Пчаля́рства — галіна сельскай гаспадаркі, гадоўля меданосных пчол і атрыманне ад іх мёду, воску і іншых прадуктаў пчалінай жыццядзейнасці. Пчалярства мае важнае значэнне для апылення і падвышэння ўраджайнасці культурных і дзікіх кветкавых раслін.

Прадукцыя пчалярства

Гісторыя

Найстаражытнейшыя відарысы збіральнікаў мёду былі знойдзены ў пячорах на тэрыторыі Афрыкі і Іспаніі. Іх адносяць прыблізна да 7 тысячагоддзя да н. э. Трэба меркаваць, што здабыча мёду дзікіх пчол з’явілася яшчэ раней, шырока практыкавалася ўва ўсім свеце, але месцам узнікнення пчалярства лічыцца Міжземнамор’е. Гэта часткова пацвярджаецца тым, што з 20 тысяч відаў пчол пчаляры выкарыстоўваюць толькі некалькі дзясяткаў, прычым найбольш распаўсюджаны меданосныя пчолы з Еўрапейскага кантынента, Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі. Важным з’яўляецца пацверджанне археалагічнымі матэрыяламі.
Вядомы відарыс на сцяне храма сонца часоў фараона Ніўсера (2458—2422 гады да н. э.) у Старажытным Егіпце, на якой выбіты рабочыя, якія абкурваюць дымам пчаліныя соты. Відавочна, пчалярства ўзнікла ў Старажытным Егіпце значна раней. Мёд выкарыстоўваўся для саладжэння, у рытуальных мэтах, а таксама як антысептык. Воск быў незаменны ў працэсе ліцця бронзы. Найстаражытнейшы пчальнік быў знойдзены археолагамі на тэрыторыі Ізраіля. Мяркуецца, што яму больш за 3000 гадоў.
Старажытныя пчаляры карысталіся для заваблення пчаліных раёў керамічным посудам, плеценымі вуллямі з саломы і галля, абмазанымі глінай. У Старажытным Егіпце яны мелі цыліндрычную форму. Такія вуллі каштавалі даволі дорага, але яшчэ больш каштоўным лічыўся вопыт саміх пчаляроў, без якога спробы развядзення меданосных пчол былі марнымі. Так, у 760 годзе да н. э. здзейснены няўдалы вопыт развіцця пчалярства ў Месапатаміі.
У Старажытнай Еўропе пчалярства актыўна развівалася на Кікладскіх астравах (3 тысячагоддзе да н. э.), мінойскім Крыце (3 — 2 тысячагоддзі да н. э.), ахейскім Пелапанесе (2 тысячагоддзе да н. э.). У Старажытнай Грэцыі і Рыме здабыча мёду лічылася пачэснай справай. Згодна старажытнагрэчаскай міфалогіі, нектар быў напоем багоў.
Незалежнымі ад міжземнаморскага рэгіёну цэнтрамі ўзнікнення пчалярства былі Старажытны Кітай і Месаамерыка (цывілізацыя мая).
У лясной і лесастэпавай зоне Еўропы, у тым ліку на беларускіх землях, першаснай формай пчалярства было бортніцтва — утрыманне лясных пчол у штучных дуплах-борцях. У сярэднявеччы вываз прадуктаў пчалярства быў важнай часткай гандлю краін Усходняй Еўропы з іншымі. Мёдам і воскам плацілі натуральную даніну. Паводле «Аповесці мінулых часоў» кіеўская Княгіня Вольга звярталася да паўстанцаў-драўлян: «Вось ужо іду да вас, прыгатуйце мяды шматлікія ў горадзе, дзе забілі мужа майго». Яе сын Святаслаў пісаў з Балгарыі, што з Русі туды ідуць «мяхі і воск, мёд і рабы». «Хроніка Быхаўца» згадвае пра напад «мужыкоў маскоўскіх» на гандляроў з Вялікага Княства Літоўскага і дадае, што ў іх забралі «двух баброў ды тры кадаўцы мёду». Падчас падрыхтоўкі да каранацыі Князь Вітаўт так частаваў сваіх гасцей: «І даваў князь вялікі Вітаўт гасцям сваім утрыманне вялікае: выходзіла на іх аброкаў штодня: мёду сычонага па семсот бочак, апрача мушкатэлю, мальмазіі ды іншых напояў і він размаітых; ялавіц, бараноў, вепрукоў таксама па семсот, зуброў па шэсцьдзесят, ласёў па сто, апрача іншай рознай зверыны, многіх мясных ды іншых хатніх страў. І прымаў вялікі князь Вітаўт у сябе тых гасцей сем тыдняў».
