам Абдуманапов, ИСТОРИОГРАФИЧЕСКИЙ ОБЗОР ПРОБЛЕМЫ ПРОИСХОЖДЕНИЯ КИРГИЗОВ Архівавана 21 снежня 2014.
- А.Гончаров: От рода к этносу? Кто такие киргизы Архівавана 19 мая 2015.
- Завершение процесса формирования киргизской народности
- Как казахи стали киргизами. К истории одной терминологической путаницы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2020. Праверана 25 верасня 2013.
- Сельское хозяйство киргизов в прошлом Архівавана 13 сакавіка 2014.
- Симаков Г. Н., Опыт типологизации скотоводческого хозяйства у киргизов Архівавана 8 лютага 2022.
- Карта мира. Неисправимые кочевники. Путешествие в Кыргызстан
- С. М. Абрамзон Киргизы и их этногенетические и историко-культурные связи(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2022. Праверана 8 лютага 2022.
- А. Болпонова, Процесс оседания кыргызов в конце XIX — начале ХХ вв.(недаступная спасылка)
- Смешанное хозяйство Архівавана 4 сакавіка 2016.
- Охота Кыргызов. Домашние промыслы и ремесла. Охота, рыболовство, шелководство
- АЛЫМБАЕВА Б., Юрта киргизов в прошлом и настоящем
- Кыргызская национальная одежда
- Современная киргизская кухня. / Сост. С. Ш. Ибрагимова. — Ф., 1991. С. 3—5
- kulinar.np.by Архівавана 6 кастрычніка 2013.
- ethnomuseum.ru Архівавана 14 жніўня 2007.
- М.Оленев: Роды и кланы Средней Азии Архівавана 12 снежня 2013.
- Д.Орлов: Широкие крылья киргизского народа и Проклятие Коканда(недаступная спасылка)
- Сыргак Аттокуров, Кыпчаки, ичкилики, саяки, сарбагыши. Кыргызстану не выбраться из трясины феодализма и племенных отношений Архівавана 6 жніўня 2016.
- Семья и брак киргизов Архівавана 5 сакавіка 2016.
- Обычаи и обряды(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 верасня 2014. Праверана 25 верасня 2013.
- Акынская поэзия
- Самарын В. І., ДА ПЫТАННЯ АБ ЗАБЕСПЯЧЭННІ РОЎНАСЦІ ДЗЯРЖАЎНЫХ МОЎ У РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2021. Праверана 25 верасня 2013.
- Казахи и другие народности тюркской языковой группы
- М. Н. Абу Хасан, НАЧАЛО РАСПРОСТРАНЕНИЯ ИСЛАМА НА ТЕРРИТОРИИ КЫРГЫЗСТАНА (середина VIII—X вв.) Архівавана 5 лютага 2011.
- Исторические предпосылки развития ислама среди кыргызов
- ВЕРОВАНИЯ, ТРАДИЦИИ, ОБЫЧАИ
- ARNE C. SEIFERT, ESEN USUBALIEV, Kyrgyzstan: Relations Between the State and the Muslim Community
- Islam in Kyrgyzstan
- История, быт и нынешнее положение памирских кыргызов в Афганистане (Фото)
- О. А. Балаганская. Полиморфизм Y-хромосомы у тюркоязычного населения Алтая, Саян, Тянь-шаня и Памира в контексте взаимодействия генофондов западной и восточной Евразии
- Памирские киргизы
- Ҳайати миллӣ, донистани забонҳо ва шаҳрвандии аҳолии Ҷумҳурии Тоҷикистон. Ҷилди III. — Агентии омори назди Президенти Ҷумҳурии Тоҷикистон, 2012. Архівавана 14 кастрычніка 2013. — С. 7
- Kyrgyz of Afghanistan
- ОСЕВШИЕ НА КРЫШЕ МИРА
- Абрамов Виктор Николаевич, Достояние истории
- ПАМИРСКИЕ КИРГИЗЫ АФГАНИСТАНА
- ОЗЕРО И ПОСЕЛОК КАРАКУЛЬ (ВОСТОЧНЫЙ ПАМИР)
- belstat.gov.by
- Курманбек Бакіеў у Беларусі: па слядах хана Тахтамыша
![]() | Кіргізы на Вікісховішчы |
---|
