Лівы (саманазва: līvlizt, латв. lībieši, аг.-усх.-слав.: либь) — малы фіна-ўгорскі народ, карэнныя жыхары Курляндыі. Агульная колькасць у Латвіі (згодна з перапісам 2011 г.) — 179 чал. У 2013 г. у Канадзе памёр апошні носьбіт ліўскай мовы.
Лівы (līvlizt) | |
Агульная колькасць | 400 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Латвія: 179 чал. Расія: 64 чал. Эстонія: 5 чал. |
Мова | ліўская |
Рэлігія | лютэранства |
Блізкія этнічныя групы | эстонцы, фіны, сету, вепсы |
Найбліжэйшыя сваякі ліваў — сучасныя эстонцы, з якімі лівы падтрымлівалі эканамічныя і культурныя сувязі да пачатку XX ст. Кантакты з эстонцамі бачныя і на ўзроўні мовы ліваў.
Нашчадкі старажытных ліваў у Латвіі — малалікая этнічная група, якая займае тэрыторыю галоўным чынам на ўзбярэжжы Балтыйскага мора, у межах Вентспілскага раёна. Паводле веравызнання лівы, у асноўным, з’яўляюцца пратэстантамі-лютэранамі.
У Латвіі лівы лічацца адным з двух аўтахтонных у краіне народаў разам з латышамі (латгальцы, хоць і маюць вельмі адметную латгальскую мову, уключаюцца ў склад латышоў). У прэамбуле Канстытуцыі (Сатвэрсмэ) Латвійскай Рэспублікі гаворыцца: «Латвійскую ідэнтычнасць ў еўрапейскай культурнай прасторы ад старажытнасці твораць латышскія і ліўскія традыцыі».
Тэрыторыя рассялення
Пачынаючы з III тысячагоддзя да н.э. лівы засялялі тэрыторыю сучаснай Латвіі, прыбыўшы на прыбалтыйскія землі з поўначы ці паўночнага ўсходу. Займалі землі, што прылягалі да Фінскага заліва, у басейнах рэк Даўгава і Гаўя, паўночную частку . Пазней лівы былі часткова выцеснены, часткова асіміляваны балцкімі плямёнамі.
Да канца I тысячагоддзя н.э. тэрыторыя рассялення ліваў, якія асіміляваліся куршамі і латгаламі, зменшылася. У IX—XII стст. лівы займалі землі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва.
На поўначы Беларусі вядомыя адзінкавыя знаходкі жаночых упрыгажэнняў ліваў XII—XIII стст.: шкарлупкападобныя фібулы, бранзалеты, крыжападобныя шпількі і інш. (, , Полацк і інш.).
Менавіта ліўскае suž «воўк» з’яўляецца фанетычна найбліжэйшым словам з усёй фінскай лексікі (эстонскае suzi, фінскае susi) да першакрыніцы, ад якой пайшла назва дняпроўскай ракі Сож (Suž > Съжь > Сож). Узнікненне назвы адносяць да часоў балцка-фінскага ўзаемадзеяння ў рэгіёне сожскіх вярхоўяў, пачатак якога датуюць 4400—4200 гг. да н.э. Тады, у пачатку сярэдняга неаліту, на тэрыторыю протабалтаў (Нарвенская і Нёманская археалагічныя культуры) з паўночнага ўсходу насунулася фіна-вугорская па паходжанні археалагічная культура ямачна-грабенчатай керамікі.
Старажытная культура

Згодна з археолагамі, жылі ў паўзямлянкавых і наземных (аднакамерных зрубных) жытлах з ачагамі, радзей з печамі-каменкамі. Сярод помнікаў ліваў X — пачатку XII стст. гарадзішча і селішча Кентэскалнс — паселішча на месцы Рыгі, гарадзішча Айзкраўклэ, селішчы Кабэлэс, Саласпілс, Лаўкскола.
Асноўным заняткам старажытных ліваў было земляробства, значную ролю ў гаспадарчым жыцці адыгрывала рыбалоўства і бортніцтва, а таксама гандаль.
У IX—XII стст. адбываецца моцнае расслаенне ліваў з вылучэннем раннефеадальных вярхоў. Пра гэта сведчаць летапісныя крыніцы, якія згадваюць «князёў і старэйшын» ліваў (Каўпа, і інш.), а таксама археалагічныя матэрыялы (пахаванні з вялікай колькасцю прадметаў, што сведчаць пра высокі сацыяльны статус пахаваных, скарбы рэчаў з серабра).