Каля ХV—ХVІ стст. распаўсюдзіліся калодныя вуллі, якія па-ранейшым называлі борцямі. Калоды расстаўлялі на дрэвах на вышыні да 15 м пераважна ў ліпавых і бярозавых гаях, паблізу пойменных лугоў і верасовых балот, багатых меданосамі. У беларусаў бортніцтва было звязана са звычаямі сябрыны і бонды.
Аднак бортніцтва, як і іншыя старажытныя формы пчалярства, засноўваліся на спусташэнні і наступнай згубе пчалінага рою. Прычым, у першую чаргу цярпелі роі найбольш поўных вуллёў, што ў выніку вяло да вынішчэння прадукцыйных сем’яў. Попыт на мёд і воск, які значна ўзрос ў еўрапейскіх краінах пасля XV ст., стымуляваў вывучэнне біялогіі пчол. У XVIII ст. з’явіліся навуковыя працы, у якіх прапагандаваліся новыя перадавыя метады пчалярства. Яны прадугледжвалі адбор прадукцыйных раёў, падкормку і клопат пра іх. Вялікае значэнне мела вынаходніцтва рамкавых вуллёў у 1814 годзе. У наш час вядуцца сталыя навуковыя даследаванні, накіраваныя на паляпшэнне прадукцыйнасці і абарону меданосных пчол ад хвароб.
- Старажытная форма плеценых вуллёў, XIV ст.
- Борці ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту
- Рамкавы пераносны вулей
- Вулей на гербе Тамбова (канец XVIII ст.)
Гарадское пчалярства
Апошнія дзесяцігоддзі гарадское пчалярства актыўна развіваецца ў краінах Еўропы і Амерыкі. З 2015 года было некалькі спроб разводзіць пчол у Мінску. Актыўнае развіццё замаруджваецца з-за бюракратычных перашкод.
Галерэя сучаснага пчалярства
- Паілка для пчол з пластыкавай бутэлькі
Вядомыя беларускія пчаляры
- Генрык Бэта
- Зоська Верас
- Мікола Папека
- Міхаіл Мікалаевіч Чыгір
Зноскі
- Повесть Временных лет
- Кроніка Быхаўца Архівавана 29 ліпеня 2018.
- 09 жніўня 2017. ФОТОРЕПОРТАЖ: На крыше Красного костела в Минске появилась пасека
- 29 ліпеня 2020. В центре Минска на крыше костела поселили 60 тысяч пчел Архівавана 3 ліпеня 2020.
- 3 чэрвеня 2105. Открытие пасеки на крыше Красного костела переносится. Архівавана 3 ліпеня 2020.
- 5 снежня 2019 года. ПЕШКОМ ПО ГОРОДУ. В Лошицком парке может появиться настоящая пасека Архівавана 3 ліпеня 2020.
Літаратура
- Пчаля́рства // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 609—610. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пчалярства
- bortnik-by.info Архівавана 4 мая 2013.
- Этналогія пчалярства Архівавана 2 красавіка 2008.
- Пчалярства на agriculture.by Архівавана 26 мая 2013.
- Практычнае пчалярства
- Пчалярства Верхнядзвіншчыны
- МУЗЕЙ НАСЯКОМЫХ І ПЧАЛЯРСТВА «СТАРАЯ ВЕСЬ» Архівавана 10 сакавіка 2016.