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Kirgi zy kirg kyrgyzdar narod asnoynae naselnictva Kyrgyzstana Kampaktna zhyvuc u Tadzhykistane Uzbekistane krajnim paynochnym ushodze Afganistana i na zahadze Kitaya U vyniku migracyjnyh pracesay sklalasya znachnaya abshchyna kirgizay u Rasii znachna menshyya pa kolkasci u Turcyi Turkmenistane Ukraine i inshyh krainah Agulnaya kolkasc 2013 g 4 527 tys Kirgizy kyrgyzdar Syam ya kirgizay z poydnya KyrgyzstanaAgulnaya kolkasc 4 527 tys Regiyony prazhyvannya Kyrgyzstan 3 854 tys Kitaj 226 tys Uzbekistan 250 tys Tadzhykistan 61 tys Afganistan 1100 Rasiya 105 tys Belarus 95Mova kirgizskayaReligiya islamBlizkiya etnichnyya grupy shorcy hakasy tuvincy altajcyPahodzhanne i gistoryyaU drugoj palove 3 tysyachagoddzya da n e pershaj palove 1 tysyachagoddzya n e asnovu naselnictva zahodnyaj chastki Cyan Shan skladali pradstayniki indairanskih naroday shto pacvyardzhaecca shmatlikimi arhealagichnymi znahodkami a taksama suchasnymi genetychnymi dasledavannyami yakiya vyyavili shto 63 kirgizay mayuc DNK spadchynu harakternuyu dlya yshodnih indaeyrapejskih naroday Z drugoj palovy 1 tysyachagoddzya da n e z ushodu na terytoryyu Kyrgyzstana migryravali cyurkskiya plyamyony cyurkitay vusunyay karlukay i insh Nazva kirgizay pahodzic z cyurkskih moy i yak myarkuecca utvorana ad koranya kyrk sorak abo kyrg svetly paydnyovy i kanchatka yz yaki mozha znachyc prynalezhnasc da cyurkay aguzay Upershynyu kirgizy yzgadvalisya kitajskim gistorykam Symam Cyanem kalya 145 g da n e 90 g da n e yak plemya va Ushodnyaj Mangolii padnachalenae gunami U drugoj palove 1 tysyachagoddzya da n e enisejskiya kirgizy stvaryli na poydni Sibiry magutnuyu dzyarzhavu yakaya y 840 g znishchyla dzyarzhavu starazhytnyh ujguray i padchas pahodu suprac ih dasyagnuli Centralnaj Azii Da nashaga chasu stvorana nekalki navukovyh gipotez ab pahodzhanni cyan shanskih kirgizay Kirgizy z yaylyayucca pramymi nashchadkami enisejskih kirgizay chastka yakih byla adsunuta na paydnyovy zahad z Sibiry padchas mangolskaga zavayavannya XIII st abo y paznejshy chas dzhungarami Kirgizy sfarmiravalisya na asnove syarednyavechnaga cyurkskaga naselnictva i peranyali nazvu enisejskih kirgizay yakiya z yavilisya tut u IX st Prodkami kirgizay z yaylyayucca starazhytnyya naselniki Cyan Shan a taksama nashchadki enisejskih kirgizay yakiya y XIII XV stst zajmali zemli yshodnyaj chastki Cyan Shan i y dalejshym prasunulisya na zahad Kirgizy sfarmiravalisya na yshodze Cyan Shan paslya mangolskaga zavayavannya na asnove cyurkskaj kipchakskaj supolnasci a y XVI st prasunulisya na zahad dze asimilyavali myascovyh zhyharoy Zgodna vusnym padannyam i nazvam nekatoryh kyrgyzskih plyamyonay ih prodkami byli kipchaki kalmyki abo dzhungary kalmak kazahi chala kazak mangoly i insh U pismovyh krynicah kirgizy na terytoryi Kyrgyzstana fiksuyucca ne ranej za XVI st U 1685 g yany byli zavayavany dzhungarami Paslya razgromu dzhungarskaj dzyarzhavy y syaredzine XVIII st manchzhurami paynochnaya chastka kirgizskih plyamyonay trapila pad uplyy imperyi Cyn a paydnyovaya u sklad Kakandskaga hanstva Da 1831 g kakandskiya hany padparadkavali paynochnyh kirgizay U 1855 1876 gg Kakandskae hanstva bylo daluchana da Rasijskaj imperyi Zahopu rasijskimi vojskami Chujskaj daliny sadzejnichala mocnae paystanne myascovyh kirgizay suprac kakandcay Z pachatku XX st adbyvalasya perasyalenne ruskaga cyvilnaga naselnictva peravazhna rabochyh na terytoryyu