Румыны (рум.: Români) — еўрапейскі народ, асноўнае насельніцтва Румыніі. Буйныя абшчыны румынаў таксама існуюць у Венгрыі, Сербіі, Украіне, Грэцыі, Іспаніі, Германіі, ЗША, Канадзе і іншых краінах Агульная колькасць (2022 г.) — каля 21 169 200 чал.. У Рэспубліцы Беларусь у 2009 г. жыло 106 чал., якія вызначылі сваю этнічную тоеснасць як румыны.
Румыны (Români) | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Агульная колькасць | каля 21169200 (2022) | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Рэгіёны пражывання | ![]() | ||||||||||||||||
Мова | румынская | ||||||||||||||||
Рэлігія | хрысціянства | ||||||||||||||||
Блізкія этнічныя групы | малдаване, арамуны |
Паходжанне

Румынія — краіна Еўропы, на тэрыторыі якой з’явіліся адныя з першых прадстаўнікоў сучаснага віда чалавека. У старажытнасці рэчышча Дуная і яго прытокаў было зручным шляхам міграцый. У пачатку бронавага века ўся тэрыторыя Румыніі была заселена індаеўрапейскімі плямёнамі фракійцаў. У антычным свеце асабліва добра былі вядомы фракійцы-дакі, знакамітыя майстэрствам здабычы і апрацоўкі металаў. Акрамя таго, на тэрыторыі Румыніі сяліліся кельты, ілірыйцы і скіфы. У II ст. н. э. Дакія была заваявана рымскім імператарам Траянам. На працягу некалькіх стагоддзяў тут адбывалася раманізацыя — распаўсюджванне лацінскай мовы і рымскай культуры.
Пасля заняпаду Рымскай імперыі на тэрыторыі Румыніі ў розныя часы адбываліся міграцыі готаў, гунаў, славян, авараў, венграў і г. д., з’яўляліся паселішчы прадстаўнікоў іншых народаў. Аднак раманамоўнае насельніцтва працягвала існаваць як на поўнач і ўсход, так і на поўдзень і захад ад Дуная. Яно размаўляла на некалькіх вельмі адрозных дыялектах, але ў іншых краінах Еўропы вызначалася адным тэрмінам "влахі" (грэч. Βλάχοι). Важным у захаванні мясцовай усходняй раманскай культуры было фарміраванне ў XIV ст. дзяржаў Валахія і Малдова. У 1859 г. яны былі аб’яднаны. У 1878 г. была абвешчана незалежнасць Румыніі. У працэсе нацыянальнага адраджэння і распаўсюджвання румынскага нацыяналізму сярод раманамоўнага насельніцтва замацавалася агульная саманазва "румын", праз працэс адукацыі — агульная румынская літаратурная мова. У 1921 г. у склад Румыніі ўвайшла Трансільванія.
У XIX - XX стст. у навуцы сфарміравалася 2 асноўныя версіі паходжання сучасных румынаў. Першая версія сцвярджала, што румыны — прамыя нашчадкі дакаў і іншых фракійцаў, якія перанялі, а потым здолелі захаваць раманскую культуру. Другая версія засноўвалася на пісьмовых крыніцах, якія практычна не ўзгадвалі раманамоўнае насельніцтва на тэрыторыі Румыніі ў ранняе сярэднявечча, а таму зыходзілі з думкі, што пасля нашэсцяў іншых народаў яно захавалася толькі ў асобных арэалах, а потым зноў распаўсюдзілася дзякуючы міграцыі. Археалагічныя знаходкі не дазваляюць вучоным прыйсці да адзінага меркавання, паколькі кожны бок тлумачыць іх на сваю карысць.
Генетычныя даследаванні пачатку XXI ст. паказалі, што найстаражытнейшыя насельнікі тэрыторыі сучаснай Румыніі былі блізкімі да насельніцтва Малой Азіі, у той час як генетычная спадчына сучасных румынаў значна больш разнастайная і блізкая да народаў Паўднёвай Еўропы.
Культура

Заняткі
Асноўнымі традыцыйнымі заняткамі здаўна былі земляробства і жывёлагадоўля. Земляробства развівалася ў раўнінных і ўзвышанных раёнах, у гарах — пераважна на плато і тэрасах. Яшчэ ў першай палове XX ст. дамінавала двухпольная сістэма. Пашырэнне зямельных надзелаў здзейснялася ў выніку расчысткі ад лесу. На лядах першапачаткова стваралі лугі для свойскай жывёлы, і толькі пасля некалькіх гадоў іх выкарыстоўвання — палеткі. Калі глеба пераставала быць урадлівай, яе зноў ператваралі ў пашу. Вырошчвалі гародніну, бабовыя, пшаніцу, проса, жыта, з XVII ст. — кукурузу. Распаўсюджаныя тэхнічныя культуры — сланечнік, лён, каноплі, у некаторых раёнах — бавоўнік. Значную ролю адыгрывалі садаводства і вінаградарства. Зямлю апрацоўвалі з дапамогай рала і драўлянага плуга з металічным лямешам. Падчас жніва карысталіся зубчастым сярпом.
