Сі́ндхі (саманазвы: ગુજરાતી, सिन्धी) — народ у Пакістане і Індыі, асноўнае насельніцтва правінцыі Сінд і сумежных рэгіёнаў. У выніку эміграцыі буйныя абшчыны сіндхаў таксама склаліся ў ААЭ, Афганістане, Кеніі, краінах Паўднёва-Усходняй Азіі. Агульная колькасць - каля 42 млн чал.
(سنڌي, सिन्धी) | |
Агульная колькасць | каля 42 млн |
---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]()
|
Мова | сіндхі |
Рэлігія | іслам, індуізм, джайнізм |
Блізкія этнічныя групы | раджастханцы, гуджаратцы |
Гісторыя
Назва сіндхаў паходзіць ад ракі Інд. У старажытнасці населеная імі вобласць з'яўлялася асноўнай часткай Індскай цывілізацыі. У 2 - 1 тысячагоддзях да н. э. сюды перасяляліся арыйскія плямёны. У IV ст. да н. э. яна была заваявана Аляксандрам Македонскім, пасля чаго ўваходзіла у склад Бактрыі, дзяржаў сакаў, масагетаў, эфталітаў, гурджараў.
У VIII - X стст. з'яўлялася часткай Арабскага халіфата. Арабы заставілі падрабязныя пісьмовыя крыніцы пра насельніцтва Сінда. Яны ўзгадвалі пра існаванне некалькіх гарадоў, а таксама качавых плямён, у тым ліку бхілаў. У гэты перыяд з'явіліся першыя помнікі літаратуры на мове сіндхі.
У высокае і позняе сярэднявечча Сінд працягваў пакутваць ад нашэсцяў заваёўнікаў з Ірана, Сярэдняй Азіі і Афганістана. У гэты перыяд яго тэрыторыя падзялялася на некалькі дзяржаў, дзе ўладу аспрэчвалі мясцовыя мусульманскія ўладары і раджпуты. У перыяд дамінавання дынастыі Сама (1335 - 1520 гг.) канчаткова сфарміравалася сіндхская гарадская культура і асаблівая сіндхская мусульманская архітэктура. Акбар Вялікі ўключыў Сінд у склад Магольскай імперыі. У 1739 г. землі сіндхаў былі заваяваны Іранам. У 1748 г. — Афганістанам. У 1843 г. — Брытанскай Ост-Індскай кампаніяй.
Брытанцы захавалі памешчыцкае землеўладанне. Індустрыялізацыя ў складзе Брытанскай Індыі садзейнічала далейшаму росту гарадоў, сярод якіх асабліва вылучаўся Карачы. Гарадское насельніцтва, якое дагэтуль было пераважна мусульманскім, папаўнялася за лік мігрантаў-, сікхаў, індусаў, джайнаў. У выніку гэта прывяло да сутыкненняў паміж дробнымі гандлярамі і рабочымі-мусульманамі з іншарэлігійнай эканамічнай элітай. Сіндхская інтэлігенцыя ўдзельнічала ў руху за незалежнасць Індыі і Пакістана. У 1935 г. каланіяльная адміністрацыя вылучыла асобную правінцыю Сінд.
Пры падзеле Індыі і Пакістана на дзве асобныя дзяржавы большасць сіндхаў-індуістаў была вымушана пераехаць у Індыю, у той час як у пакістанскі Сінд мігрыравалі мусульмане з розных рэгіёнаў Індыі. Аднак у Пакістане захавалася сіндхская гарадская індуісцкая абшчына, частка сіндхаў-мусульман засталася ў Гуджараце, Раджастхане і Махараштры. У 1972 г. у Пакістане ўзнік нацыяналістычны рух за аб'яднанне сіндхаў дзвюх краін і стварэнне асобнай сіндхскай дзяржавы.
Культура
Гаспадарка

Сінд — адзін з найстаражытнейшых рэгіёнаў ірыгацыйнага земляробства. У познім сярэднявеччы замацавалася сістэма землекарыстання, згодна якой зямля і ірыгацыйныя збудаванні належалі буйным феадальным кланам. Дробныя феадалы маглі атрымаць яе толькі ў часовае карыстанне за службу. Сяляне арэндавалі частку зямель, за што выплочвалі натуральныя падаткі і павіннасці, або выступалі ў якасці наёмных працоўных. Сяляне часцяком траплялі ў асабістую залежнасць ад феадалаў і гандляроў. Такая сістэма часткова захоўваецца ў некаторых раёнах Пакістана да нашых дзён. З пачатку XX ст. натуральныя выплаты і павіннасці замяняліся на грашовую рэнту і права выкупу сялянскага надзела.