Kyrgyzstana Rasijskiya imperskiya ylady yzhyvali nazvu kirgizy ne tolki y dachynenni da samih kirgizay ale i ih susedzyay kazahay rusk kirgiz kajsaki shto chasam vyklikala peynuyu blytaninu U 1916 g adbylosya paystanne kirgizay suprac rasijskaj administracyi Yano bylo zhorstka zadushana Chastka naselnictva byla vymushana migryravac y susedniya rayony Kitaya U 1918 1924 gg terytoryya byloj Rasijskaj imperyi naselenaya kirgizami uvahodzila y sklad U 1924 g byla stvorana Kirgizskaya aytanomnaya voblasc u skladze RSFSR U 1926 g yana byla peraytvorana y Kirgizskuyu ASSR u skladze RSFSR U 1936 g byla abveshchana Kirgizskaya Saveckaya Sacyyalistychnaya Respublika y skladze SSSR 31 zhniynya 1991 g byla abveshchana nezalezhnaya Kyrgyzskaya Respublika Tradycyjnaya kulturaKirgiz kalya yurtyGaspadarka Asnoynym zanyatkam kirgizay doygi chas zastavalasya kachavaya zhyvyolagadoylya Trymali peravazhna konej kurdzyuchnyh avechak nizkaroslyh karoy dvuhgorbyh vyarblyuday na Pamiry yakay Kozhnae plemya i rod kachavali na vyznachanaj dlya ih terytoryi y vertykalnym kirunku z nizkih gornyh dalin da vysakagornyh alpijskih pash zhajloa i zvarotna Zimovyya pashy padzyalyalisya na nablizhanyya dlya zhytla kygitoa i addalenyya ator Na aposhnih pasvili bolshuyu chastku zhyvyoly Na kygitoa trymali tolki karoy i neabhodnyh konej Bagatyya najmali y zimovy peryyad pastuhoy zvonku Astatniya syamejnyya gaspadarki byli vymushany ab yadnoyvac svae namaganni Avechak i karoy trymali na paydnyovyh shilah gor ne zamecenyh snegam a konej yakiya ymeli zdabyvac travu z pad gurbay na paynochnyh Na pashu zhyvyolu puskali pa paradku Pershymi ishli koni potym karovy i tolki za imi avechki Uvesnu statki peraganyali y nizkiya mescy uletku da zhajloa uvosen na asobnyya vosenskiya pashy Dayzhynya kachavyh shlyahoy u roznyh rayonah byla neadnolkavaya yana vagalasya ad nekalkih dzyasyatkay da 100 120 km a mescami dasyagala 150 200 km Z XIX st klasichnaya kachavaya gaspadarka pachala zmyanyacca adgonnaj U nashy dni adgonam zhyvyoly y Kyrgyzstane zajmaecca da 700 tysyach chalavek Zemlyarobstva vyadoma y kirgizay z XVII XVIII stst U asnoynym zasyavali zbozhzhavyya kultury za yakimi nazirali na pracyagu cyoplyh sezonay Na poydni vyroshchvali rys bavoynik garodninu i g d Kalya Ferganskaj daliny melisya davoli skladanyya irygacyjnyya zbudavanni Doygi chas zemlyarobstva zahoyvala dapamozhny haraktar Paslya daluchennya zemlyay kirgizay da Rasii carski yrad sadzejnichay pashyrennyu aselasci ale imknuysya zahavac sastarelyya formy zemlekarystannya U pachatku XX st u rayone Bishkeka zhylo ysyago 15 1 aselyh Adnak u savecki chas zemlyarobstva stala adygryvac vyznachalnuyu rolyu y razvicci selskaj gaspadarki Z yavilisya pchalyarstva ptushkagadoylya vyroshchvanne sadaviny shaykavodstva Bagataya pryroda dazvalyala kirgizam zajmacca palyavannem U kirgizskim narodnym kalyandary pyac mesyacay nosyac nazovy pramyslovyh zhyvyol Palyavali z loychymi ptushkami i sa strelbami stavili zhaleznyya kap kany i pastki Na gornyh baranoy i kazloy arganizoyvali kalektyynyya ablavy Z dapamogaj navuchanyh berkutay i sabak zdabyvali lisic vaykoy kazul Rybaloystva yznikla pozna pad uzdzeyannem ruskih perasyalencay U nashy dni loy ryby mae vyalikae znachenne dlya zhyharoy