- Беларускі форум pchelovod.info
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Pchalya rstva galina selskaj gaspadarki gadoylya medanosnyh pchol i atrymanne ad ih myodu vosku i inshyh praduktay pchalinaj zhyccyadzejnasci Pchalyarstva mae vazhnae znachenne dlya apylennya i padvyshennya yradzhajnasci kulturnyh i dzikih kvetkavyh raslin Pashtovy blok Respubliki Belarus prysvechany pchalyarstvu Pradukcyya pchalyarstvaPcholy na ramcy z rasplodamMyod Vosk Pylok Pyarga Pchalinae matachnae malako Pchaliny rasplod Pchaliny yad Pchaliny padmor hicin Vaskovaya molGistoryyaMalyunak 1514 g Najstarazhytnejshyya vidarysy zbiralnikay myodu byli znojdzeny y pyachorah na terytoryi Afryki i Ispanii Ih adnosyac pryblizna da 7 tysyachagoddzya da n e Treba merkavac shto zdabycha myodu dzikih pchol z yavilasya yashche ranej shyroka praktykavalasya yva ysim svece ale mescam uzniknennya pchalyarstva lichycca Mizhzemnamor e Geta chastkova pacvyardzhaecca tym shto z 20 tysyach viday pchol pchalyary vykarystoyvayuc tolki nekalki dzyasyatkay prychym najbolsh raspaysyudzhany medanosnyya pcholy z Eyrapejskaga kantynenta Blizkaga Ushodu i Paynochnaj Afryki Vazhnym z yaylyaecca pacverdzhanne arhealagichnymi materyyalami Vyadomy vidarys na scyane hrama sonca chasoy faraona Niysera 2458 2422 gady da n e u Starazhytnym Egipce na yakoj vybity rabochyya yakiya abkurvayuc dymam pchalinyya soty Vidavochna pchalyarstva yznikla y Starazhytnym Egipce znachna ranej Myod vykarystoyvaysya dlya saladzhennya u rytualnyh metah a taksama yak antyseptyk Vosk byy nezamenny y pracese liccya bronzy Najstarazhytnejshy pchalnik byy znojdzeny arheolagami na terytoryi Izrailya Myarkuecca shto yamu bolsh za 3000 gadoy Starazhytnyya pchalyary karystalisya dlya zavablennya pchalinyh rayoy keramichnym posudam plecenymi vullyami z salomy i gallya abmazanymi glinaj U Starazhytnym Egipce yany meli cylindrychnuyu formu Takiya vulli kashtavali davoli doraga ale yashche bolsh kashtoynym lichyysya vopyt samih pchalyaroy bez yakoga sproby razvyadzennya medanosnyh pchol byli marnymi Tak u 760 godze da n e zdzejsneny nyaydaly vopyt razviccya pchalyarstva y Mesapatamii U Starazhytnaj Eyrope pchalyarstva aktyyna razvivalasya na Kikladskih astravah 3 tysyachagoddze da n e minojskim Kryce 3 2 tysyachagoddzi da n e ahejskim Pelapanese 2 tysyachagoddze da n e U Starazhytnaj Grecyi i Ryme zdabycha myodu lichylasya pachesnaj spravaj Zgodna starazhytnagrechaskaj mifalogii nektar byy napoem bagoy Nezalezhnymi ad mizhzemnamorskaga regiyonu centrami yzniknennya pchalyarstva byli Starazhytny Kitaj i Mesaameryka cyvilizacyya maya U lyasnoj i lesastepavaj zone Eyropy u tym liku na belaruskih zemlyah pershasnaj formaj pchalyarstva bylo bortnictva utrymanne lyasnyh pchol u shtuchnyh duplah borcyah U syarednyavechchy vyvaz praduktay pchalyarstva byy vazhnaj chastkaj gandlyu krain Ushodnyaj Eyropy z inshymi Myodam i voskam placili naturalnuyu daninu Pavodle Apovesci minulyh chasoy kieyskaya Knyaginya Volga zvyartalasya da paystancay draylyan Vos uzho idu da vas prygatujce myady shmatlikiya y goradze dze zabili muzha majgo Yae syn Svyataslay pisay z Balgaryi shto z Rusi tudy iduc myahi i vosk myod i raby Hronika Byhayca zgadvae pra napad muzhykoy maskoyskih na