У XI — пачатку XII стст. лівы плацілі даніну Полацкаму княству, але ў канцы XII ст. трапілі пад моцны нямецкі ўплыў. У 1205 г. значная частка ліўскага насельніцтва прымае ад немцаў хрысціянства. Нягледзячы на гэта, лівы працягваюць барацьбу супраць нямецкай прысутнасці, карыстаючыся дапамогаю латгалаў і палачанаў. У 1220-я гады лівы канчаткова падпарадкоўваюцца Ордэну Мечнікаў і пачынаюць браць удзел у ваенных кампаніях супраць эстаў, латгалаў, палачанаў і князёў паўночнай Русі. Пачынаючы з канца XIII ст. звестак пра ліваў у летапісах вельмі мала, яны ўсё больш асімілююцца.
Пахавальны абрад у ліваў — трупапалажэнне ў бескурганных (Айзкраўклэ, Саласпілс, Лаўкскола, Вампэніешы, Ідыпі) і курганных (Стэдэры, Чыекуры, Прыедэ) могільніках. Для наддзвінскіх ліваў характэрны бескурганныя могільнікі і курганы, а для ліваў, што жылі ў басейне Гаўі, толькі курганныя могільнікі. У склад пахавальнага інвентару абавязкова ўваходзілі гаршкі. У жаночых пахаваннях знойдзены авальныя (чарапахападобныя) фібулы, злучаныя нагруднымі ланцужкамі, шыйныя грўні, рознакаляровыя шкляныя пацеркі, бронзавыя бранзалеты і пярсцёнкі, жалезныя нажы ў похвах, у мужчынскіх — прадметы ўзбраення і бытавыя рэчы. Сустракаецца і трупаспаленне.
У культуры

Пачынальнік латышскай паэзіі (Мікеліс Крогзэміс), які паходзіў з «ліўскіх» краёў на латвійска-эстонскім памежы, прысвяціў лівам вершы «Думкі апошняга ліва каля вусця Салакі»:
Бывай, святая зямля, святыя пячоры,
Дзе бацькі насалоджваліся нябеснымі імгненнямі!
Бывай, Салаца, якая маіх братоў
У калысках хваляў гушкала!
Бывай, старое белае Лайміна мора,
Якое вучыла бацькоў свабодзе.
(…)
Няхай несмяротны латыш, наш брат,
Яшчэ тысячу гадоў завіхаецца наўкола цябе.
Няхай ён згадвае нас, каторыя спяць у цемры,
Калі робіць слаўныя справы пад сонцам.
І пакуль ён жыве на балтыйскіх берагах,
Мы таксама разам з ім працягнем жыць.

Да ліваў сябе залічаюць заснавальнікі этна-культурнага фалькларысцкага руху ў Латвіі — сям’я Сталтаў (Дайніс і Хэлмі), якія ў 1976 годзе стварылі фальклорны гурт Skandinieki (Скандыніекі). За нашчадкаў ліваў лічаць сябе таксама ўдзельнікі вядомага ў Латвіі сямейнага музычнага фальклорнага гурта Delve (Дэлвэ).
Ліўская ідэнтычнасць, што схіляе да асобнасці, ускосна дапамагае фалькларыстам трымацца этна-каштоўнасцяў і ў сучасных умовах глабалізацыі.
У складзе Латвійскага ўніверсітэта ад 2018 года дзейнічае навуковая ўстанова «Ліўскі інстытут». У студзені 2023 года ў Латвіі была ўсталяваная першая двухмоўная, латышска-ліўская шыльда на ўездзе ў Талсінскі край (адміністрацыйная адзінка ў складзе Латвіі).
Сцягам сучаснага ліўскага руху лічыцца зялёна-бела-сіні.
Зноскі
- Death of a language: last ever speaker of Livonian passes away aged 103
- [1]
- В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 208.
- A. Girininkas. Baltų kultūros ištakos II. Klaipėda, 2011. С. 102—107.
- Думкі апошняга ліва ля вусця Салакі
- Сайт Ліўскага інстытута
Літаратура
- Дучыц, Л. У. Лівы / Л. У. Дучыц // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 14. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Народы России: живописный альбом, Санкт-Петербург, типография Товарищества «Общественная Польза», 3 декабря 1877, ст. 118
- История Латвийской ССР, Рига, 1952.
- Alenius K. Viron, Latvian ja Liettuan historia. — Jyväskylä 2000, Gummerus Kirjapaino Oy, ISBN 951-796-216-9
Спасылкі
- Інфармацыя пра ліваў (лат.)
- Ліўскія блогі(недаступная спасылка) (лат.)
- Віртуальная Лівонія (лат.)