vozera Isyk Kul Tradycyjnyya ramyostvy zvyazany y pershuyu chargu z zabespyachennem gaspadarki i pradstayleny apracoykaj voyny drayniny metalay shyccyom vopratki i g d Zhytlo Asnoynym typam paselishcha kirgizay doygi chas byy ail kachavy stan yaki skladalasya z peranosnyh yurt uj Kirgizskiya aily byli vyalikami da 200 zhytlay Chalcami kozhnaga kachavoga paselishcha zvychajna byli svayaki pa muzhchynskaj linii Zhyvyola i yurty nalezhali asobnym sem yam ale zemli na yakih pasvili statki i spynyalisya kacheyniki lichylisya abshchynnymi Yurty zastavalisya asnoynym zhytlom navat aselyh kirgizay amal da syaredziny XX st Ih mozhna bachyc paabapal darog u Kyrgyzstane i y nashy dni Yurta skladaecca z draylyanyh rashecistyh scen kerege yakiya stavyacca pa kolu na yago y forme kupala stavyacca draylyanyya zherdki uuk umacavanyya zverhu vobadam tunduk z macavannyami chegir Vobad padpirayuc tychkami bakan Na specyyalnuyu yvahodnuyu ramu veshayuc dvuhstvorkavyya dzvery abo cynoyku Sceny nakryvayucca lyamcam ora kiiiz i cynoykami potym scyagvalisya vyaroykami chalma bao i kyrchao Inshymi raspaysyudzhanymi typami zhytla byli budany malyya yurty alachyk abo kosh padstreshki krytyya zagony z kanca XIX st caglyanyya budynki na fundamence i g d Narodnaya vopratka Kirgizskiya narodnyya stroi zahoyvayuc prystasavanasc da kachavoga ladu zhyccya i verhavoj yazdy Yany doygiya shyrokiya z zapashnymi krysami abcyagnutyya na stane tkanym poyasam abo skuranym ramyanyom Ranej vopratku shyli z tonkaga lyamcu vaynyanyh tkanin Tradycyjnaya zhanochaya vopratka sukenki kajnok raspashnaya spadnica beldemchy galayny ybor elechek kapyalyushyki shakulo i kep takyya myakkiya skuranyya boty z lyogkaj padeshvaj ichyg abo maas Muzhchynskae tradycyjnae adzenne yklyuchae shtany sa skury abo zamshy chalbar kandagaj zhargak shym lyamcavy halat kementaj futra ichyk galayny ybor cebecej kalpak malakaj payboty chakoj i charyk pajchek z nedublenaj skury Kuhnya Dlya harchavannya kirgizay kacheynikay byli harakterny malochnyya i myasnyya stravy Myasa zvychajna varyli bez specyj Konskae myasa i y nashy dni vykarystoyvaecca peravazhna yak rytualnaya ezha z yago robyac kaybasu z tlushcham chuchuk Staradaynyaj stravaj lichycca beshbarmak varanaya baranina z bulyonam i lapshoj Malako kipyacili abo kislili dadavali da inshaj ezhy rabili suhi tvarog Z praduktay raslinnaga pahodzhannya peravazhali prosa yachmen pshanica Prosa yakoe vyroshchvali zdayna ishlo na prygatavanne kashy zacirki zdrobnenaj masy talkan Z muki gatavali smazhanyya kavalki cesta baarsok Z drugoj palovy XIX st u kirgizskaj kuhni z yavilisya stravy zapazychanyya y susednih naroday ploy lagman sup sharpo pelmeni manty shashlyk roznyya salaty i g d Razviccyo zemlyarobstva i pchalyarstva sadzejnichala abagachennyu kulinarnyh tradycyj stravami z sadaviny i garodniny bulby yaek myodu ptushynaga myasa u menshaj stupeni ryby Na poydni Kyrgyzstana asablivaj papulyarnascyu karystayucca garbuzy U nashy dni vykarystoyvayucca raznastajnyya metady prygatavannya Nyagledzyachy na znachnyya zmeny u nash chas zahoyvaecca zvychaj esci sytnyya myasnyya stravy yvechary Najbolsh papulyarny napoj chaj yaki p yuc nekalki razoy na dzen z zakuskami malakom i vyarshkami Z prosa robyac napoj