Жывёлагадоўля развівалася паўсюдна. У горных рэгіёнах яна з’яўлялася асноўным відам дзейнасці. Стойлавае ўтрыманне свойскай жывёлы практыкавалася толькі ў некаторых раўнінных раёнах. У большасці выпадкаў нават свінні знаходзіліся на вольным выпасе. Каровы, авечкі, козы, коні, аслы складалі асноўнае багацце і часам выкарыстоўваліся замест грошай. Пры сядзібе трымалі свойскую птушку. Вельмі старажытныя карані ў Румыніі мае пчалярства. З канца XVIII ст. вядома шаўкаводства.
Лясы і дунайскія плаўні забяспечвалі таннай драўнінай і трыснягом, тут палявалі, лавілі рыбу, збіралі ягады, ядомае карэнне, дзікія плады. У дэльце Дуная і на Чорным моры рыбалоўства з’яўлялася асноўным заняткам.
Доўгі час рамёствы былі шчыльна звязаны з сельскай гаспадаркай. Румынскія рамеснікі вядомы вырабам дываноў, тканін, вітражоў, керамікі і драўляных рэчаў. З часоў сярэднявечча многія сяляне займаліся адыходніцтвам — сплаўлялі лес, здабывалі ў гарах золата і жалеза, на раўнінах — соль. Соль здабывалі калодзежным спосабам, транспартавалі з месца здабычы на аслах або быках, прадавалі яе ва ўсіх краінах Балканскага паўвострава.
Жытло

Да II Сусветнай вайны румыны жылі пераважна ў сельскай мясцовасці. Дзякуючы разнастайнасці ландшафтаў краіны і яе гістарычных традыцый развіваліся самыя розныя сельскія паселішчаў. У горных раёнах, дзе галоўным заняткам была адгонная жывёлагадоўля, часцяком сустракаюцца аднадворныя паселішчы, падобныя на хутары. У Трансільваніі, Малдове і Мунтэніі вёскі маюць раскіданую планіроўку. Вёскі з лінейнай або шматвулічнай планіроўкай узніклі ўсяго некалькі стагоддзяў таму, часцей знаходзяцца ў раўнінных раёнах. У перадгор'ях планіроўка вёсак змяшанага тыпу.
У жывёлагадоўчых рэгіёнах захаваліся неагароджаныя сядзібы, часам без адзінага двара, аднак на ўсходзе Румыніі існуе традыцыя не толькі агароджваць сядзібы, але і будаваць над імі дах. У земляробчай зоне ладзяць розныя тыпы двароў — замкнёныя, незамкнёныя, падвоеныя і інш.
Асноўным матэрыялам для пабудовы доўгі час з’яўлялася драўніна. Толькі ў XIX ст. пачалі шырока выкарыстоўваць і цэглу. Драўляныя хаты ўзводзілі без фундамента на камянях або бярвеннях, звычайна зрубнага тыпу. У мясцовасцях, бедных лесам, вядомы традыцыйныя хаціны з лёгкім фундаментам, на які вертыкальна ставілі расколатыя бярвенні. Сцены такіх дамоў тынкавалі і фарбавалі ў белы колер. У Трансільваніі пад уплывам немцаў таксама будавалі хаты слупавога тыпу. Са старажытных часоў былі вядомы зямлянкі. У народнай архітэктуры найбольш распаўсюджаны дахі з чатырма пахіламі, крытыя дранкай.
Акрамя сялянскага жытла вядомы княжыя, баярскія і манастырскія двары. У канцы XVII ст. пад уплывам барока на аснове візантыйскіх і турэцкіх традыцый спачатку ў царкоўнай, а потым і ў свецкай палацавай архітэктуры распаўсюдзіўся так званы валашскі стыль або brâncovenesc з багатым знешнім дэкорам.
Вопратка
Асноўным прадметам народнай вопраткі з'яўляецца кашуля з ільняной, канаплянай або ваўнянай тканіны, падперазаная ў таліі. Крой для мужчын і жанчын прыкладна аднолькавы, хаця жаночая кашуля больш доўгая. Жанчыны апранаюць над кашуляй фартух. У Трансільваніі і на паўднёвым захадзе Румыніі маецца традыцыя насіць 2 фартухі — спераду і ззаду. Строй замужняй жанчыны таксама ўключае доўгую .
Мужчынскі народны строй складаецца з белай кашулі навыпуск, белых штаноў, капялюша, пояса, камізэлькі ці паліто. Рэгіянальныя адрозненні вызначаюцца даўжынёй і формай той або іншай дэталі і ўпрыгожваннямі. Верхняя вопратка мужчын і жанчын звычайна шылася з аўчыны.