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Livy samanazva livlizt latv libiesi ag ush slav lib maly fina ygorski narod karennyya zhyhary Kurlyandyi Agulnaya kolkasc u Latvii zgodna z perapisam 2011 g 179 chal U 2013 g u Kanadze pamyor aposhni nosbit liyskaj movy Livy livlizt Agulnaya kolkasc 400Regiyony prazhyvannya Latviya 179 chal Rasiya 64 chal Estoniya 5 chal Mova liyskayaReligiya lyuteranstvaBlizkiya etnichnyya grupy estoncy finy setu vepsy Najblizhejshyya svayaki livay suchasnyya estoncy z yakimi livy padtrymlivali ekanamichnyya i kulturnyya suvyazi da pachatku XX st Kantakty z estoncami bachnyya i na yzroyni movy livay Nashchadki starazhytnyh livay u Latvii malalikaya etnichnaya grupa yakaya zajmae terytoryyu galoynym chynam na yzbyarezhzhy Baltyjskaga mora u mezhah Ventspilskaga rayona Pavodle veravyznannya livy u asnoynym z yaylyayucca pratestantami lyuteranami U Latvii livy lichacca adnym z dvuh aytahtonnyh u kraine naroday razam z latyshami latgalcy hoc i mayuc velmi admetnuyu latgalskuyu movu uklyuchayucca y sklad latyshoy U preambule Kanstytucyi Satversme Latvijskaj Respubliki gavorycca Latvijskuyu identychnasc y eyrapejskaj kulturnaj prastory ad starazhytnasci tvorac latyshskiya i liyskiya tradycyi Terytoryya rassyalennyaPachynayuchy z III tysyachagoddzya da n e livy zasyalyali terytoryyu suchasnaj Latvii prybyyshy na prybaltyjskiya zemli z poynachy ci paynochnaga yshodu Zajmali zemli shto prylyagali da Finskaga zaliva u basejnah rek Daygava i Gayya paynochnuyu chastku Paznej livy byli chastkova vycesneny chastkova asimilyavany balckimi plyamyonami Da kanca I tysyachagoddzya n e terytoryya rassyalennya livay yakiya asimilyavalisya kurshami i latgalami zmenshylasya U IX XII stst livy zajmali zemli na yzbyarezhzhy Ryzhskaga zaliva Na poynachy Belarusi vyadomyya adzinkavyya znahodki zhanochyh uprygazhennyay livay XII XIII stst shkarlupkapadobnyya fibuly branzalety kryzhapadobnyya shpilki i insh Polack i insh Menavita liyskae suz voyk z yaylyaecca fanetychna najblizhejshym slovam z usyoj finskaj leksiki estonskae suzi finskae susi da pershakrynicy ad yakoj pajshla nazva dnyaproyskaj raki Sozh Suz gt Szh gt Sozh Uzniknenne nazvy adnosyac da chasoy balcka finskaga yzaemadzeyannya y regiyone sozhskih vyarhoyyay pachatak yakoga datuyuc 4400 4200 gg da n e Tady u pachatku syarednyaga nealitu na terytoryyu protabaltay Narvenskaya i Nyomanskaya arhealagichnyya kultury z paynochnaga yshodu nasunulasya fina vugorskaya pa pahodzhanni arhealagichnaya kultura yamachna grabenchataj keramiki Starazhytnaya kulturaGistarychnae ybranne livay Zgodna z arheolagami zhyli y payzyamlyankavyh i nazemnyh adnakamernyh zrubnyh zhytlah z achagami radzej z pechami kamenkami Syarod pomnikay livay X pachatku XII stst garadzishcha i selishcha Kenteskalns paselishcha na mescy Rygi garadzishcha Ajzkraykle selishchy Kabeles Salaspils Laykskola Asnoynym zanyatkam starazhytnyh livay bylo zemlyarobstva znachnuyu rolyu y gaspadarchym zhycci adygryvala rybaloystva i bortnictva a taksama gandal U IX XII stst adbyvaecca mocnae rasslaenne livay z vyluchennem rannefeadalnyh vyarhoy Pra geta svedchac letapisnyya krynicy yakiya zgadvayuc knyazyoy i starejshyn livay Kaypa i insh a taksama arhealagichnyya materyyaly pahavanni z vyalikaj kolkascyu pradmetay shto svedchac pra vysoki sacyyalny status pahavanyh skarby rechay z serabra U XI pachatku XII stst livy placili daninu Polackamu knyastvu ale y kancy XII st trapili pad mocny nyamecki yplyy U 1205 g znachnaya chastka liyskaga naselnictva prymae ad nemcay