bazo z malaka kymyz sa specyyami bal Z alkagolnyh napoyay najchascej uzhyvaecca garelka Sacyyalnaya arganizacyya Da XIX st u kirgizay sklalasya velmi skladanaya sacyyalnaya i plemyannaya arganizacyya Yany padzyalyalisya na try znachnyya grupy plemyannyh ab yadnannyay atuz uul kanurat i ichkilik yakiya adroznivali syabe pa pahodzhannyu Znutry ih vyluchalisya galiny plyamyonay i asobnyya plyamyony Aposhniya padzyalyalisya na rody Kozhnae ab yadnanne galina plemeni i rod meli svoj sacyyalny status chascyakom adroznivalisya mescam prazhyvannya abo zanyatkami U nash chas gety padzel mala yzdzejnichae na shtodzyonnae zhyccyo adnak pracyagvae akazvac istotny yplyy na palitychny i ekanamichny lad Asnoynaj maloj sacyyalnaj adzinkaj byla malaya nuklearnaya syam ya z backi maci dzyacej chasam staryh backoy U bagatyh sem yah praktykavalasya paliginiya Isnavali roznyya formy svataystva i shlyubnaj damovy u tym liku damova ab shlyube novanarodzhanyh vydacha ydavy zamuzh za malodshaga brata yae pamerlaga muzha i zhanicba ydayca na malodshaj syastry pamerlaj zhonki abmen syostrami abo svayachnicami bez vyplaty ale najchascej shlyubu papyarednichala damova zgodna z yakoj backi nyavesty atrymoyvali ad zhaniha vykup Peravagaj karystalisya shlyuby z svayakami pa linii maci u tym liku shlyuby dzyacej syascyor i navat shlyuby z syastroj maci Brat zhanchyny adygryvay znachnuyu rolyu y vyhavanni dzyacej Nyavesta pryhodzila y syam yu muzha z pasagam Glavoj kirgizskaj syam i lichycca backa Mayomasc u minulym peradavalasya tolki pa muzhchynskaj linii U nash chas zakon garantue roynyya pravy spadkaemcay nezalezhna ad polu Vyalikuyu sacyyalnuyu vazhnasc u asyaroddzi kacheynikay meli peynyya zvychai gascinnasci padarunkay i yzaemadapamogi Goscya gaspadar zaysyody sustrakay kalya yurty prapanoyvali najlepshuyu ezhu i nachleg Slava pra gascinnasc gaspadara padvyshala yago status u vachah inshyh Zvychaj padarunkay belek zluchay roznyya kategoryi naselnictva Daravali zhyvyolu palyaynichyh ptushak konskuyu zbruyu muzychnyya instrumenty yuvelirnyya vyraby i inshyya kashtoynasci Abavyazkovuyu yzaemadapamogu akazvali y pershuyu chargu blizhejshyya svayaki i chalcy roda Falklor Kirgizskaya vusnaya narodnaya tvorchasc uklyuchae vyalikuyu kolkasc mifay legend kazak samy ab yomny y svece epas Manas nekatoryya malyya epichnyya tvory Vyluchaecca prafesiya kazachnikay manaschy Akramya tago u minulym bylo papulyarna mastactva narodnyh paetay akynay yakiya padzyalyalisya na impravizataray i pismennikay Yany skladali pracyazhnyya pesni Narodnaya muzyka mae dyyatanichnuyu asnovu Raspaysyudzhanyya muzychnyya instrumenty vargan kamuz flejta chaor smychkovy instrument kyyak i g d MovaKirgizskaya mova adnosicca da kypchakskaj grupy cyurkskih moy z yaylyaecca dzyarzhaynaj u Kyrgyzstane Padzyalyaecca na sherag myascovyh dyyalektay Da 1928 g u Kyrgyzstane a y Kitai i y nashy dni pismovasc na asnove arabskaj grafiki U 1928 1940 gg u Kyrgyzstane vykarystoyvalasya lacinka Suchasnaya litaraturnaya mova na asnove kirylicy ReligiyaU suchasnyh kirgizay zahavalisya tolki nekatoryya zvychai i veravanni zvyazanyya z ih starazhytnaj religiyaj shamanizmam u forme shanavannya gor rek astranamichnyh ab ektay vera y magiyu i duhay Islam na terytoryi