Асноўныя земляробчыя культуры — сорга, проса, пшаніца, рыс, бабовыя, бавоўнік, алейныя, гародніна. Сорга, проса і бабовыя ўжываюцца сельскім насельніцтвам у ежу, у той час як астатнія культуры маюць таварны характар. Традыцыйныя земляробчыя прылады — драўляныя плуг, коўзанка, валакуша. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай быкоў і , у пустынных раёнах — з дапамогай вярблюдаў.
Жывёлагадоўля таксама мае важны характар. Сіндхі трымаюць буйную рагатую жывёлу, вярблюдаў, коняў, авечак і коз. У дэльце Інда і на марскім ўзбярэжжы развіта рыбалоўства. Рыбаловы звычайна аб'яднаны ў асобныя рабочыя калектывы. Рыбаловы-індуісты вылучаюцца як асобная каста. На марскім узбярэжжы традыцыйна здабываюць соль.
Гарады як рамесныя і гандлёвыя цэнтры ўзніклі ўжо ў старажытнасці. У сярэднявеччы склалася развітая гарадская культура. Сіндхскія рамеснікі здаўна займаліся апрацоўкай скуры, вытворчасцю дываноў і тканін, ювелірнай справай. Да сярэдзіны XX ст. далёка за межамі Сінда былі вядомы вырабы мясцовых ганчароў. З сярэдзіны XIX ст. адбываўся працэс індустрыалізацыі, узнікнення буйных прадпрыестваў, дзе працавалі прафесійныя рабочыя. У сярэдзіне XX ст. яны складалі каля 10% ад усяго насельніцтва. Сіндхскія гандляры шмат стагоддзяў выконвалі функцыі пасрэднікаў паміж Індыяй і Блізкім Усходам. У гарадах меліся прафесійныя аб'яднанні гандляроў. У нашы дні гандаль — важная сфера эканомікі, у якую ўцягнута да чвэрці гарадскога і сельскага насельніцтва.
Жытло
Асноўны традыцыйны від паселішча ў сельскай мясцовасці — вёска. У далінах вёскі вялікія, часам налічваюць некалькі тысяч жыхароў. У горных і пустынных раёнах — малыя. Сялянскія падворкі месцяцца вельмі кампактна. Цэнтрам падворка з'яўляецца дом. У мінулым гэта была аднакамерная каркасная хаціна з плоскім дахам. Яна апляталася галлём і абмазвалася глінай. Вакол будаваўся высокі плот. У нашы дні дамы будуюць з цэглы і , яны маюць некалькі пакояў. Сем'і наёмных рабочых і пастухоў часцяком жылі ў часовых паселішчах з трысняговых шатроў. Такі тып жытла ўсё яшчэ можна сустрэць у дэльце Інда. У гарадах падворкі рамеснікаў і гандляроў звычайна нагадвалі сялянскія, аднак тут меліся фартыфікацыі, грамадскія і рэлігійныя будынкі, палацы і г. д. Для традыцыйнай сіндхскай архітэктуры характэрны аднапавярховыя жылыя пабудовы.
Вопратка
Аснову мужчынскай і жаночай вопраткі складаюць штаны і кашуля. Мужчыны апранаюць паверх кашулі камізэльку або — гэта больш характэрна для індуістаў — кароткі халат. У Сіндзе распаўсюджаны самыя розныя мужчынскія галаўныя ўборы. Жанчыны могуць апранаць паверх штаноў спадніцу, насіць хусткі і доўгія шалікі. Розніца ў веравызнанні ўплывае на нашэнне абутку. У мінулым нават прадстаўнікі заможных пластоў насельніцтва хадзілі басанож. У наш час сіндхі-мусульмане аддаюць перавагу скураному абутку, а індуісты — з тканін. Радзей сустракаецца плецены абутак накшталт лапцяў.
Кухня
Сіндхская кухня ўвабрала ў сябе кулінарныя звычаі Індыі і Заходняй Азіі. Асноўную традыцыйную ежу складаюць стравы з проса, бабовых і гародніны. У нашы дні найчасцей сустракаецца сняданак з пшанічнага хлеба, варанага рыса, падлівы і двух дадатковых страў з мяса і гародніны. Мяса і рыбу ядуць як мусульмане, так і індуісты. Але індуісты захоўваюць забарону на ўжыванне ялавічыны. Рэдкім дэлікатэсам лічыцца запечаныя карані лотасу. Найбольш папулярны напой — чай. Таксама п'юць закісленае і кіпячонае малако, узвары з садавіны.