Кухня

Румынская кухня ўвабрала ў сябе традыцыі не толькі розных рэгіёнаў Румыніі, але таксама суседніх народаў — славян, туркаў, немцаў, венграў, грэкаў. Для яе характэрна наяўнасць вялікай колькасці мясных страў, у тым ліку галубцоў, каўбас, біточкаў, мяса, запечанага з гароднінай і грыбамі. У раёне Дуная і Чорнага мора мяса часцяком замяняецца рыбай. Рыбу пякуць на вуглях або вараць. Румынская кухня таксама прапануе вялікую колькасць супоў, прыпраўленых гароднінай. Адзін з іх, zama — зялёны суп з курыцы, фасолі, пятрушкі і кропу. Таксама шырока вядомы боршч і чорба.
У сярэднявеччы румыны спажывалі шмат страў з проса. Але з XVII ст. гэтая культура амаль цалкам была выціснута кукурузай. У наш час кукурузная каша mămăligă з’яўляецца асноўнай ежай ва ўсіх рэгіёнах Румыніі. Акрамя таго, папулярнасцю карыстаюцца вараныя бульба, фасоля і капуста. З малочных прадуктаў — брынза. Распаўсюджаныя дэсерты — бліны з начыннем, пластовыя пірожныя, падобныя на пахлаву, салодкія пірагі з брынзай.
Традыцыйнае снеданне заўсёды завяршаецца напоем. У мінулым былі распаўсюджаны слабыя алкагольныя напоі накшталт піва і кваса. Піва з’яўляецца традыцыйным напоем у Трансільваніі, але шырока ўжываецца паўсюдна. Віно вырабляецца са старажытнасці. У XIX ст. з-за філаксеры пацярпелі многія вінаграднікі, таму ў Румыніі пачалі вырошчваць французскія сталовыя сарты. Найбольш вядомы мясцовыя паўсалодкія і паўсухія гатункі віна.
Сям'я
Традыцыйныя сем'і пераважна малыя нуклеарныя. На чале сямейнай адзінкі звычайна стаяў бацька. Пасля жаніцьбы сыны атрымоўвалі пэўную долю маёмасці, з дапамогай блізкіх сваякоў для новай сям'і будавалі жытло. Але нават пасля жаніцьбы сыны павінны былі прыслухоўвацца да бацькі. Пасля яго смерці спадчына дзялілася пароўну. Малодшы сын разам са сваёй сям'ёй заставаўся з бацькамі, таму мог разлічваць на дадатковую долю спадчыны. Дочкі атрымоўвалі пасаг. Існаваў полавы падзел сямейнай працы.
Прыкладное мастацтва
Румыны славяцца разьбой па дрэву, гафтам, размалёваннымі вялікоднымі яйкамі, каляднымі маскамі.
- Трансільванскае разное мастацтва
- Традыцыйны гафт
- Калядныя маскі
- Вялікодныя яйкі з Букавіны
Вусная народная творчасць
Румынскі фальклор фарміраваўся ў шчыльнай сувязі з хрысціянскай культурай, а таксама культурамі суседніх народаў — славян, немцаў, венграў, грэкаў. У вуснай творчасці папулярны народныя перапрацоўкі біблейскіх сюжэтаў, гістарычныя і міфалагічныя паданні пра Саламанары, Канстанціна Вялікага, гайдука Новака і інш. У казках і міфах распаўсюджаны вобразы цмока, ваўкалакаў, вампірычных істот moroi і strigoi, волатаў, добрых і злых духаў.
Румыны маюць багатую спеўную культуру. Як і ў іншых еўрапейскіх народаў, вылучаюцца святочныя, абрадавыя, вясельныя і працоўныя цыклы песень. Шырока вядомы лірычныя румынскія "пастушыя" песні doina. Распаўсюджаныя музычныя інструменты — флейта, дудка, скрыпка.
Танцы
У мінулым румынскія народныя танцы падзяляліся на мужчынскія, жаночыя і парныя. Аднак на працягу XX ст. полавыя адрозненні перасталі адыгрываць вызначальную ролю, таму мужчынскія танцы выконваюцца і жанчынамі або змяшанымі калектывамі. Прыкладам таму можа быць у мінулым мужчынскі карагод brâul, які мае вельмі старажытныя карані. Яго назва паходзіць з фракійскай мовы і значыць "пояс". У наш час існуюць змяшаная і жаночая версіі танца. Вядомы таксама іншыя варыянты карагодаў, мужчынскія групавыя танцы, жаночыя танцы, якія часцяком суправаджаюцца вакальнымі выступамі. Парныя танцы распаўсюдзіліся пад уплывам еўрапейскіх традыцый. Румынскае танцавальнае мастацтва мае выразныя рэгіянальныя адрозненні.