hrysciyanstva Nyagledzyachy na geta livy pracyagvayuc baracbu suprac nyameckaj prysutnasci karystayuchysya dapamogayu latgalay i palachanay U 1220 ya gady livy kanchatkova padparadkoyvayucca Ordenu Mechnikay i pachynayuc brac udzel u vaennyh kampaniyah suprac estay latgalay palachanay i knyazyoy paynochnaj Rusi Pachynayuchy z kanca XIII st zvestak pra livay u letapisah velmi mala yany ysyo bolsh asimilyuyucca Pahavalny abrad u livay trupapalazhenne y beskurgannyh Ajzkraykle Salaspils Laykskola Vampenieshy Idypi i kurgannyh Stedery Chyekury Pryede mogilnikah Dlya naddzvinskih livay harakterny beskurgannyya mogilniki i kurgany a dlya livay shto zhyli y basejne Gayi tolki kurgannyya mogilniki U sklad pahavalnaga inventaru abavyazkova yvahodzili garshki U zhanochyh pahavannyah znojdzeny avalnyya charapahapadobnyya fibuly zluchanyya nagrudnymi lancuzhkami shyjnyya gryni roznakalyarovyya shklyanyya pacerki bronzavyya branzalety i pyarscyonki zhaleznyya nazhy y pohvah u muzhchynskih pradmety yzbraennya i bytavyya rechy Sustrakaecca i trupaspalenne U kulturyRaka Salaca na latvijskaj poynachy Pachynalnik latyshskaj paezii Mikelis Krogzemis yaki pahodziy z liyskih krayoy na latvijska estonskim pamezhy prysvyaciy livam vershy Dumki aposhnyaga liva kalya vuscya Salaki Byvaj svyataya zyamlya svyatyya pyachory Dze backi nasalodzhvalisya nyabesnymi imgnennyami Byvaj Salaca yakaya maih bratoy U kalyskah hvalyay gushkala Byvaj staroe belae Lajmina mora Yakoe vuchyla backoy svabodze Nyahaj nesmyarotny latysh nash brat Yashche tysyachu gadoy zavihaecca naykola cyabe Nyahaj yon zgadvae nas katoryya spyac u cemry Kali robic slaynyya spravy pad soncam I pakul yon zhyve na baltyjskih beragah My taksama razam z im pracyagnem zhyc Prezident Latvii E Levits z uradoycami Talsinskaga samakiravannya i pradstaynikami liyskaj etna kulturnaj supolnasci na fone shyldy z dvuhmoynym latyshska liyskim nadpisam Da livay syabe zalichayuc zasnavalniki etna kulturnaga falklarysckaga ruhu y Latvii syam ya Staltay Dajnis i Helmi yakiya y 1976 godze stvaryli falklorny gurt Skandinieki Skandynieki Za nashchadkay livay lichac syabe taksama ydzelniki vyadomaga y Latvii syamejnaga muzychnaga falklornaga gurta Delve Delve Liyskaya identychnasc shto shilyae da asobnasci uskosna dapamagae falklarystam trymacca etna kashtoynascyay i y suchasnyh umovah glabalizacyi U skladze Latvijskaga yniversiteta ad 2018 goda dzejnichae navukovaya ystanova Liyski instytut U studzeni 2023 goda y Latvii byla ystalyavanaya pershaya dvuhmoynaya latyshska liyskaya shylda na yezdze y Talsinski kraj administracyjnaya adzinka y skladze Latvii Scyagam suchasnaga liyskaga ruhu lichycca zyalyona bela sini ZnoskiDeath of a language last ever speaker of Livonian passes away aged 103 1 V N Toporov O N Trubachev Lingvisticheskij analiz gidronimov Verhnego Podneprovya Moskva 1962 S 208 A Girininkas Baltu kulturos istakos II Klaipeda 2011 S 102 107 Dumki aposhnyaga liva lya vuscya Salaki Sajt Liyskaga instytutaLitaraturaDuchyc L U Livy L U Duchyc Arhealogiya Belarusi encyklapedyya u 2 t sklad Yu U Kalasoyski redkal T U Byalova gal red i insh T 2 L Ya Mn Belaruskaya Encyklapedyya 2009 492 1 c S 14 ISBN 978 985 11 0354 2 Narody Rossii zhivopisnyj albom Sankt Peterburg tipografiya Tovarishestva Obshestvennaya Polza 3 dekabrya 1877 st 118 Istoriya Latvijskoj SSR Riga 1952 Alenius K Viron Latvian ja Liettuan historia Jyvaskyla 2000 Gummerus Kirjapaino Oy ISBN 951 796 216 9SpasylkiInfarmacyya pra livay lat Liyskiya blogi nedastupnaya spasylka lat Virtualnaya Livoniya lat