Фальклор
Сіндхі маюць багаты фальклор. Вусная народная творчасць уключае шматлікія любоўныя і чарадзейныя казкі, легенды, байкі, мужчынскія і жаночыя песні. Песеннае мастацтва развівалася пад моцным уплывам рэлігійнай паэзіі. У гарадах і буйных вёсках папулярны вулічныя тэатральныя відовішчы, выступленні музыкантаў і факіраў.
Літаратура
Першым літаратурным творам сіндхаў лічацца гістарычныя запісы чачнама, застаўленыя на арабскай мове ў VIII ст. Да сярэдзіны XIX ст. большасць літаратурных твораў стваралася на персідскай мове. Запісы на мове сіндхі рабіліся ўжо ў сярэднявеччы персідскімі літарамі або дэванагары. У большасці, гэта былі пераклады. Асобная літаратура на мове сіндхі сфарміравалася толькі ў XIX ст., прычым значная частка твораў — драматургія.
Рэлігія
Большасць вернікаў — мусульмане-суніты, аднак ёсць невялікія групы шыітаў і . Рэлігійная культура доўгі час развівалася пад уплывам суфізму. Меншасць вернікаў спавядае індуізм. Прычым, большасць індуістаў жыве ў Індыі.
Мова
Мова сіндхі належыць да індаарыйскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і, захоўвае многія архаічныя рысы, якія злучаюць сучасную літаратурную мову з санскрытам. У Пакістане сіндхі мае афіцыйны характар, вывучаецца ў школах правінцыі Сінд, ужываецца ў сродках масавай інфармацыі і літаратуры. У Індыі з другой паловы XX ст. здымаецца кіно на сіндхі.
Зноскі
- Pakistan Bureau of Statistics
- Languages of India
- Sindhi
Спасылкі
- Sindhis.Org
- Sindhi People — theSindhi.com Архівавана 12 лістапада 2019.
- Sindhi Culture
- Sindhi recipes — Indian Cooking Guide Архівавана 25 кастрычніка 2016.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Si ndhi samanazvy ગ જર ત स न ध narod u Pakistane i Indyi asnoynae naselnictva pravincyi Sind i sumezhnyh regiyonay U vyniku emigracyi bujnyya abshchyny sindhay taksama sklalisya y AAE Afganistane Kenii krainah Paydnyova Ushodnyaj Azii Agulnaya kolkasc kalya 42 mln chal Sindhi سنڌي स न ध Agulnaya kolkasc kalya 42 mlnRegiyony prazhyvannya Pakistan 39410910 Indyya 2810000 AAE 137000 Afganistan 21000 Malajziya 28000Mova sindhiReligiya islam induizm dzhajnizmBlizkiya etnichnyya grupy radzhasthancy gudzharatcyGistoryyaSindhskaya myachec XVI st Nazva sindhay pahodzic ad raki Ind U starazhytnasci naselenaya imi voblasc z yaylyalasya asnoynaj chastkaj Indskaj cyvilizacyi U 2 1 tysyachagoddzyah da n e syudy perasyalyalisya aryjskiya plyamyony U IV st da n e yana byla zavayavana Alyaksandram Makedonskim paslya chago yvahodzila u sklad Baktryi dzyarzhay sakay masagetay eftalitay gurdzharay U VIII X stst z yaylyalasya chastkaj Arabskaga halifata Araby zastavili padrabyaznyya pismovyya krynicy pra naselnictva Sinda Yany yzgadvali pra isnavanne nekalkih garadoy a taksama kachavyh plyamyon u tym liku bhilay U gety peryyad z yavilisya pershyya pomniki litaratury na move sindhi U vysokae i poznyae syarednyavechcha Sind pracyagvay pakutvac ad nashescyay zavayoynikay z Irana Syarednyaj Azii i Afganistana U gety peryyad yago terytoryya padzyalyalasya na nekalki dzyarzhay dze yladu asprechvali myascovyya musulmanskiya yladary i radzhputy U peryyad daminavannya dynastyi Sama 1335 1520 gg kanchatkova sfarmiravalasya sindhskaya garadskaya kultura i asablivaya sindhskaya musulmanskaya arhitektura Akbar Vyaliki yklyuchyy Sind u sklad Magolskaj imperyi U 1739 g zemli sindhay byli zavayavany Iranam U 1748 g Afganistanam U 1843 g Brytanskaj Ost Indskaj kampaniyaj Brytancy