Рэлігія
Хрысціянства распаўсюдзілася на тэрыторыі Румыніі яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Традыцыйна вернікі прытрымліваліся праваслаўя. У сярэднявеччы літургічнай мовай была царкоўнаславянская. Румынскі пераклад Бібліі апублікаваны толькі ў 1688 г. У 1885 г. Румынская праваслаўная царква стала аўтакефальнай. У наш час яна аб’ядноўвае каля 20 млн вернікаў і з’яўляецца другой па велічыні праваслаўнай царквой у свеце пасля Рускай праваслаўнай царквы.
У Трансільваніі, якая трапіла ў склад Венгрыі, з 1000 г. таксама распаўсюджваўся каталіцызм. У XVI ст. актыўна дзейнічалі розныя плыні пратэстантызму. У 1697 г. сінод мясцовай праваслаўнай царквы падпісаў унію з Рымска-Каталіцкім Касцёлам. У 1948 г. пад ціскам улад каля 1,7 млн грэка-каталікоў Румыніі былі далучаны да праваслаўнай царквы. Аднак частка грэка-каталіцкіх святароў працягвала сваю дзейнасць нелегальна і з 1977 г. высоўвала патрабаванні ўзнавіць царкоўную арганізацыю. У 1989 г. грэка-каталікі зноў былі легалізаваны. У наш час дзейнічае 6 грэка-каталіцкіх біскупстваў. Частка вернікаў прытрымліваецца пратэстантызму.
Мова
Румынская мова адносіцца да ўсходняй групы раманскіх моў індаеўрапейскай моўнай сям'і. Пісьмовыя тэксты на ёй вядомы з 1521 г. Сучасная літаратурная мова склалася на працягу XIX - XX стст. на аснове шматлікіх усходніх раманскіх дыялектаў, фарміраванне якіх у сваю чаргу адбывалася пад уплывам старажытнай фракійскай мовы, а таксама царкоўнаславянскай мовы, што з’яўлялася літургічнай з IX ст. З сярэдзіны XIX ст. румынскія мовазнаўцы актывізавалі працэс рэраманізацыі — замены славянскіх слоў раманскімі і ўключэння раманскіх неалагізмаў. У наш час распаўсюджана пісьмовасць на аснове лацінкі.
Зноскі
- Romanian
- Romanian
- belstat.gov.by
- First Known Europeans Identified Архівавана 14 лістапада 2014.
- Dacians, Thracians, Getae Архівавана 30 жніўня 2015.
- Dacia - Province of the Roman Empire
- Stefano Bottoni, National Projects, Regional Identities, Everyday Compromises. Szeklerland in Greater Romania (1919–1940) // Hungarian Historical Review 2, no. 2 (2013). P. 477–511
- Geography and ethnic geography of the Balkans to 1500
- Analysis of mitochondrial DNA haplotypes of old human populations from the Bronze and Iron Age from Romania
- Romanian Genetics: Abstracts and Summaries
- Beekeeping in Romania
- Urdea Olimpia, SERICULTURE IN ROMANIA, BETWEEN TRADITION AND AN UNCERTAIN FUTURE
- Traditional Crafts of Romania Архівавана 4 ліпеня 2014.
- Anthony Harding and Valerii Kavruk, A Prehistoric Salt Production site at Baile Figa, Romania
- Romania Traditional Settlement Patterns
- Brâncovenesc style
- Traditional costume in Romania Архівавана 14 лістапада 2014.
- Romanian Traditional Foods Архівавана 10 ліпеня 2014.
- Traditional Cuisine in Romania
- History of Romanian wine(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2011. Праверана 8 лістапада 2014.
- Arts and Crafts Архівавана 22 лістапада 2014.
- Doina Архівавана 7 лістапада 2013.
- Traditional music in Romania
- Brâul men's chain dance Архівавана 30 ліпеня 2014.
- Romanian couple dances Архівавана 30 мая 2014.
- Bibles Romanian (Română)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 15 лістапада 2014.
- Church of Romania
- A SHORT HISTORY OF TRANSYLVANIA
- XVIth CENTURY OF HUNGARIAN PROTESTANTISM
- ROMANIAN GREEK-CATHOLIC CHURCH HISTORY Архівавана 28 студзеня 2017.
- Religion
- lmp.ucla.edu Архівавана 7 ліпеня 2014.
- The History of the Romanian Language
- omniglot.com
Спасылкі
![]() | Румыны на Вікісховішчы |
---|
- ROMANIA - Traditions and Folklore
- Countries and Their Cultures: Romania
- Romanian folktales
- A BRIEF HISTORY OF ROMANIA
- Biserica Ortodoxa Romana
- Румынская кухня Архівавана 5 сакавіка 2016.