gandlyaroy z Vyalikaga Knyastva Litoyskaga i dadae shto y ih zabrali dvuh babroy dy try kadaycy myodu Padchas padryhtoyki da karanacyi Knyaz Vitayt tak chastavay svaih gascej I davay knyaz vyaliki Vitayt gascyam svaim utrymanne vyalikae vyhodzila na ih abrokay shtodnya myodu sychonaga pa semsot bochak apracha mushkatelyu malmazii dy inshyh napoyay i vin razmaityh yalavic baranoy veprukoy taksama pa semsot zubroy pa shescdzesyat lasyoy pa sto apracha inshaj roznaj zveryny mnogih myasnyh dy inshyh hatnih stray I prymay vyaliki knyaz Vitayt u syabe tyh gascej sem tydnyay Kalya HV HVI stst raspaysyudzilisya kalodnyya vulli yakiya pa ranejshym nazyvali borcyami Kalody rasstaylyali na drevah na vyshyni da 15 m peravazhna y lipavyh i byarozavyh gayah pablizu pojmennyh lugoy i verasovyh balot bagatyh medanosami U belarusay bortnictva bylo zvyazana sa zvychayami syabryny i bondy Adnak bortnictva yak i inshyya starazhytnyya formy pchalyarstva zasnoyvalisya na spustashenni i nastupnaj zgube pchalinaga royu Prychym u pershuyu chargu cyarpeli roi najbolsh poynyh vullyoy shto y vyniku vyalo da vynishchennya pradukcyjnyh sem yay Popyt na myod i vosk yaki znachna yzros y eyrapejskih krainah paslya XV st stymulyavay vyvuchenne biyalogii pchol U XVIII st z yavilisya navukovyya pracy u yakih prapagandavalisya novyya peradavyya metady pchalyarstva Yany pradugledzhvali adbor pradukcyjnyh rayoy padkormku i klopat pra ih Vyalikae znachenne mela vynahodnictva be tarask ramkavyh vullyoy u 1814 godze U nash chas vyaducca stalyya navukovyya dasledavanni nakiravanyya na palyapshenne pradukcyjnasci i abaronu medanosnyh pchol ad hvarob Starazhytnaya forma plecenyh vullyoy XIV st Borci y Belaruskim dzyarzhaynym muzei narodnaj arhitektury i pobytu Ramkavy peranosny vulej Vulej na gerbe Tambova kanec XVIII st Garadskoe pchalyarstvaAposhniya dzesyacigoddzi garadskoe pchalyarstva aktyyna razvivaecca y krainah Eyropy i Ameryki Z 2015 goda bylo nekalki sprob razvodzic pchol u Minsku Aktyynae razviccyo zamarudzhvaecca z za byurakratychnyh perashkod Galereya suchasnaga pchalyarstvaPailka dlya pchol z plastykavaj butelkiVyadomyya belaruskiya pchalyaryGenryk Beta Zoska Veras Mikola Papeka Mihail Mikalaevich ChygirZnoskiPovest Vremennyh let Kronika Byhayca Arhivavana 29 lipenya 2018 09 zhniynya 2017 FOTOREPORTAZh Na kryshe Krasnogo kostela v Minske poyavilas paseka 29 lipenya 2020 V centre Minska na kryshe kostela poselili 60 tysyach pchel Arhivavana 3 lipenya 2020 3 chervenya 2105 Otkrytie paseki na kryshe Krasnogo kostela perenositsya Arhivavana 3 lipenya 2020 5 snezhnya 2019 goda PEShKOM PO GORODU V Loshickom parke mozhet poyavitsya nastoyashaya paseka Arhivavana 3 lipenya 2020 LitaraturaPchalya rstva Belarus encyklapedychny davednik Redkal B I Sachanka gal red i insh Mast M V Drako A M Hilkevich Mn BelEn 1995 S 609 610 800 s 5 000 ekz ISBN 985 11 0026 9 SpasylkiNa Vikishovishchy yosc medyyafajly pa teme Pchalyarstva bortnik by info Arhivavana 4 maya 2013 Etnalogiya pchalyarstva Arhivavana 2 krasavika 2008 Pchalyarstva na agriculture by Arhivavana 26 maya 2013 Praktychnae pchalyarstva Pchalyarstva Verhnyadzvinshchyny MUZEJ NASYaKOMYH I PChALYaRSTVA STARAYa VES Arhivavana 10 sakavika 2016 Belaruski forum pchelovod info