zahavali pameshchyckae zemleyladanne Industryyalizacyya y skladze Brytanskaj Indyi sadzejnichala dalejshamu rostu garadoy syarod yakih asabliva vyluchaysya Karachy Garadskoe naselnictva yakoe dagetul bylo peravazhna musulmanskim papaynyalasya za lik migrantay sikhay indusay dzhajnay U vyniku geta pryvyalo da sutyknennyay pamizh drobnymi gandlyarami i rabochymi musulmanami z inshareligijnaj ekanamichnaj elitaj Sindhskaya inteligencyya ydzelnichala y ruhu za nezalezhnasc Indyi i Pakistana U 1935 g kalaniyalnaya administracyya vyluchyla asobnuyu pravincyyu Sind Pry padzele Indyi i Pakistana na dzve asobnyya dzyarzhavy bolshasc sindhay induistay byla vymushana peraehac u Indyyu u toj chas yak u pakistanski Sind migryravali musulmane z roznyh regiyonay Indyi Adnak u Pakistane zahavalasya sindhskaya garadskaya induisckaya abshchyna chastka sindhay musulman zastalasya y Gudzharace Radzhasthane i Maharashtry U 1972 g u Pakistane yznik nacyyanalistychny ruh za ab yadnanne sindhay dzvyuh krain i stvarenne asobnaj sindhskaj dzyarzhavy KulturaGaspadarka Ramesnik z Karachy Sind adzin z najstarazhytnejshyh regiyonay irygacyjnaga zemlyarobstva U poznim syarednyavechchy zamacavalasya sistema zemlekarystannya zgodna yakoj zyamlya i irygacyjnyya zbudavanni nalezhali bujnym feadalnym klanam Drobnyya feadaly magli atrymac yae tolki y chasovae karystanne za sluzhbu Syalyane arendavali chastku zyamel za shto vyplochvali naturalnyya padatki i pavinnasci abo vystupali y yakasci nayomnyh pracoynyh Syalyane chascyakom traplyali y asabistuyu zalezhnasc ad feadalay i gandlyaroy Takaya sistema chastkova zahoyvaecca y nekatoryh rayonah Pakistana da nashyh dzyon Z pachatku XX st naturalnyya vyplaty i pavinnasci zamyanyalisya na grashovuyu rentu i prava vykupu syalyanskaga nadzela Asnoynyya zemlyarobchyya kultury sorga prosa pshanica rys babovyya bavoynik alejnyya garodnina Sorga prosa i babovyya yzhyvayucca selskim naselnictvam u ezhu u toj chas yak astatniya kultury mayuc tavarny haraktar Tradycyjnyya zemlyarobchyya prylady draylyanyya plug koyzanka valakusha Zyamlyu apracoyvali z dapamogaj bykoy i u pustynnyh rayonah z dapamogaj vyarblyuday Zhyvyolagadoylya taksama mae vazhny haraktar Sindhi trymayuc bujnuyu ragatuyu zhyvyolu vyarblyuday konyay avechak i koz U delce Inda i na marskim yzbyarezhzhy razvita rybaloystva Rybalovy zvychajna ab yadnany y asobnyya rabochyya kalektyvy Rybalovy induisty vyluchayucca yak asobnaya kasta Na marskim uzbyarezhzhy tradycyjna zdabyvayuc sol Garady yak ramesnyya i gandlyovyya centry yznikli yzho y starazhytnasci U syarednyavechchy sklalasya razvitaya garadskaya kultura Sindhskiya ramesniki zdayna zajmalisya apracoykaj skury vytvorchascyu dyvanoy i tkanin yuvelirnaj spravaj Da syaredziny XX st dalyoka za mezhami Sinda byli vyadomy vyraby myascovyh gancharoy Z syaredziny XIX st adbyvaysya praces industryalizacyi uzniknennya bujnyh pradpryestvay dze pracavali prafesijnyya rabochyya U syaredzine XX st yany skladali kalya 10 ad usyago naselnictva Sindhskiya gandlyary shmat stagoddzyay vykonvali funkcyi pasrednikay pamizh Indyyaj i Blizkim Ushodam U garadah melisya prafesijnyya ab yadnanni gandlyaroy U nashy dni gandal vazhnaya sfera ekanomiki u yakuyu ycyagnuta da chverci garadskoga i selskaga naselnictva Zhytlo Asnoyny tradycyjny vid paselishcha y selskaj myascovasci vyoska U dalinah vyoski vyalikiya chasam nalichvayuc nekalki tysyach zhyharoy U gornyh i pustynnyh rayonah