Аўтар: www.NiNa.Az
Дата публікацыі:
Rumyny rum Romani eyrapejski narod asnoynae naselnictva Rumynii Bujnyya abshchyny rumynay taksama isnuyuc u Vengryi Serbii Ukraine Grecyi Ispanii Germanii ZShA Kanadze i inshyh krainah Agulnaya kolkasc 2022 g kalya 21 169 200 chal U Respublicy Belarus u 2009 g zhylo 106 chal yakiya vyznachyli svayu etnichnuyu toesnasc yak rumyny Rumyny Romani Sv Dyyanisij I Andreesku M Eliyade Ch AyatuP Groza N Chayshesku I Iliesku T BeseskuAgulnaya kolkasc kalya 21169200 2022 Regiyony prazhyvannya RumyniyaMova rumynskayaReligiya hrysciyanstvaBlizkiya etnichnyya grupy maldavane aramunyPahodzhanneRumyny Transilvanii 1872 g Rumyniya kraina Eyropy na terytoryi yakoj z yavilisya adnyya z pershyh pradstaynikoy suchasnaga vida chalaveka U starazhytnasci rechyshcha Dunaya i yago prytokay bylo zruchnym shlyaham migracyj U pachatku bronavaga veka ysya terytoryya Rumynii byla zaselena indaeyrapejskimi plyamyonami frakijcay U antychnym svece asabliva dobra byli vyadomy frakijcy daki znakamityya majsterstvam zdabychy i apracoyki metalay Akramya tago na terytoryi Rumynii syalilisya kelty iliryjcy i skify U II st n e Dakiya byla zavayavana rymskim imperataram Trayanam Na pracyagu nekalkih stagoddzyay tut adbyvalasya ramanizacyya raspaysyudzhvanne lacinskaj movy i rymskaj kultury Paslya zanyapadu Rymskaj imperyi na terytoryi Rumynii y roznyya chasy adbyvalisya migracyi gotay gunay slavyan avaray vengray i g d z yaylyalisya paselishchy pradstaynikoy inshyh naroday Adnak ramanamoynae naselnictva pracyagvala isnavac yak na poynach i yshod tak i na poydzen i zahad ad Dunaya Yano razmaylyala na nekalkih velmi adroznyh dyyalektah ale y inshyh krainah Eyropy vyznachalasya adnym terminam vlahi grech Blaxoi Vazhnym u zahavanni myascovaj ushodnyaj ramanskaj kultury bylo farmiravanne y XIV st dzyarzhay Valahiya i Maldova U 1859 g yany byli ab yadnany U 1878 g byla abveshchana nezalezhnasc Rumynii U pracese nacyyanalnaga adradzhennya i raspaysyudzhvannya rumynskaga nacyyanalizmu syarod ramanamoynaga naselnictva zamacavalasya agulnaya samanazva rumyn praz praces adukacyi agulnaya rumynskaya litaraturnaya mova U 1921 g u sklad Rumynii yvajshla Transilvaniya U XIX XX stst u navucy sfarmiravalasya 2 asnoynyya versii pahodzhannya suchasnyh rumynay Pershaya versiya scvyardzhala shto rumyny pramyya nashchadki dakay i inshyh frakijcay yakiya peranyali a potym zdoleli zahavac ramanskuyu kulturu Drugaya versiya zasnoyvalasya na pismovyh krynicah yakiya praktychna ne yzgadvali ramanamoynae naselnictva na terytoryi Rumynii y rannyae syarednyavechcha a tamu zyhodzili z dumki shto paslya nashescyay inshyh naroday yano zahavalasya tolki y asobnyh arealah a potym znoy raspaysyudzilasya dzyakuyuchy migracyi Arhealagichnyya znahodki ne dazvalyayuc vuchonym pryjsci da adzinaga merkavannya pakolki kozhny bok tlumachyc ih na svayu karysc Genetychnyya dasledavanni pachatku XXI st pakazali shto najstarazhytnejshyya naselniki terytoryi suchasnaj Rumynii byli blizkimi da naselnictva Maloj Azii u toj chas yak genetychnaya spadchyna suchasnyh rumynay znachna bolsh raznastajnaya i blizkaya da naroday Paydnyovaj Eyropy KulturaRumynski pastuh pachatak XX st Zanyatki Asnoynymi tradycyjnymi zanyatkami zdayna byli zemlyarobstva i zhyvyolagadoylya Zemlyarobstva razvivalasya y rayninnyh i yzvyshannyh rayonah u garah peravazhna na plato i terasah Yashche y pershaj palove XX st daminavala dvuhpolnaya sistema Pashyrenne zyamelnyh nadzelay zdzejsnyalasya y vyniku raschystki ad lesu Na lyadah pershapachatkova stvarali lugi dlya svojskaj zhyvyoly i tolki paslya nekalkih gadoy ih vykarystoyvannya paletki Kali gleba perastavala byc uradlivaj yae znoy peratvarali y pashu Vyroshchvali garodninu babovyya pshanicu prosa zhyta z XVII st