suchasnaga Kyrgyzstana vyadomy z VIII X stst Adnym z pershyh raspaysyudzhvalnikay islamu nepasredna syarod samih kirgizay byy sufij Hadzhy Ishak XVI st U XVII XVIII stst pad ciskam dzhungaray chastka kirgizay perasyalilasya y Ferganskuyu dalinu dze stalyya kantakty z myascovymi musulmanami sadzejnichali ykaranennyu novaj very Baracba suprac dzhungaray taksama prahodzila yak zmaganne z nyavernymi Adnak musulmanskiya aytary z inshyh krain doygi chas sumnyavalisya y shchyrym spavyadanni islamu bolshascyu kirgizay Umacavanne musulmanskih tradycyj adbylosya tolki y peryyad panavannya Kakandskaga hanstva Bolshasc suchasnyh vernikay kirgizay z yaylyayucca musulmanami sunitami Hacya dzyarzhava zahoyvae nejtralitet u dachynenni da religii paslya 1991 g adbylosya imklivae adradzhenne sunickaj abshchyny Kanstytucyya Kyrgyzstana 1993 g pryznae musulmanskuyu spadchynu naroda Pamirskiya kirgizyPamirskiya kirgizy grupa kirgizay z addzyalennya ichkilik yakiya nasyalyayuc adnosna izalyavanyya vysakagornyya zemli Ushodnyaga Pamira z XVI XVIII stst Genetychna yany blizhej da sibirskih prodkay chym cyan shanskiya kirgizy U 1892 g kolkasc kirgizay na Pamiry yaki trapiy u sklad Rasijskaj imperyi 10 tysyach chal Ustalyavanne saveckaj ulady na Pamiry y 1920 yya gg vymusila chastku kacheynikay perasyalicca na poydzen na terytoryyu susednyaga Afganistana U 2010 g u Tadzhykistane zhylo ysyago 60 715 kirgizay Adnak bolshasc ih pradstaylyayuc kirgizy poynachy getaj krainy U Afganistane y nash chas zhyve kalya 1100 kirgizay U adroznenne ad naroday Zahodnyaga Pamira kirgizy zajmayucca vyklyuchna zhyvyolagadoylyaj trymayuc yakay avechak radzej konej vyarblyuday i asloy Vazhnuyu rolyu adygryvae palyavanne Myascovy lad zhyccya prystasavany da surovyh umoy pustynnyh gornyh dalin najlepej zahavaysya syarod pamirskih kirgizay Afganistana U zimovy sezon yany buduyuc zyamlyanki z toystymi scenami y cyoplaj paydnyovaj chastcy daliny uletku peramyashchayucca razam z zhyvyolaj na poynach dze zhyvuc u chasovyh yurtah Vyaduc menavy gandal z susedzyami z Afganistana Pakistana i Tadzhykistana Adzinkaj abmenu zvychajna z yaylyaecca avechka U drugoj palove XX st dlya pamirskih kirgizay Afganistana vazhnym z yaylyaysya gandal z saveckimi i rasijskimi pamezhnikami U myascovaj kuhni adsutnichayuc mnogiya stravy harakternyya dlya Kyrgyzstana Zvychajnaj ezhaj lichacca varany rys presny zhytni hleb vyarshki cvyordy syr kurut zredku myasa U tadzhykskim Pamiry raspaysyudzhany stalyya paselishchy z damami yakiya buduyuc z i gliny dahi z za maloj kolkasci apadkay robyac ploskimi Zhyvyolagadoylya mae sezonny adgonny haraktar pastuhi zhyvuc yak u yurtah tak i chasovyh hacinah z kamenyu Kirgizy y BelarusiU 2009 g u Belarusi zhylo 95 kirgizay 33 z ih lichyli svayoj rodnaj movaj kirgizskuyu 7 belaruskuyu Najbolsh vyadomym kirgizam zhyharom Belarusi z yaylyaecca Kurmanbek Bakiey zrynuty prezident Kyrgyzstana yaki atrymay u 2010 g u Belarusi prytulak i gramadzyanstva Slavutyya kirgizyAskar Akaey vuchony i palitychny dzeyach pershy prezident Kyrgyzstana Roza Atunbaeva kirgizski palityk i dyplamat prezident Kyrgyzstana Chyngiz Ajtmatay kirgizski pismennik ZnoskiKyrgyz History of Kyrgyzstan Arhivavana 6 snezhnya 2014 Etnonim kyrgyz i etnicheskie