malyya Syalyanskiya padvorki mescyacca velmi kampaktna Centram padvorka z yaylyaecca dom U minulym geta byla adnakamernaya karkasnaya hacina z ploskim daham Yana aplyatalasya gallyom i abmazvalasya glinaj Vakol budavaysya vysoki plot U nashy dni damy buduyuc z cegly i yany mayuc nekalki pakoyay Sem i nayomnyh rabochyh i pastuhoy chascyakom zhyli y chasovyh paselishchah z trysnyagovyh shatroy Taki typ zhytla ysyo yashche mozhna sustrec u delce Inda U garadah padvorki ramesnikay i gandlyaroy zvychajna nagadvali syalyanskiya adnak tut melisya fartyfikacyi gramadskiya i religijnyya budynki palacy i g d Dlya tradycyjnaj sindhskaj arhitektury harakterny adnapavyarhovyya zhylyya pabudovy Vopratka Asnovu muzhchynskaj i zhanochaj vopratki skladayuc shtany i kashulya Muzhchyny apranayuc paverh kashuli kamizelku abo geta bolsh harakterna dlya induistay karotki halat U Sindze raspaysyudzhany samyya roznyya muzhchynskiya galaynyya ybory Zhanchyny moguc apranac paverh shtanoy spadnicu nasic hustki i doygiya shaliki Roznica y veravyznanni yplyvae na nashenne abutku U minulym navat pradstayniki zamozhnyh plastoy naselnictva hadzili basanozh U nash chas sindhi musulmane addayuc peravagu skuranomu abutku a induisty z tkanin Radzej sustrakaecca pleceny abutak nakshtalt lapcyay Kuhnya Sindhskaya kuhnya yvabrala y syabe kulinarnyya zvychai Indyi i Zahodnyaj Azii Asnoynuyu tradycyjnuyu ezhu skladayuc stravy z prosa babovyh i garodniny U nashy dni najchascej sustrakaecca snyadanak z pshanichnaga hleba varanaga rysa padlivy i dvuh dadatkovyh stray z myasa i garodniny Myasa i rybu yaduc yak musulmane tak i induisty Ale induisty zahoyvayuc zabaronu na yzhyvanne yalavichyny Redkim delikatesam lichycca zapechanyya karani lotasu Najbolsh papulyarny napoj chaj Taksama p yuc zakislenae i kipyachonae malako uzvary z sadaviny Falklor Sufijskiya spevaki Sindhi mayuc bagaty falklor Vusnaya narodnaya tvorchasc uklyuchae shmatlikiya lyuboynyya i charadzejnyya kazki legendy bajki muzhchynskiya i zhanochyya pesni Pesennae mastactva razvivalasya pad mocnym uplyvam religijnaj paezii U garadah i bujnyh vyoskah papulyarny vulichnyya teatralnyya vidovishchy vystuplenni muzykantay i fakiray Litaratura Pershym litaraturnym tvoram sindhay lichacca gistarychnyya zapisy chachnama zastaylenyya na arabskaj move y VIII st Da syaredziny XIX st bolshasc litaraturnyh tvoray stvaralasya na persidskaj move Zapisy na move sindhi rabilisya yzho y syarednyavechchy persidskimi litarami abo devanagary U bolshasci geta byli peraklady Asobnaya litaratura na move sindhi sfarmiravalasya tolki y XIX st prychym znachnaya chastka tvoray dramaturgiya ReligiyaBolshasc vernikay musulmane sunity adnak yosc nevyalikiya grupy shyitay i Religijnaya kultura doygi chas razvivalasya pad uplyvam sufizmu Menshasc vernikay spavyadae induizm Prychym bolshasc induistay zhyve y Indyi MovaMova sindhi nalezhyc da indaaryjskaj grupy indaeyrapejskaj moynaj syam i zahoyvae mnogiya arhaichnyya rysy yakiya zluchayuc suchasnuyu litaraturnuyu movu z sanskrytam U Pakistane sindhi mae aficyjny haraktar vyvuchaecca y shkolah pravincyi Sind uzhyvaecca y srodkah masavaj infarmacyi i litaratury U Indyi z drugoj palovy XX st zdymaecca kino na sindhi ZnoskiPakistan Bureau of Statistics Languages of India SindhiSpasylkiSindhis Org Sindhi People theSindhi com Arhivavana 12 listapada 2019 Sindhi Culture Sindhi recipes Indian Cooking Guide Arhivavana 25 kastrychnika 2016