kukuruzu Raspaysyudzhanyya tehnichnyya kultury slanechnik lyon kanopli u nekatoryh rayonah bavoynik Znachnuyu rolyu adygryvali sadavodstva i vinagradarstva Zyamlyu apracoyvali z dapamogaj rala i draylyanaga pluga z metalichnym lyamesham Padchas zhniva karystalisya zubchastym syarpom Zhyvyolagadoylya razvivalasya paysyudna U gornyh regiyonah yana z yaylyalasya asnoynym vidam dzejnasci Stojlavae ytrymanne svojskaj zhyvyoly praktykavalasya tolki y nekatoryh rayninnyh rayonah U bolshasci vypadkay navat svinni znahodzilisya na volnym vypase Karovy avechki kozy koni asly skladali asnoynae bagacce i chasam vykarystoyvalisya zamest groshaj Pry syadzibe trymali svojskuyu ptushku Velmi starazhytnyya karani y Rumynii mae pchalyarstva Z kanca XVIII st vyadoma shaykavodstva Lyasy i dunajskiya playni zabyaspechvali tannaj drayninaj i trysnyagom tut palyavali lavili rybu zbirali yagady yadomae karenne dzikiya plady U delce Dunaya i na Chornym mory rybaloystva z yaylyalasya asnoynym zanyatkam Doygi chas ramyostvy byli shchylna zvyazany z selskaj gaspadarkaj Rumynskiya ramesniki vyadomy vyrabam dyvanoy tkanin vitrazhoy keramiki i draylyanyh rechay Z chasoy syarednyavechcha mnogiya syalyane zajmalisya adyhodnictvam splaylyali les zdabyvali y garah zolata i zhaleza na rayninah sol Sol zdabyvali kalodzezhnym sposabam transpartavali z mesca zdabychy na aslah abo bykah pradavali yae va ysih krainah Balkanskaga payvostrava Zhytlo Vyoska Da II Susvetnaj vajny rumyny zhyli peravazhna y selskaj myascovasci Dzyakuyuchy raznastajnasci landshaftay krainy i yae gistarychnyh tradycyj razvivalisya samyya roznyya selskiya paselishchay U gornyh rayonah dze galoynym zanyatkam byla adgonnaya zhyvyolagadoylya chascyakom sustrakayucca adnadvornyya paselishchy padobnyya na hutary U Transilvanii Maldove i Muntenii vyoski mayuc raskidanuyu planiroyku Vyoski z linejnaj abo shmatvulichnaj planiroykaj uznikli ysyago nekalki stagoddzyay tamu chascej znahodzyacca y rayninnyh rayonah U peradgor yah planiroyka vyosak zmyashanaga typu U zhyvyolagadoychyh regiyonah zahavalisya neagarodzhanyya syadziby chasam bez adzinaga dvara adnak na yshodze Rumynii isnue tradycyya ne tolki agarodzhvac syadziby ale i budavac nad imi dah U zemlyarobchaj zone ladzyac roznyya typy dvaroy zamknyonyya nezamknyonyya padvoenyya i insh Asnoynym materyyalam dlya pabudovy doygi chas z yaylyalasya draynina Tolki y XIX st pachali shyroka vykarystoyvac i ceglu Draylyanyya haty yzvodzili bez fundamenta na kamyanyah abo byarvennyah zvychajna zrubnaga typu U myascovascyah bednyh lesam vyadomy tradycyjnyya haciny z lyogkim fundamentam na yaki vertykalna stavili raskolatyya byarvenni Sceny takih damoy tynkavali i farbavali y bely koler U Transilvanii pad uplyvam nemcay taksama budavali haty slupavoga typu Sa starazhytnyh chasoy byli vyadomy zyamlyanki U narodnaj arhitektury najbolsh raspaysyudzhany dahi z chatyrma pahilami krytyya drankaj Akramya syalyanskaga zhytla vyadomy knyazhyya bayarskiya i manastyrskiya dvary U kancy XVII st pad uplyvam baroka na asnove vizantyjskih i tureckih tradycyj spachatku y carkoynaj a potym i y sveckaj palacavaj arhitektury raspaysyudziysya tak zvany valashski styl abo brancovenesc z bagatym zneshnim dekoram Vopratka Asnoynym pradmetam narodnaj vopratki z yaylyaecca kashulya z ilnyanoj kanaplyanaj abo vaynyanaj tkaniny padperazanaya y talii Kroj dlya muzhchyn i zhanchyn prykladna adnolkavy hacya zhanochaya kashulya bolsh doygaya Zhanchyny apranayuc nad kashulyaj fartuh U Transilvanii i na paydnyovym zahadze Rumynii maecca tradycyya nasic 2 fartuhi speradu i zzadu Stroj zamuzhnyaj zhanchyny taksama yklyuchae doyguyu Muzhchynski narodny stroj skladaecca z belaj kashuli navypusk belyh shtanoy kapyalyusha poyasa kamizelki ci palito