korni kyrgyzov nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 12 verasnya 2017 Praverana 25 verasnya 2013 Enisejskie kyrgyzy Kyrgyzskij kaganat T Akerov Enisejskie kyrgyzy i Velikij Kyrgyzskij kaganat VIII X veka Arhivavana 2 lipenya 2012 Rustam Abdumanapov ISTORIOGRAFIChESKIJ OBZOR PROBLEMY PROISHOZhDENIYa KIRGIZOV Arhivavana 21 snezhnya 2014 A Goncharov Ot roda k etnosu Kto takie kirgizy Arhivavana 19 maya 2015 Zavershenie processa formirovaniya kirgizskoj narodnosti Kak kazahi stali kirgizami K istorii odnoj terminologicheskoj putanicy nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 19 lyutaga 2020 Praverana 25 verasnya 2013 Selskoe hozyajstvo kirgizov v proshlom Arhivavana 13 sakavika 2014 Simakov G N Opyt tipologizacii skotovodcheskogo hozyajstva u kirgizov Arhivavana 8 lyutaga 2022 Karta mira Neispravimye kochevniki Puteshestvie v Kyrgyzstan S M Abramzon Kirgizy i ih etnogeneticheskie i istoriko kulturnye svyazi nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 8 lyutaga 2022 Praverana 8 lyutaga 2022 A Bolponova Process osedaniya kyrgyzov v konce XIX nachale HH vv nedastupnaya spasylka Smeshannoe hozyajstvo Arhivavana 4 sakavika 2016 Ohota Kyrgyzov Domashnie promysly i remesla Ohota rybolovstvo shelkovodstvo ALYMBAEVA B Yurta kirgizov v proshlom i nastoyashem Kyrgyzskaya nacionalnaya odezhda Sovremennaya kirgizskaya kuhnya Sost S Sh Ibragimova F 1991 S 3 5 kulinar np by Arhivavana 6 kastrychnika 2013 ethnomuseum ru Arhivavana 14 zhniynya 2007 M Olenev Rody i klany Srednej Azii Arhivavana 12 snezhnya 2013 D Orlov Shirokie krylya kirgizskogo naroda i Proklyatie Kokanda nedastupnaya spasylka Syrgak Attokurov Kypchaki ichkiliki sayaki sarbagyshi Kyrgyzstanu ne vybratsya iz tryasiny feodalizma i plemennyh otnoshenij Arhivavana 6 zhniynya 2016 Semya i brak kirgizov Arhivavana 5 sakavika 2016 Obychai i obryady nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 15 verasnya 2014 Praverana 25 verasnya 2013 Akynskaya poeziya Samaryn V I DA PYTANNYa AB ZABESPYaChENNI ROЎNASCI DZYaRZhAЎNYH MOЎ U RESPUBLICY BELARUS nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 10 snezhnya 2021 Praverana 25 verasnya 2013 Kazahi i drugie narodnosti tyurkskoj yazykovoj gruppy M N Abu Hasan NAChALO RASPROSTRANENIYa ISLAMA NA TERRITORII KYRGYZSTANA seredina VIII X vv Arhivavana 5 lyutaga 2011 Istoricheskie predposylki razvitiya islama sredi kyrgyzov VEROVANIYa TRADICII OBYChAI ARNE C SEIFERT ESEN USUBALIEV Kyrgyzstan Relations Between the State and the Muslim Community Islam in Kyrgyzstan Istoriya byt i nyneshnee polozhenie pamirskih kyrgyzov v Afganistane Foto O A Balaganskaya Polimorfizm Y hromosomy u tyurkoyazychnogo naseleniya Altaya Sayan Tyan shanya i Pamira v kontekste vzaimodejstviya genofondov zapadnoj i vostochnoj Evrazii Pamirskie kirgizy Ҳajati millӣ donistani zabonҳo va shaҳrvandii aҳolii Ҷumҳurii Toҷikiston Ҷildi III Agentii omori nazdi Prezidenti Ҷumҳurii Toҷikiston 2012 Arhivavana 14 kastrychnika 2013 S 7 Kyrgyz of Afghanistan OSEVShIE NA KRYShE MIRA Abramov Viktor Nikolaevich Dostoyanie istorii PAMIRSKIE KIRGIZY AFGANISTANA OZERO I POSELOK KARAKUL VOSTOChNYJ PAMIR belstat gov by Kurmanbek Bakiey u Belarusi pa slyadah hana Tahtamysha Kirgizy na Vikishovishchy