Regiyanalnyya adroznenni vyznachayucca dayzhynyoj i formaj toj abo inshaj detali i yprygozhvannyami Verhnyaya vopratka muzhchyn i zhanchyn zvychajna shylasya z aychyny Kuhnya Mamalyga z brynzaj Rumynskaya kuhnya yvabrala y syabe tradycyi ne tolki roznyh regiyonay Rumynii ale taksama susednih naroday slavyan turkay nemcay vengray grekay Dlya yae harakterna nayaynasc vyalikaj kolkasci myasnyh stray u tym liku galubcoy kaybas bitochkay myasa zapechanaga z garodninaj i grybami U rayone Dunaya i Chornaga mora myasa chascyakom zamyanyaecca rybaj Rybu pyakuc na vuglyah abo varac Rumynskaya kuhnya taksama prapanue vyalikuyu kolkasc supoy prypraylenyh garodninaj Adzin z ih zama zyalyony sup z kurycy fasoli pyatrushki i kropu Taksama shyroka vyadomy borshch i chorba U syarednyavechchy rumyny spazhyvali shmat stray z prosa Ale z XVII st getaya kultura amal calkam byla vycisnuta kukuruzaj U nash chas kukuruznaya kasha mămăligă z yaylyaecca asnoynaj ezhaj va ysih regiyonah Rumynii Akramya tago papulyarnascyu karystayucca varanyya bulba fasolya i kapusta Z malochnyh praduktay brynza Raspaysyudzhanyya deserty bliny z nachynnem plastovyya pirozhnyya padobnyya na pahlavu salodkiya piragi z brynzaj Tradycyjnae snedanne zaysyody zavyarshaecca napoem U minulym byli raspaysyudzhany slabyya alkagolnyya napoi nakshtalt piva i kvasa Piva z yaylyaecca tradycyjnym napoem u Transilvanii ale shyroka yzhyvaecca paysyudna Vino vyrablyaecca sa starazhytnasci U XIX st z za filaksery pacyarpeli mnogiya vinagradniki tamu y Rumynii pachali vyroshchvac francuzskiya stalovyya sarty Najbolsh vyadomy myascovyya paysalodkiya i paysuhiya gatunki vina Syam ya Tradycyjnyya sem i peravazhna malyya nuklearnyya Na chale syamejnaj adzinki zvychajna stayay backa Paslya zhanicby syny atrymoyvali peynuyu dolyu mayomasci z dapamogaj blizkih svayakoy dlya novaj syam i budavali zhytlo Ale navat paslya zhanicby syny pavinny byli prysluhoyvacca da backi Paslya yago smerci spadchyna dzyalilasya paroynu Malodshy syn razam sa svayoj syam yoj zastavaysya z backami tamu mog razlichvac na dadatkovuyu dolyu spadchyny Dochki atrymoyvali pasag Isnavay polavy padzel syamejnaj pracy Prykladnoe mastactva Rumyny slavyacca razboj pa drevu gaftam razmalyovannymi vyalikodnymi yajkami kalyadnymi maskami Transilvanskae raznoe mastactva Tradycyjny gaft Kalyadnyya maski Vyalikodnyya yajki z BukavinyVusnaya narodnaya tvorchasc Rumynski falklor farmiravaysya y shchylnaj suvyazi z hrysciyanskaj kulturaj a taksama kulturami susednih naroday slavyan nemcay vengray grekay U vusnaj tvorchasci papulyarny narodnyya perapracoyki biblejskih syuzhetay gistarychnyya i mifalagichnyya padanni pra Salamanary Kanstancina Vyalikaga gajduka Novaka i insh U kazkah i mifah raspaysyudzhany vobrazy cmoka vaykalakay vampirychnyh istot moroi i strigoi volatay dobryh i zlyh duhay Rumyny mayuc bagatuyu speynuyu kulturu Yak i y inshyh eyrapejskih naroday vyluchayucca svyatochnyya abradavyya vyaselnyya i pracoynyya cykly pesen Shyroka vyadomy lirychnyya rumynskiya pastushyya pesni doina Raspaysyudzhanyya muzychnyya instrumenty flejta dudka skrypka Tancy U minulym rumynskiya narodnyya tancy padzyalyalisya na muzhchynskiya zhanochyya i parnyya Adnak na pracyagu XX st polavyya adroznenni perastali adygryvac vyznachalnuyu rolyu tamu muzhchynskiya tancy vykonvayucca i zhanchynami abo zmyashanymi kalektyvami Prykladam tamu mozha byc u minulym muzhchynski karagod braul yaki mae velmi starazhytnyya karani Yago nazva pahodzic z frakijskaj movy i znachyc poyas U nash chas isnuyuc zmyashanaya i zhanochaya versii tanca Vyadomy taksama inshyya varyyanty karagoday muzhchynskiya grupavyya tancy zhanochyya tancy yakiya chascyakom supravadzhayucca vakalnymi vystupami Parnyya tancy raspaysyudzilisya pad uplyvam eyrapejskih tradycyj Rumynskae tancavalnae mastactva mae vyraznyya regiyanalnyya adroznenni ReligiyaHrysciyanstva raspaysyudzilasya na terytoryi Rumynii yashche y chasy Rymskaj imperyi Tradycyjna verniki prytrymlivalisya pravaslayya U syarednyavechchy liturgichnaj movaj byla carkoynaslavyanskaya Rumynski peraklad Biblii apublikavany tolki y 1688 g U 1885 g Rumynskaya pravaslaynaya carkva stala aytakefalnaj U nash chas yana ab yadnoyvae kalya 20 mln vernikay i z yaylyaecca drugoj pa velichyni pravaslaynaj carkvoj u svece paslya Ruskaj pravaslaynaj carkvy U Transilvanii yakaya trapila y sklad Vengryi z 1000 g taksama raspaysyudzhvaysya katalicyzm U XVI st aktyyna dzejnichali roznyya plyni pratestantyzmu U 1697 g sinod myascovaj pravaslaynaj carkvy padpisay uniyu z Rymska Katalickim Kascyolam U 1948 g pad ciskam ulad kalya 1 7 mln greka katalikoy Rumynii byli daluchany da pravaslaynaj carkvy Adnak chastka greka katalickih svyataroy pracyagvala svayu dzejnasc nelegalna i z 1977 g vysoyvala patrabavanni yznavic carkoynuyu arganizacyyu U 1989 g greka kataliki znoy byli legalizavany U nash chas dzejnichae 6 greka katalickih biskupstvay Chastka vernikay prytrymlivaecca pratestantyzmu MovaRumynskaya mova adnosicca da yshodnyaj grupy ramanskih moy indaeyrapejskaj moynaj syam i Pismovyya teksty na yoj vyadomy z 1521 g Suchasnaya litaraturnaya mova sklalasya na pracyagu XIX XX stst na asnove shmatlikih ushodnih ramanskih dyyalektay farmiravanne yakih u svayu chargu adbyvalasya pad uplyvam starazhytnaj frakijskaj movy a taksama carkoynaslavyanskaj movy shto z yaylyalasya liturgichnaj z IX st Z syaredziny XIX st rumynskiya movaznaycy aktyvizavali praces reramanizacyi zameny slavyanskih sloy ramanskimi i yklyuchennya ramanskih nealagizmay U nash chas raspaysyudzhana pismovasc na asnove lacinki ZnoskiRomanian Romanian belstat gov by First Known Europeans Identified Arhivavana 14 listapada 2014 Dacians Thracians Getae Arhivavana 30 zhniynya 2015 Dacia Province of the Roman Empire Stefano Bottoni National Projects Regional Identities Everyday Compromises Szeklerland in Greater Romania 1919 1940 Hungarian Historical Review 2 no 2 2013 P 477 511 Geography and ethnic geography of the Balkans to 1500 Analysis of mitochondrial DNA haplotypes of old human populations from the Bronze and Iron Age from Romania Romanian Genetics Abstracts and Summaries Beekeeping in Romania Urdea Olimpia SERICULTURE IN ROMANIA BETWEEN TRADITION AND AN UNCERTAIN FUTURE Traditional Crafts of Romania Arhivavana 4 lipenya 2014 Anthony Harding and Valerii Kavruk A Prehistoric Salt Production site at Baile Figa Romania Romania Traditional Settlement Patterns Brancovenesc style Traditional costume in Romania Arhivavana 14 listapada 2014 Romanian Traditional Foods Arhivavana 10 lipenya 2014 Traditional Cuisine in Romania History of Romanian wine nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 27 verasnya 2011 Praverana 8 listapada 2014 Arts and Crafts Arhivavana 22 listapada 2014 Doina Arhivavana 7 listapada 2013 Traditional music in Romania Braul men s chain dance Arhivavana 30 lipenya 2014 Romanian couple dances Arhivavana 30 maya 2014 Bibles Romanian Romană nyavyzn nedastupnaya spasylka Arhivavana z pershakrynicy 4 sakavika 2016 Praverana 15 listapada 2014 Church of Romania A SHORT HISTORY OF TRANSYLVANIA XVIth CENTURY OF HUNGARIAN PROTESTANTISM ROMANIAN GREEK CATHOLIC CHURCH HISTORY Arhivavana 28 studzenya 2017 Religion lmp ucla edu Arhivavana 7 lipenya 2014 The History of the Romanian Language omniglot comSpasylkiRumyny na VikishovishchyROMANIA Traditions and Folklore Countries and Their Cultures Romania Romanian folktales A BRIEF HISTORY OF ROMANIA Biserica Ortodoxa Romana Rumynskaya kuhnya Arhivavana 5 sakavika 2016